Материалы историка Дениса Лисейчикова из его профиля Facebook
Гэта прыблізна можна ўявіць, калі святар для зручнасці вырашаў занатаваць для сябе царкоўнаславянскі тэкст больш звыклай для яго ў 18 ст. лацінскай графікай.
Бачым, што "г" заўсёды фрыкатыўны (Hospodi, twoieho, błaho), "р", "ч" і "т" заўсёды цвёрдыя (Caru, Woskresenie, żywotworaszczy, czudo, tyran, uczytel, otec, tebe). "ѣ" вымаўлялася як "і", а не як "е" (Diwy Maryi, Pobidonosca, czełowik, nini y prysno i wo wiki wikom). У выпадку з некаторымі словамі, як з "Błahosti" бачым, што "т" тут як быццам мяккае. Але далей святар пры напісанні просталюдзінскіх імёнаў сваіх парафіян, дзе ён не быў абмежаваны царкоўнаславяншчынай, паказвае як ён у такіх выпадках вымаўляе гэтае "sti" - як у імені Nieścier, то бок тут мяккае "сьць".
Натаванне ж імёнаў увогуле падарунак для таго, хто хацеў бы пачуць асаблівасці маўлення таго часу.
У сярэдзіне 18 ст. як на падбор і аканне з яканнем, і дзеканне з цеканнем, а "w" у імёнах Awłas i Pawluk можна не сумнявацца вымаўлялася як "ў":
Achrem, Ahapon, Ahiey, Alisiey, Anań, Aniśka, Apanas, Astap, Awłas, Chalimon, Chama, Chwiedar, Cimoch, Cit, Daniła, Harasim, Hryszka, Illa, Jarmak, Jaśka, Jawchim, Jawsiey, Kaciaryna, Kastuś, Konan, Maćwiey, Maysiey, Mikita, Naściucha, Pawluk, Piatrok, Pilip, Prachor, Raman, Sawaściey, Siamion, Supron, Tacjana, Wasil.
Прыблізна гэтак жа чыталі і вымаўлялі словы з рускамоўных дакументаў 16-17 стст., копіі якіх (фундушы, падараванні, судовыя працэсы) знаходзіліся ў архіве бадай кожнай царквы
У сярэдзіне 18 ст. у гарадах Вялікага Княства Літоўскага "рускі" альбо "грэцкі" абрад усё часцей асацыяваўся з ніжэйшымі саслоўямі. У 1770-х гг. жонка мінскага лантвойта Кацярына Альшэўская самавольна перайшла ў лацінскі абрад.
"Jej Mość Pani Katerzyna Olszewska, lantwojtowa mińska, jako z oyca y matki, z dziada y babki pochodząca unitka, oraz sama od lat doskonałych aż do zamąż poyścia i lat kilka po zamąż poyściu według obrządku Unii Świętej kommunikując, teraz lat kilka jak wzgardziwszy tym obrządkiem bez żadnego na to konsensu obrządek łaciński przyieła".
Русчызна" ў Мінску ў 1803 г.
Да пачатку 19 ст. традыцыі пісьмовай "русчызны" ў судах і магістраце Мінска не было ўжо больш за стагоддзе. Да 1770-х гг. "добрыя русакі" перавяліся нават сярод мінскіх базыльян. Але царкоўныя архівы трэба было некаму чытаць і апрацоўваць.
Таму можна зразумець радасць настаяцеля Мінскай царквы Уваскрэсення Божага ў лісце на імя свайго епіскапа:
"Вяльможны Вашмосць Дабрадзей,
Сённяшняга дня я меў у сваім доме добрага пісара-русака, які з Мінска паехаў у Магілёў, немалы час правёў [у мяне]".
"O, chto chto Nikołaja lubit,
O, chto Nikołaiu slużyt,
Tomu Swiaty Nikołaj
Na wsiaki czas pomahaj, Nikołaju.
