воскресенье, 25 февраля 2024 г.

Дунин-Марцинкевич в воспоминаниях Ядвигина Ш.


Наша Ніва (1906)/1910/48/В. Марцінкевіч у практычным жыцьці


Мó гэтаго нашы бацькі не вымагалі, мó нават не хацелі, але ўсё-ж такі ў дзіцячай памяці (а былі паміж нас і ладные падросткі), як на мяккім воску, песьняр беларускі павінен быў сваю печатку выціснуць. Марцінкевіч гэтаго не зрабіў. Мы нават яго твороў ня ўмелі. Калі-ж, бывало, прыежджалі суседзі-госьці, то чулі мы, як толькі зрэдка перакідываліся яны з гаспадаром, бытцам жартам, беларускімі слоўцамі, як гэта і цяпер вядзецца паміж дробных памешчыкоў (да каторых прыналежаў і Марцінкевіч), калі хочуць паказаць сваю дружбу, сваё, „запанбрацтва“. Умеў нябошчык заахвочываць нас да навукі, умеў строіць жарты, быў для нас вельмі добрым; любілі і шанавалі яго акалічные селяне і суседзі, але с пісаньнем сваім, з думкамі сваімі — ад усіх запіраўся ў каморку! І хоць хаваў ён там беларускую жывую мову; хоць ён першы паказаў, што мова гэта не цяжкая, не тапорная, за якую яе ўважалі, а гладкая, гібкая, пявучая, лірычная, багатая у словы і звароты, каторых хватае выказаць нават такіе чароўные творы, як Міцкевіча; хоць ён першы сеяў зерняты, ўсходу каторых, бадай, ці спадзеваўся сам; — але у штодзенным сваім жыцьці ня меў адвагі заявіць сябе шчырым беларусам, ня меў адвагі беларускую ідэю прыпасаваць да жыцьця і дзеля таго ня змог пацягнуць за сабой бóльшаго гуртка блізкіх сабе людзей, ня змог нават знайсьці насьледнікоў сваей ідэі; і, хоць справу беларускаго адраджэньня зачапіў, але з мейсца яе не скрануў.



 

Комментариев нет:

Отправить комментарий