Объявление

понедельник, 18 мая 2026 г.

Об уничтожении Софийского собора в Полоцке в 1710 году


Материал с телеграм-канала «Спадчына»

Што ў выніку знайшлося пра разбурэнне Сафійскага сабора ў Полацку ў пачатку XVIII стагоддзя. Здаецца, Сафію ніхто і ніколі не ўзрываў.

І так, па-першае, давайце пра Пятра. У расіян ёсць выдатных рэсурс "Біяхроніка Пятра Вялікага дзень за днём", якая дазваляе адсочваць месцазнаходжанне расійскага цара кожны дзень. Дык вось. Пётр I прыбыў у Полацк 12/23.06.1705, паспеў у гэты час паўдзельнічаць у забойстве базыльянскіх манахаў у Сафійскім саборы і 01/12.07.1705 выехаў у Вільню. Ізноў Пётр быў у Полацку 16/27.10.1707 годзе (адзін дзень) праездам з Вільні ў Вялікія Лукі. У сакавіку 1708 года Пётр яшчэ бываў у Ветрыне і Бешанковічах, але ў Полацку больш не бываў.

https://spb.hse.ru/humart/history/peter/biochronic/toponyms/227301586?page=1 Каму не лянота, можаце праверыць кожны запіс, можа дзе ёсць пра порах і царкву ў Полацку ёсць.

Таксама выкладзены пагадавыя "Тетради записные именным указам государевым"
http://rgada.info/opisi/9-opis_1kn1.pdf - за 1705, 1706
http://rgada.info/opisi/9-opis_1kn2.pdf - за 1707
http://rgada.info/opisi/9-opis_1kn3.pdf - за 1708
http://rgada.info/opisi/9-opis_1kn4.pdf - за 1709, 1710

У іх пра перамяшчэнні войскаў, правіянт, фуражы і вось гэта ўсё. Полацк згадвае вельмі часта, бо апорны пункт рускіх войскаў. Але адзінай цікавай згадкай здаецца гэтая: 24.01.1709 К коменданту Ржевскому в Полоцк о необходимости укреплять к весне Полоцкую крепость.
Помета: "послано с Веревкиным". А так у асноўным у той час гаворка ішла пра полацкі лес, які мусіў пайсці на будаўніцтва флоту.

Да ўмацаванняў яшчэ вернемся, а цяпер пра выбух. Адкуль увогуле гэтая інфармацыя паходзіць? Як я ўжо пісаў, ва ўсіх даступных крыніцах факт пра выбух згадваецца апрыёрна, без аніякіх спасылак на першакрыніцы, але дакладнасць даты здарэння кажа пры гэтым, што дыму без агню не бывае.

Я звярнуўся да Гугл Кніг, якія дазваляюць знайсці згадкі нейкі слоў у выданнях, якія часта не існуюць у анлайн-фармаце. У выданнях за 19 стагоддзе я ўвогуле не знайшоў аніводнай згадкі пра выбух у Полацку (можа дрэнна шукаў, вы можаце паўтарыць), усе яны прыпадаюць на другую палову XX стагоддзя.

У "Тайны полоцкой истории" Уладзімір Арлоў (1995, першае выданне было ў 1994 - не ведаю ці адрозніваецца чымсьці па змесце) піша на старонцы 476 "май 1710 - Перед отступлением из города царское войско взрывает храм святой Софии". Як можна праверыць па вышэй прыведзеных крыніцах, ніякага адступлення з Полацка не згадваецца. Ды й навошта, калі ўжо адбыўся карэнне пералом у вайне пасле бітвы пад Палтавай у 1709 годзе.

У 1994 годзе ў выданні "Зрок" ёсць дадатковыя падрабязнасці
"1 мая 1710 г. боеприпасы взорвались: обрушилась примыкавшая к притвору стена, были повреждены подвальные помещения здания, дали трещины смежные стены. Ранее величественный храм превратился в руины". Крыніцы не бачу.

Самая ранняя згадка пра выбух у 1710 годзе, якую я змог знайсці праз Гугл Кнігі, была ў энцыклапедыі "Беларускаяя ССР: Насельніцтва. Мова. Этнаграфія. Фальклор. Літаратура. Мастацтва. Архітэктура" на старонцы 456 напісана наступнае пра Сафійскі храм: "Был неоднократно разрушен (1607, 1643 сожжён, в 1710 частично поврежден взрывом)".
Я бачна, фармулёўкі трохі адрозніваюцца ад тых, што прысутнічаюць у сённяшнім наратыве пра "страшэнным выбухам храм быў разбураны дашчэнту."