O, chto chto k nemu prybihaiet,
Na pomocz jeho pryzywaiet,
Toj ne budet oszukan
Iz hrychownych swojch ran, Nikołaju".
Царква ў в.Віцкаўшчына Мінскага павету. 1769 год
Смалявічы Барысаўскага павета, царква. 1907 г.
Цікава, на што збіралі грошы ў праваслаўных храмах у тыя часы.
На сцяне каля ўваходу размешчаны сем скрынак для ахвяраванняў:
"На распространеніе правосл. между языч. в імперіі".
"В пользу церкві Св. Гроба Господня".
"На востоновленіе правосл. на Кавказе".
"На содержан. і украшен. церквей в Туркестанском крае".
"В пользу нуждающіхся славян".
"На сооружен. і содержаніе правосл. церквей в імп."
"На вспоможен. православ. духовен., а также в пользу сірот дух. званія".
Напэўна, была і восьмая скрынка, якая не патрапіла ў аб'ектыў камеры.
Показать перевод
Kalendarz polski i ruski", выдадзены фармальна на польскай мове супрасльскімі базыльянамі ў 1789 г.
"Rok wedłuh Hrecheskaho Epilogismu poczynaietsia od Sotworenia Swita 7286, a od Rożdestwa Chrystowa kotory Prazdnik rok 1788 zakonczaiet, a rok 1789 zaczynaiet w ponedyłok".
Апрача розных каляндарных і астралагічных разлікаў асобнымі сімваламі пазначаны канкрэтныя дні, у якія лепей "пускаць кроў, прымаць лекі ў пігулках, сплаўляць лес, ставіць банькі, адлучаць дзяцей ад груднога выкормлівання, стрыгчы валасы, прышчапляць дрэвы".
Поры году адлічваліся не зусім звыкла. Адлік вясны пачынаўся з 20 сакавіка, лета - з 22 чэрвеня, восені - з 23 верасня, зімы - з 21 снежня. Паведамлялася аб чаканым зацьменні Месяца апоўначы 12 лістапада, а таксама аб з'яўленні на працягу 1789 года каметы
400-гадовы напрастольны крыж з Новагародка.
Са збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Часта няслушна атрыбутуецца як праваслаўны (падазроная касая перакладзіна).
Праз гэты крыж раскрываецца жыццёвая гісторыя новагародскага пратапопа Канстанціна Грыгор'евіча - даверанай асобы мітрапаліта Міхаіла Рагозы і ворага мітрапаліта Іпація Пацея.
Крыж паспеў пабываць у легендарных Замкавай і Барысаглебскай новагародскіх цэрквах, але першапачаткова быў ахвяраваны не да іх.
Складаныя перапляценні лёсаў чалавека і рэліквіі ў артыкуле па спасылцы
Заўсёды цікавіла пытанне, у якіх установах Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове 18 ст. можна было навучыцца "русчызне" (недзе ж вучылі пісаць і чытаць рускія літары і тэксты).
Аказваецца, у 1774 г., праз год пасля стварэння Адукацыйнай камісіі, базыльяне Літоўскай правінцыі склалі спіс сваіх манахаў-прафесароў, якія выкладалі розныя мовы.
Сярод іх былі выкладчыкі "Linguae Ruthenae et Lectionis Manuscriptorum Veterum ejusdem Lingua" (Руская мова і чытанне старых рукапісаў на гэтай мове).
Сярод "мовазнаўчых" спецыяльнасцей выкладчыкаў-базыльян гэта была самай распаўсюджанай.
Такія спецыялісты ў 1774 г. працавалі ў наступных манастырах:
Белая, Брэст, Верхі, Вольна, Гарадок, Глушні, Казімірава, Касута, Лагойск, Ліскі, Любавічы, Ляды, Марывіль, Мір, Новы Двор, Ракаў, Сялец (Брагінскі), Суцькава, Тадулін, Ушачы.
