Polski słownik bibliograficzny
Polską edukację gimnazjalną otrzymał S. w l. 1809–16 w Szkole Hajsyńsko-Bracławskiej w Niemirowie. W sierpniu 1816 został, z bardzo pochlebną opinią, skierowany przez unickiego bpa łuckiego Jakuba Martusewicza do łacińsko-unickiego Seminarium Głównego Wileńskiego, które ukończył 23 VI 1820 ze stopniem magistra teologii na podstawie dysertacji pt. De Christiana cura bonorum temporalium. W autobiografii wspominał, że odczuwał wówczas «wiele polskiego patriotyzmu» i «przywiązał się do Rzymian [tj. katolików]», ale nasiąkł też propagowanym przez niektórych wykładowców (ks. Andrzej Kłągiewicz, Ludwik A. Cappelli) duchem antypapieskim i józefińskim
Dn. 23 III 1823 został kanonikiem, a 8 X 1825 prałatem-scholastykiem kapituły łuckiej. W Petersburgu S. znalazł się pod silnym oddziaływaniem atmosfery stolicy imperium oraz Kościoła prawosławnego; jednocześnie pogłębiała się jego niechęć do polskości i katolicyzmu. W r. 1824 powziął myśl przejścia na prawosławie, a w r. 1827 był nawet gotów wstąpić do ławry przy cerkwi św. Aleksandra Newskiego.
митрополит Иосиф (Семашко)
Записки Иосифа, митрополита литовского. Том 1
Нужно ещё прибавить, что в доме моих родителей никогда не говорили по-польски; но на местном русском, то есть малороссийском наречии. Мать моя и до сих пор не знает по-польски; а я сам начал учиться этому языку только у домашнего наставника, а усовершенствовался в Немеровских училищах.
В особенности я обратился к книгам русским, до того времени для меня неприступным. Я перечитал всё, что только мог достать, и сроднился умственно с Россией и с Православною Церковью. Это чтение подвинуло меня также в знании русского языка, сколько это возможно без живого наставника. К сожалению, митрополит и все члены коллегии жили в одном доме. Между нами в разговоре всегда употреблялся язык польский. Все почти чиновники коллегии и наши служители говорили на том же языке. Вот почему, выучившись, наторившись довольно порядочно писать, я и до сих пор не без затруднений разговариваю по-русски, особенно по предметам общежития. Я тоже грешу доныне в произношении, в ударениях – и мне часто после разговора с Русскими больно бывает подумать, что они по одному этому обстоятельству могут меня считать себе чуждым… меня, преданного всегда России сердцем и душою, может быть, более их самих.
| X. Dr. WŁ. CHOTKOWSKI. DZIEJE ZNIWECZENIA ŚW. UNII NA BIAŁORUSI l LITWIE W SWIETLE PAMIĘTNIKÓW SIEMASZKI. SPÓLKA WYDAWNICZA POLSKA . Kraków |
Происходил из древнего правосл. боярского рода, известного с XV в., нек-рые представители этого рода в XVII в. перешли в католичество. Отец - небогатый шляхтич, с 1811 г. греко-католич. свящ. Иосиф Тимофеевич Семашко (1777-1856), мать - Фекла (урожд. Ивановская), из униат. священнического рода. В 1840 г. отец буд. митрополита перешел в Православие. Мировоззрение Семашко складывалось под влиянием противоречий, среди которых жила его семья. Правительство Российской империи не признавало их дворянские права, но по собственным представлениям и в глазах окружающих они принадлежали к «панскому» польск. обществу
(Записки. 1883. Т. 1. С. 440-446, 556; Толстой. 1869. № 12. С. 1076).
Том XXV , С. 658-669 Православная ЭнциклопедияПриложения к первой части собственноручных записок Иосифа, Митрополита Литовского
d) Подлинная грамота царя Алексея Михаиловича, данная шляхтичу Мстиславского уезда Ивану Симашке, на владение деревнями в Мстиславском и Оршанском уездах, от 20 августа 1654 года 22
Записки. 1883. Т. 1.I, 404
2) List do Przyiaciela
w którym dołączona iest rozmowa, dowodząca, że obyczaie i mowa Oyczysta, pierwszym celem Edukacji bydz powinny.