Капнуць глыбей дапамагла публікацыя святара Алексія Хацеева на сайце з характэрнай назвай  "Руская народная лінія. Праваслаўе. Самадзяржаўе. Народнасць"
https://ruskline.ru/opp/2025/04/02/kak_byla_razrushena_polockaya_sofiya

Зрэшты гэта не важна, бо ён прыводзіць інфармацыю з А. П. Сапунова, апублікаваную ў «Витебская старина». 1888. Т. 5. Ч. 1. С. 286:
По сообщению в Рим униатского настоятеля Софийского монастыря Лаврения Капарского, датированного 1710 г., случилось следующее: «Полоцкая кафедральная церковь, оскверненная зверским избиением монахов, лишена, в течение стольких лет возможности отправлять святые молитвы, совершать богослужения и снабжать св.

причастием верных русских униатов, так как вследствие изгнания оттуда католических монахов, из нее выброшены все священные предметы, и она служила складом разных военных запасов; наконец, в текущем году, 1 мая, посредством подкопов, храм был разрушен до основания»

Спампаваць гэты том "Віцебскай даўніны" можна тут:


Хацееў слушна адзначае, што іерарх не быў непасрэдным сведкам таго, што адбывалася ў Полацку, а пераказваў тыя данясенні, якія атрымліваў. Таксама Хацееў выказвае меркаванне, што падкопы маглі быць звязаныя з маштабнымі фартыфікацыйнымі работамі з 1705 года, калі Верхні замак, дзе знаходзіўся сабор, умацоўваўся бастыёнамі пра што сведчыць карта 1707 года. І быццам бы праз размяшчэнне там гарнізона варожыя ўніяцкія манахі не дапускаліся туды, таму храм пуставаў і яго ператварылі на сховішча.

Праўда, гэта ўсё, здаецца, здагадкі. Загад умацоўваць Полацкую крэпасць быў у 1709 годзе, да гэтага нешта нічога такога не трапілася. Сапраўды існуе план горада 1707 года, дзе бачныя бастыённыя ўмацаванні як вакол Верхняга замка, так і вакол усяго горада. Нават два планы:

Але пытанне ці былі яны сапраўды рэалізаваныя, ці гэта проста папяровая архітэктура? Ужо на плане 1778 года нідзе не прасочваецца слядоў гэтых умацаванняў. Так, стрэлка Верхняга замка ў бок Палаты мае выгляд бастыёна, але на планах 1707 года ён зусім іншай формы, акрамя таго Верхні замак нават блізка не наблізіўся да квадратнай формы, якую яму малявалі ў 1707 годзе. 

Сапуноў таксама спасылаецца на канкрэтную крыніцу, так што можна праверыць лацінамоўны варыянт. Historica Russiae monumenta = Акты исторические, относящиеся к России. Том 2: 1584—1719:
CXXXVI 
Дакумент за 1710 год 
Данясенне Айца Лаўрэнція Капарскага, настаяцеля Полацкай (Уніяцкай) абіцелі. Ён скардзіцца Папу Кліменту XI на бясчынствы, учыненыя маскоўскімі войскамі над яго манахамі, многія з якіх аддадзены смерці, і на гаротны стан рыма-католікаў у самой Маскоўскай Дзяржаве.

"...sed et iam Ecclesia eadem Cathedralis Polocensis per atrox Monachicidium prophanata, caruit per tot annos exercitio officiorum divinorum, et servitio cultus divini, ac administratione Sacramentorum fidelibus Ruthenis Unitis ob expulsos inbi Monachos Catholicos, sacris que omnibus spoliata, impleta mansit cunctis militiae provisionibus, ac tandem in anno praesenti 1710. 1 Maji cuniculis funditus eversa , et subsequentibus ejusdem mensis diebus in praedam reliquae tam regulares, quam seculares parochiales actae sunt Ecclesiae, una cum bonis ad easdem spectantibus direptae, ut est Polocense S. Sophiae, Polocense Monialum Ruthenarum ejusdem Ordinis nostri..."