Агулам 20 выкладчыкаў-рутэністаў.
(На фота фрагмент кнігі "Constitutiones Capituli Basiliani generalis Brestae", выдадзенай у 1772 г. у друкарні віленскіх базыльян).
Не сакрэт, што ў моўным плане Вялікае Княстве Літоўскае не было маналітным нават у межах адной канфесіі, і нават у 18 ст.
У 18 ст. пазіцыі "рускай" мовы ў царкоўным справаводстве ritus graeci ў розных рэгіёнах ВКЛ істотна адрозніваліся. "Рускую" мову працягвалі выкарыстоўваць на пісьме святары Брэсцкага, Пінскага, Мазырскага, Рэчыцкага паветаў, месцамі на поўдні Навагрудскага і Слонімскага. Прычым у асобных рэгіёнах - аж да падзелаў Рэчы Паспалітай, да 1790-х гг.
А вось справаводства цэркваў Гродзенскага, Лідскага, Мінскага, Ашмянскага паветаў было практычна цалкам польскамоўным ужо на пачатку 18 ст.
У гэтым плане вельмі цікавыя прыклады, калі святар родам з умоўнага русінскага моўнага рэгіёну патрапляў у польскі.
Лявонцій Мігай у 1740-х-1750-х гг. быў уніяцкім святаром у г.Рэчыцы, дзе паводле мясцовай традыцыі вёў метрычныя кнігі сваёй царквы па-"руску". Відаць, нечым ён прыглянуўся рэчыцкаму старосце Альбрыхту Радзівілу, які ўладкаваў сына Лявонція паповіча Аляксея Мігая ў духоўную семінарыю для духавенства з радзівілаўскіх земляў у м.Новы Свержань на Нёмане. У 1753 г. Аляксей вучыўся там маральнай тэалогіі, а ў 1754 г. - "рускаму багаслоўю" ("bohosłow ruthenorum").
У 1761 г. яго прызначылі святаром царквы ў в.Грэбень Мінскага павету (сёння Пухавіцкі раён), у рэгіён, дзе ў царкоўным справаводстве цалкам дамінавала польская мова.
Айцец Аляксей не стаў парушаць мясцовую традыцыю і пачаў весці метрычныя кнігі па-польску. Але гэты "bohosłow ruthenorum" запоўніў пачатак метрычнай кнігі па-"руску", а ў польскамоўным тэксце імёны сваіх парафіян працягваў натаваць кірыліцай: "Наста, Данила, Татіяна, Агафія, Дарія, Павелъ, Андрей" і г.д.
Зрэшты, імёны хросных і сведкаў, фармальна польскія, у яго таксама такімі не выглядалі: "Siamion, Raman, Hryszka, Janka, Darachwiej, Audziucha, Prosia".
Памёр Аляксей Мігай недзе ў пачатку 1780-х гг.
Некалі калегі з ЦНБ імя Я.Коласа загадалі загадку.
На старонках аднаго з кірылічных выданняў сярэдзіны 17 ст. меліся два цікавыя дзіцячыя (?) малюнкі невядомага персанажа, які нагадваў паляўнічага.
Побач з ім была намалявана нейкая істота. Выказваліся самыя розныя здагадкі, хто гэта мог быць (святы, салдацік і г.д.) і чаму ён там намаляваны.
Паводле ўласніцкіх запісаў мы высветлілі, што ў канцы 17 ст. кніга належала ўніяцкаму святару са Старога Лепеля. Старалепельская парафія была заможнай і святар меў даволі багатую рэзідэнцыю (і добрую бібліятэку).
Гартаючы артыкул пра чарговыя археалагічныя знаходкі, вока зачапілася за малюнак добразахаванай кафлі 17 ст. Аказваецца, у тыя часы была дужа папулярнай кафля з выявай мушкецёра. Хутчэй за ўсё і наш малагадовы мастак са Старога Лепеля замаляваў у кніжцы з бацькоўскай бібліятэкі выяву мушкецёра з кафлі, якую ён штодня бачыў на печы ў бацькоўскім доме.