Успамины униятау-пакутникау // АСОБА И ЧАС. Беларуски бияграфичны альманах. Выпуск 9. Укладальники: Дзянис Кандакоу, Аляксандр Фядута. Минск. 2020. С. 246-307
I. Лыскава
Каб падумалі над прапановамі епіскапа, усіх законнікаў зачынілі па келлях
і адабралі ключы. Госці пасяліліся ў кляштары. Раніцай Сямашка з Тупальскім
наведалі вязняў і абяцалі ім сваю ласку, калі будуць паслухмяныя. Але адказ быў
той самы. Тады ва ўсіх забралі боты і загадалі выносіць гной з хлявоў. Ранкі былі
марозныя, манахаў ледзь пакармілі, і яны ў сваёй манаскай вопратцы цэлы тыдзень выконвалі гэтую працу, але гэта іх не зламала. Сямашка прымусіў суперыёра
выносіць кляштарнае смецце, а Бацэвіча, якому не мог дараваць, зачыніў у цесным кутнім пакоі пад дахам. Стары пакутаваў без паветра, але яго намоленая душа
ўжо жыла ў вечнасці. Мы ўпотай падыходзілі пад няшчыльныя дзверы і чулі, як ён
увесь час моліцца. Стары папрасіў сабе спавядальніка, але Сямашка не дазволіў,
бо сам захацеў яго спавядаць. «Уніятаў схізматык спавядаць не можа, — адказаў
Бацэвіч, — буду спавядацца Богу». Абмінаючы загад епіскапа, Чарнаруцкі прынёс
яму святы сакрамант з касцёла місіянераў і спавядаў паміраючага. Прыняўшы сакрамант, стары памёр.
На другі дзень базыльян вывезлі з Лыскава. Суперыёр разам з базыльянінам
Ржэцкім быў сасланы ў Загорава, іншыя — у Жыровічы, Быцень і Таракані12, дзе іх
вера павінна была вытрымаць яшчэ большыя пакуты
II. Святар Бараноўскі
Манахаў, якія адмаўляліся змяніць веру, высялялі, і новым
праваслаўным ігуменам, каб зламаць упартых, дазвалялі выкарыстоўваць любыя
сродкі. Звычайна іх прымушалі да цяжкай працы, да выканання самых брудных
паслуг, трымалі ў келлях, які не абаграваліся, ці ў сутарэннях, адмаўляліся карміць
і намагаліся выдумаць яшчэ нешта новае, каб прынізіць маральна і фізічна. Нішчылася ўсё: абрады, уніяцкае манаскае адзенне і самі людзі. Кожны ў манастыры меў права і абавязак здзекавацца з іх. Ігумены, якія звычайна толькі-толькі
сталі схізматыкамі, глушылі сваё сумленне алкаголем і лютасцю, праз тое яны па
жорсткасці часта перавышалі нават дадзеныя ім інструкцыі. Яшчэ больш пакуты ўніятаў павялічваліся з прычыны натуральнай і ўласцівай для ўсіх адступнікаў
нянавісці да тых, хто раней быў тваім калегам, але не дазволіў паламаць сябе. Часта
даходзіла да збівання і нават да сапраўднага катавання.
Сярод прыгнятальнікаў вылучаўся Міхневіч — ігумен пабазыльянскага манастыра ў Тараканях Пружанскага павета13. За вернасць царкве туды выслалі ваўкавыскага дэкана а. Яна Сабаткоўскага, параха ў Смалянах Копыскага павета
а. Рыгора Галынца, святароў а. Іосіфа Забелу, айцоў Бераговіча, Бараноўскага
і базыльян айцоў Чарнецкага, Абрамовіча і некалькіх іншых. Іх трымалі на хлебе,
прымушалі працаваць, мучылі голадам і смагай. Часта п’яны Міхневіч сам біў у твар
і здзекаваўся з няшчасных.