"...але і тая ж самая Кафедральная Полацкая Царква, апаганеная жудасным забойствам манахаў, заставалася праз столькі гадоў без выканання набажэнстваў і службы Божага культу, а таксама без удзялення Сакрамэнтаў вернікам-русінам уніятатам з-за выгнання адтуль каталіцкіх манахаў; разрабаваная, пазбаўленая ўсёй рызніцы, яна заставалася запоўненай усялякімі ваеннымі прыпасамі, а ўрэшце ў бягучым 1710 годзе 1 мая была дашчэнту разбурана падкопамі, і ў наступныя дні таго ж месяца астатнія цэрквы, як манастырскія, так і свецкія парафіяльныя, былі аддадзены на рабаванне разам з прыналежнай ім маёмасцю, як, напрыклад, Полацкая Св. Сафіі, Полацкая русінскіх манашак таго ж нашага Ордэна..."

"дашчэнту разбурана падкопамі" па-лацінску "cuniculis funditus eversa". Cuniculis несумненна падкопы, бо гэтае ж слова прысутнічае ў лацінскай наменклатуры некаторых відаў норных жывёл.

Звяртае на сябе ўвагу, што ні пра выбух, ні пра порах самая ранняя крыніца, да якой можна дакапацца, нічога не згадвае.

У 2002 годзе Інэса Слюнькова ў сваёй кнізе піша наступнае на старонках 475-476: "Служители собора составили подробный список убытков, причиненных храму за 1705–1711 гг. Особенно ценными утратами в нем значились чудотворная икона Пресвятой Богородицы в богатой ризе, два колокола, церковные книги на русском и польском языках, часы на церковной башне и еще не оконченный деревянный резной алтарь св. Онуфрия¹²³.

Храм получил серьезные разрушения в 1710 г., когда во время военных действий он служил складом и вследствие подкопов был разрушен до основания."

https://files.knihi.com/Knihi/orda.of.by/slyunkova_mvizt.pdf

Зноска ¹²³ дае такую інфармацыю:

123 «Комендант Озеров взял Чудотворную икону Пресвятой Богородицы в серебряной позолоченной ризе с драгоценными, крупными камнями, и два колокола, ценностью в 1000 злотых... церковные книги русские и польские... часы, что были на церковной башне, г. Ржевский велел снять и употребить на ковку своих фур... Алтарь св. Онуфрия, отчасти еще неоконченный и стоивший 1500 злотых, велено сжечь. Тот же г. Ржевский позабирал все церковные образа, а некоторые попортил»: Сапунов А.П. Архив Полоцкой Духовной Консистории. С. 82.

Але тут як быццам нешта не стыкуецца, калі спіс стратаў ахоплівае перыяд да 1711 года, то вельмі дзіўна чытаць пра такія дробязі як кнігі, разны алтар, калі "храм разбураны дашчэнту". 
І пасля данясення Капарскага як быццам і не было ніякага разбурэння дашчэнту.

Дык ці быў ён увогуле разбураны? Я схіляюся да меркавання, што не, старажытнарускі храм быў разбураны на стагоддзе раней пажарам 1607 года і пасля гэтага быў адноўлены ў новым выглядзе, яшчэ не сённяшнім базілікальным, але ўжо не ў гістарычным.

"В результате пожара 1607 г. церковь была настолько разрушена, что восстановить ее казалось делом невозможным. Предполагалось даже на ее остатках устроить гражданское здание, в котором бы помещался архив городского и земского судов, а также суды Полоцкого воеводства. Вместе с тем при Иосафате Кунцевиче собор довольно скоро восстановили, а в 1623 г. он стал местом погребения Кунцевича. Фундатором строительства часовни Иосафата при полоцком Софийском соборе был хорунжий в.к.л. Сигизмунд Служка, завещавший для этой цели 10 000 злотых (1675), другим ктитором монастыря был полоцкий воевода Доминик Служка, фундуш которого составлял деревню Берцы (1705)¹¹⁷.

Опустошительный пожар 1642 г. снова уничтожил временные деревянные стены и башни храма, постройки примыкавшего к нему монастыря. Спустя некоторое время их восстановили вновь. В результате многочисленных работ первоначальный облик восходившего к византийским образцам древнерусского храма претерпел существенные изменения. По описанию русского автора 1654 г. «соборная церковь Софии Премудрости Божией, строение прежних государей, царей и великих князей московских, каменная, в ней местночтимые образы Деисусы и царские двери греческого письма на золоте»¹¹⁸. Летом того же года в присутствии царя Алексея Михайловича Софийский собор был переосвящен в православный храм¹¹⁹."

Комментариев нет:

Отправить комментарий