А нядаўна ўдалося ўстанавіць і асобу самога меркаванага мастака.
У метрыцы ўступлення ў базыльянскі ордэн пад 1691 годам маецца ўласнаручны запіс: "Я, у свеце Васіль, а ў святым ордэне Уладзіслаў Анішкевіч, гадоў каля 22, з бацькоў уніятаў, сын святара з Лепеля пад Полацкам".
Васіль Анішкевіч вучыўся ў манастыры ў Тараканях, а ў лістападзе 1691 г. уступіў у ордэн у Быцені пад іменем Уладзіслаў. Памёр у 1711 г., будучы настаяцелем манастыра ў Цапры (сёння Клецкі раён Мінскай вобласці).
У прынцыпе ўся гэтая інфармацыя з катэгорыі малапатрэбнай, але чамусьці прыемна
Дзе і як вывучалі "рускую" мову ў Вялікім Княстве Літоўскім у 18 ст.?
Напрыклад, у базыльянскім ордэне. Дзе яе вучылі і рыма-каталікі.
"Вялебны айцец Віталь Маліцкі.
Быценскі навіцый. Высвечаны ў сан у 1715 г. Жыў у Быцені, Вольнай, Дараве і напрыканцы быў накіраваны ў Мазыр на місію. Жывучы там, служыў Госпаду Богу і простым людзям...
Чалавек немалады, уступіў у ордэн, маючы каля 40 гадоў. ... Уступіўшы ў ордэн, хоць і быў лацінскага абраду, па-руску навучыўся хутка і добра чытаць пацеры і г.д. Ахвочы да навучання простых людзей, дбайны да чытання кніг, з якіх, што сам зразумеў, мог добра людзям на пропаведзях прамовіць".
Дапоўнена.
Бланк анкеты-апытальніка для святароў канца 1810-х гадоў «Ведамасць аб распаўсюджанні літоўскай, латышскай, жамойцкай мовы і адрозненняў у яе дыялектах». Фармуляр складзены верагодна навукоўцамі Віленскага ўніверсітэта.
Найбольш цікавая графа «Колькасць душ у адной вёсцы, у якой сяляне размаўляюць на асобным дыялекце» – «Рускім, польскім, літоўскім, латышскім, жамойцкім, іх варыянтамі». («Ruski» і «rosyjski» гэта розныя мовы, дыялектам называлі як мову агулам, так і асобныя яе гаворкі).
У складальнікаў ужо былі тэарэтычныя кабінетныя ўяўленні аб літоўска-русінскай моўнай мяжы, яны яе дакладна акрэсліваюць і просяць святароў даць адказ на пытанне – ці гэта сапраўды так?
«Пасля пераліку паводле гэтай формы і апісання выкарыстоўваемых простым літоўскім людам дыялектаў, няхай настаяцель парафіі, карыстаючыся атрыманымі звесткамі альбо з дапамогай навуковых доследаў і падыходаў зробіць адзнаку: Ці сапраўды першасная лінія, якая аддзяляе ў Віленскай губерні сем’і літоўскага люду ад так званых русінаў, ідзе праз возера Дрысвяты, Дзісна, раку Жаймяну, што ўпадае ў Вілію, і па гэтай жа рацэ да Коўна, то бок да сярэдзіны Віленскай губерні, паміж Коўнам, Юрбаркам, Палангай і Пікелямі, да мяжы з Курляндыяй? Паводле якой лініі літоўская мова ідзе без перапынку? А таксама: Якую можна правесці лінію ў іншых губернях, якія складаюць былое Вялікае Княства Літоўскае?»
(За візуалізацыю гэтай дзіўнай "кабінетнай" лініі віленскіх навукоўцаў 1810-х гг. дзякую Міколе Волкаву).
Комментариев нет:
Отправить комментарий