Пабожны і светлы каплан Бараноўскі знайшоў спосаб
перадаць скаргу, у якой апісаў усе пакуты і злоўжыванні. Нібыта каб спраўдзіць
яго скаргу, прыехаў ад’ютант ад генерал-губернатара. У прысутнасці вязняў ён
сказаў Міхневічу, каб той ужываў любы прымус і любыя сродкі да ўпартых, бо яны
павінны прыняць праваслаўе, і дадаў: «Даю вам для гэтага шэсць месяцаў, калі не
пераканаеце іх, сам прыеду і навяду парадак, розгаў пры тым не пашкадую. Гэта
царская воля — цар скасаваў унію і вас скасуе, калі не прымеце праваслаўе».
Пасля гэтага ціск узмацніўся, а святар Бараноўскі стаў яго першай ахвярай. Пасля цяжкага бічавання ён быў кінуты Міхневічам у лёхі. Праз некалькі дзён смагі
і голаду яго спыталіся, ці прыме ён схізму. Святар адказаў, што не прыме, бо не
жадае пагубіць сваю душу. Каб усіх настрашыць, Бараноўскага пачалі катаваць
у прысутнасці таварышаў. Бязлітасна біты кіямі, святар шаптаў праз боль: «Даруй ім, Госпадзе, бо не ведаюць яны, што робяць». Разгневаны Міхневіч ударыў
яго ў твар, і пакутнік страціў прытомнасць. Бараноўскага аблілі вадой і кінулі
ў склеп, замкнуўшы жалезныя дзверы на ключ. Усім упартым паведамілі, што
тое самае чакае, і загналі ў свінарнік, паабяцаўшы марыць голадам. Ноччу адзін
з пакутнікаў падкраўся пад вязніцы Бараноўскага і пачуў, як той моліцца і просіць
пра спавядальніка. Дэкан Сабаткоўскі праз адтуліну для ключа выслухаў споведзь.
Іншыя адказнікі прынеслі святы сакрамант з суседняга касцёла і перадалі яго
пакутніку ў тую ж адтуліну. Прыняўшы сакрамант, святар сказаў: «Соладка, браты,
паміраць за веру. Дзякуй вам за дапамогу, баляць раны, але яшчэ балючай было
б паміраць без сакраманту». Пасля папрасіў, калі гэта будзе ад іх залежаць, пахаваць
яго і дадаў: «Хай з целам што заўгодна робяць, абы душа ўратавалася». Трохі пазней
дадаў: «Дарую і прабачаю ўсім і аддаю сваю душу ў рукі твае, Божа». Больш нічога
не было чуваць. Толькі праз тры дні адчынілі дзверы і каля парога знайшлі нябожчыка са складзенымі на грудзях рукамі. Напачатку Міхневіч здзівіўся, але потым
паштурхаў цела нагамі, кажучы: «Здох нягоднік, і з іншымі гэтак будзе. Абяцаю,
што пазасякаю ўсіх, калі не прымеце праваслаўя. Наступным будзе Забела, потым
Сабаткоўскі. Рыхтуйцеся».
У той жа дзень паліцэйскі чын (асэсар) напісаў пратакол, што святар Бараноўскі
памёр праз п’янства. Разам з Міхневічам і падскарбіем паліцэйскі прыйшоў у хлеў
і абазваў усіх вязняў алкаголікамі. Нібыта каб не дапускаць гарэлку, паставілі варту. Святар Забела голасна сказаў, што нябожчык ні гарэлкі, ні іншага алкаголю не
піў, а быў збіты Міхневічам.
Жыццё няшчасных ішло той самай каляінай далей. Але пасля смерці святара
Бараноўскага14 Міхневіч баяўся катаваць да смерці, тым не менш з-за цяжкага жыцця ўсё роўна памерлі два пакутнікі.
III. Святар Міцэвіч і яго таварышы
Справа ішла аб змене алтара і ўвядзенні так званых іканастасаў, якія ўжывалі
ў святынях грэцкага абраду. Міцэвіч звярнуў увагу дэкана Крукоўскага на тое, што
гэтыя нечаканыя і малыя змены мусяць стаць пачаткам вялікіх зменаў, якія могуць
закрануць асновы веры. Такія падазрэнні ў яго з’явіліся з-за дзеянняў царкоўных
уладаў, якія напачатку рабілі толькі нязначныя крокі, але не думалі нічога тлумачыць. Пасля гэтага за святаром пачалі назіраць. Калі праз год вырашылі раздаць
па цэрквах новыя службоўнікі маскоўскага друку, якія павінны былі замяніць ранейшыя, уніяцкія, Міцэвіч разам з 7 іншымі святарамі адмовіўся іх прыняць і быў
выкліканы ў Жыровічы. Там адказнікам загадалі для вывучэння новай службы
штодзень асісціраваць падчас набажэнства.
Праз нейкі час запатрабавалі, каб святары падпісалі паперу аб тым, што яны
будуць пільна служыць па-новаму і прымуць новыя службоўнікі. Гэта яшчэ не
быў апошні крок — падчас набажэнства яшчэ дазвалялася згадваць Святога
Айца. Гэтак рабілася, каб адразу не пужаць святароў і вернікаў, якія стаялі за
імі. Афіцыял Тупальскі вёў доўгія перамовы, падчас якіх стараўся давесці, што
змены толькі знешнія і не датычаць фундаменту веры, што гэта толькі вяртанне да старызны, да абрадаў, якія ўжываліся яшчэ ў час Фларэнційскай уніі, але
с часам былі перакручаныя. Святары і разам з імі Міцэвіч падпісалі паперу на
рускай мове, якую не ведалі. Ім дазволілі раз’ехацца па дамах. Але Міцэвіч перад ад’ездам дастаў пераклад гэтай паперы і даведаўся, што яны прынялі грэцкія
службоўнікі, надрукаваныя пецярбургскім Сінодам. Зразумеў, што памыліўся,
і не меў спакою. Выехаў з Жыровічаў, але на першай станцыі ў Косаве не мог
спаць і ўсю ноч думаў, як выйсці з гэтай сітуацыі. Нарэшце ўранку запрог каня
і зноў паехаў у Жыровічы. Стаўшы перад епіскапам Зубко, Міцэвіч паведаміў,
што забыў напісаць сваё імя ў той паперы. Епіскап загадаў падаць дакумент, які
ўжо падшылі ў кнігу, і пераканаўся, што гэта праўда. Ён загадаў святару ўзяць
пяро і атрамант і дапісаць да подпісу сваё імя. Міцэвіч, узяўшы кнігу ў рукі, выняў
з кішэні адмыслова прыгатаваную вату і, акунуўшы яе ў атрамант, замазаў свой
подпіс. Пасля гэтага пасыпаў старонку пяском і, даўшы прасохнуць, аддаў кнігу
епіскапу.
Толькі ад’ехаў 4 мілі, як яго дагналі пасланцы епіскапа. Звязаўшы, зноў прывезлі
яго ў Жыровічы. «Што ты нарабіў, лайдак! — закрычаў епіскап. — Як ты смееш праз
хітрасць псаваць шнураваную кнігу!?» Міцэвіч смела адказаў: «А як можа біскуп
нас ашукваць і гвалціць сумленне святара? Заліць атрамантам свой падманам узяты
подпіс — гэта не тое, што змяніць веру. Мая вера каштоўнейшая за шнураваную
кнігу, і калі Ваша Прывялебнасць хоча быць схізматыкам — хай ім будзе, але хай не
губіць нашы душы».
Святара замкнулі ў склеп пад царквой, і ён там мусіў згінуць, але адчуў дзіўны
спакой і радасць на сэрцы. Сакрыстыяну, брату-базыльяніну, які раней служыў
у Віленскай друкарні, было загадана даглядаць вязня і штодзень даваць яму па
фунце хлеба і палову гарца вады. Стары манах гэтак спраўна выконваў загад, што
Міцэвіч ніколі раней у жыцці не меў такіх выгодаў і яшчэ трох чалавек мог бы тут
пракарміць. Пачцівы сакрыстыян часта прыходзіў да свайго вязня, яны размаўлялі
пра новае кіраўніцтва царквы, пра ўпадак базыльян і уніі, пра раскол паміж тымі,
хто добраахвотна прыняў новую веру, і адказнікамі. Неяк прынёс яму вялікі мяшок сухароў і добрыя кавалкі шынкі, сыру і г. д. Калі вязень запытаў, нашто ён
гэта робіць, бо і так ўсяго хапае, адказаў: «Пачуваюся ўсё больш дрэнна, хутка
да мяне завітае смерць, таму хай у цябе будзе запас. Толькі глядзі — у пост не еш
мяса. Пакуль я поўзаю, табе ўсяго хопіць, таму хавай харчы на потым, ты тут доўга
прасядзіш». Аднак стары памёр, ужо калі Міцэвіч выйшаў з вязніцы, і святар на яго
пахаванні змог прамовіць «Анёл Панскі».
Міцэвіча прызначылі дзякам у Дарава Навагрудскага павета. Павінен быў выехаць туды адразу, і паліцыя атрымала загад прымусіць яго не спазняцца. Прасіў
епіскапа Зубко, каб дазволіў нейкі час пабыць каля хворай жонкі і дзяцей, але той
адказаў: «Не трэба жартаваць з кіраўніцтвам, мяне ніякім чынам не абыходзіць
твая жонка і дзеці, якія прападуць без цябе, прападай і ты, падобных да цябе не
шкада. Хочаш быць дома — падпішы тое, што трэба, а калі не жадаеш, едзь куды
загадана».
Епіскап Зубко адмыслова прыязджаў, каб растравіць яго душу размовамі
пра лёс дзяцей і схіліць да адступніцтва. Хутка нязломнага наведаў і навагрудскі дабрачынны Гамаліцкі, той таксама пагражаў і абяцаў дрэнныя наступствы, заклікаў
падумаць пра дзяцей. Казаў, што і сам ведае — рабіць гэтак несумленна, але сцяну
галавой не праб’еш, адзін супраць улады не выстаіш і таму лепей паслухаць добрай
парады — падпісаць паперы і адразу атрымаць добрую царкву з бенефіцыяй, дзе
будзе чым пракарміць і як выхаваць дзетак. Афіцыял Тупальскі ціснуў са свайго
боку, намовіў нават маскоўскага чыноўніка Палікарпава, які прыехаў з праверкай.
Калі ўсё гэта не дапамагло, прыйшоў загад Сямашкі перавесці Міцэвіча ў школу
дзякаў вучыць новы абрад.
У Жыровічах адбылася страшная сцэна, якая паўтаралася паўсюдна па
Літве і Беларусі. Збіралі духавенства і загадвалі падпісаць паперу аб далучэнні.
У тых, хто адмаўляўся, адбіралі бенефіцыі, выганялі з дамоў, садзілі ў вязніцу.
Страх галоднай смерці сям’і, вера ва ўсёмагутнасць улады і, з аднаго боку, сумны
прыклад раней зламаных святароў, а з другога — прыклад матэрыяльна задаволеных адступнікаў — усё гэта прымушала даваць падпіскі пра далучэнне. Баязліўцы
падпісалі адразу, значная частка святароў здалася праз нейкі час. Невялікая колькасць вытрымала да канца. Міцэвіч бачыў, як адзін з святароў пасля доўгага адпору, зламаны голадам сям’і і ўціскам, падпісаўшы паперы, выйшаў ад епіскапа Зубко
і голасна сказаў: «Падпісаўся на схізму. Гатовы зараз жа падпісацца за іншую веру,
нават за турэцкую. Бо ўсё роўна я ўжо ні ў што не веру».
Міцэвіча перавялі дзякам у Лыскава, дзе ён павінен быў атрымліваць 100 рублёў
у год16. Аднак праз год не атрымаў нават гэтых невялікіх грошаў.Толькі пасля доўгіх
просьбаў яму дазволілі наведаць дзяцей, але бацька не знайшоў іх на месцы. Новы
настаяцель, якому адразу аддалі 4 прыходы, бязлітасна выгнаў дзетак з дому. Святар знайшоў і аддаў сваю дачушку жыць у міласэрных людзей, сына забраў да сябе
ў Лыскава. Але Сямашка загадаў забраць хлопца ў жыровіцкую школу дзякаў, дзе да
васьмігадовага малога кепска ставіліся і такім чынам дадаткова ціснулі на бацьку.
У лютым 1839 года Міцэвіча зноў перавялі ў Хомск Ваўкавыскага дэканата. Дрэннае стаўленне, нястача усяго, голад — усё гэта не адпускала яго і тут. Праваслаўны
настаяцель меў абавязак плаціць дзяку штомесяц па рублі срэбрам, але адмовіўся
плаціць за цэлы год, бо дзяк не адступіў ад сваёй веры.
11 сакавіка 1841 г. кансістор загадаў Міцэвічу ехаць у пабазыльянскі манастыр у Загорава, што на Валыні, пад нагляд ігумена, былога базыльяніна Севярына Дзюбінскага
<…> .
Колькасць пакутнікаў тут павялічылася да 14 уніятаў — 11 базыльян
і 3 святары. Гэта былі кобрынскі ігумен Язафат Слабоцкі, наваселіцкі суперыёр Ануфры Фалькоўскі17, былы брэсцкі прэфект Фабіян Мазальскі, суперыёр падоліцкі Лаўрэн
Высоцкі18, а таксама Дзіянісі Анушкевіч, Флавіян Лісоўскі, Тэадор Лісіцкі, Сымон
Налівайка, Арсен Блажэвіч і вядомыя нам па Лыскаве суперыёр Аўгустын Сядлецкі
і вікары Самуэль Чарнаруцкі. Святары: былы лідскі дэкан Антон Грушэўскі19, Павал
Жэлязоўскі і наш Рыгор Міцэвіч. Ім давалі па адной страве без солі на дзень, а часта
толькі па фунце хлеба і рэгулярна садзілі на некалькі дзён у кляштарную вязніцу.
Дзюбінскі найбольш ненавідзеў старога ігумена Слабоцкага, які меў ужо 74 года.
Як толькі той прыехаў, ігумен адабраў у старога грошы, усе рэчы і замкнуў яго ў няпаленую келлю. Слабоцкі перад выездам у Загорава спавядаўся і падрыхтаваўся
да смерці. У сваёй келлі доўга маліўся, а калі сабраўся прылегчы адпачыць, да яго
ўварваўся ігумен з некалькімі парабкамі: «Глядзіце, гэта былы архімандрыт! Меў
пасаду і дастатак, але не слухаў кіраўніцтва і не прыняў праваслаўе! Таму стаў варты
менш за маю падэшву. Стары сабака, замест таго каб даваць прыклад, робіць, каб
сталася горш. Ты думаў, што на адпачынак прыехаў? Але калі дадзім табе 300 нагаек, тады зразумееш, як не слухацца кіраўніцтва!» Потым закрычаў: «Стары сабака,
марш у турму!»
Стары хацеў абуцца, але яму не дазволілі: «Нашто табе гэта, прагнеш быць святым? Дык хадзі босым!» Пакуль ігумен вошкаўся з сваімі рэчамі, Дзюбінскі запытаў: «Чаму мне не адказваеш?» Тады Слабоцкі адказаў словамі Святога Пісьма: «Як
авечку, вялі Яго на закол, і як ягня перад стрыгалём ягоным маўчыць, так і Ён замкнуў вусны Свае». Пасля гэтых слоў ігумен замаўчаў і выйшаў. Але напады і пагрозы працягваліся, іх засведчыў Міцэвіч, які сам быў неаднаразова збіты кляштарнымі парабкамі.
З надыходам зімы лёс пакутнікаў значна пагоршыўся. Ім не далі цёплай вопраткі, у іх келлях з печак павымалі засланкі і трымалі ў няпаленых келлях. Каб зняважыць перад кляштарнымі служкамі, ім загадалі месці калідор, сячы дровы, на кухні
чысціць каструлі і патэльні, цэбрамі насіць ваду і, нарэшце, жаць чарот і як паліва
насіць яго на кухню. Выконваючы гэтую працу, даводзілася ісці па глыбокім снезе,
праз недахоп вопраткі гэта было самае цяжкое. Нягледзячы на старыя гады, выконваць гэтую працу разам з усімі павінен быў і Слабоцкі. Браты стараліся не даваць
яму цяжка працаваць — малодшыя жалі чарот, а ён за імі толькі вязаў снапкі. Міцэвіч і Жэлязоўскі, не маючы кажухоў, марознымі начамі вартавалі аборы і фальварак. А калі прыйшла вясна, усім было загадана кашамі насіць з аборы гной на поле.
Трымалася гэта 8 месяцаў — уціск праз пагрозы, ману, пляванне ў твар, замыканне
на некалькі дзён у халодную і вільготную вязніцу. Пры тым кожны ведаў: як толькі
падпіша паперы, адразу будзе атулены ласкай і атрымае добрыя ўмовы.
14 Справа ідзе пра святара Мацея Бараноўскага з царквы вёскі Бабры Лідскага павета. У 1835 г.
Сямашка пісаў, што Бараноўскі разам з 8 лідскімі святарамі адмаўляўся прыняць малітоўнікі
маскоўскага друку. І нават пасля таго, як кансісторыя вырашыла пазбавіць гэтых святароў пасады, Бараноўскі разам з іншымі 4 лідскімі святарамі застаўся цвёрдым у сваіх перакананнях і быў
рэпрэсаваны. Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 3. С. 199–200, 231
Каб вырашыць, што нарэшце рабіць з уніятамі, 2 сакавіка 1841 г. Дзюбінскі
сабраў нараду са сваіх чарняцоў. Дыякан Кандратовіч, вялікі піяка, выказаў думку,
што ігумен Слабоцкі ўсіх духоўна падтрымлівае сваёй сталасцю і, пакуль ён верны,
нічога не будзе. Гэтую думку падтрымаў былы базыльянін Іпацій Старадубаўскі.
Праўда была ў тым, што Слабоцкі сваёй пабожнасцю, цярплівасцю і насамрэч
дапамагаў трымацца астатнім. І таму назаўтра, 3 сакавіка, калі ўніяты правілі
ютрань, Дзюбінскі з халопамі ўваліўся ў царкву, выцягнуў адтуль шаноўнага старца
і кінуў у вязніцу. Іншых паслалі выносіць з аборы гной. Хвалюючыся за ігумена,
пакутнікі выслалі на выведку Фалькоўскага. Ён без перашкод дайшоў да дзвярэй
вязніцы, і, узрадаваўшыся прыходу брата, Слабоцкі папрасіў яго спавядаць. Споведзь адбылася праз дзверы, пасля чаго Фалькоўскі вярнуўся да працы. Вечарам
святары зноў пайшлі да вязніцы, але пачулі толькі стогны. Яны далі знаць дыякану — намесніку Дзюбінскага, што ігумен згасае, і папрасілі пусціць да яго. Пра гэта
паведамілі і самаму Дзюбінскаму, але той адмовіў святарам, сказаўшы: «Хай гіне,
як сабака, я за яго адказваць не буду». Уранку паміраючага старца перанеслі ў келлю, дзе ён хутка аддаў Богу душу. Калі абмывалі цела, бачылі шмат слядоў цяжкіх
катаванняў
Як звычайна, смерць пакутніка падзейнічала на катаў — іх ахапіў страх. Дзюбінскі вярнуў раней забраныя грошы, перастаў выкарыстоўваць вязняў на цяжкіх
працах і нават пачаў лепей карміць. Але ўсіх разам трымаў у келлях на гарышчы
і пільнаваў, каб ні з кім не мелі кантакту па-за мурамі кляштара.
Праз 5 тыдняў пасля смерці Слабоцкага нашым святарам удалося данесці пра
яе ў павятовы горад Уладзімір. Ліст перадаў літасцівы яўрэй, які бываў у кляштары. Прыехаў спраўнік Лелякоў — прыяцель Дзюбінскага, ён і сам неаднаразова «навяртаў» уніятаў, а калі гэта не атрымлівалася, казаў: «На такіх упартых
не Дзюбінскага трэба». Паліцэйскі чын хацеў залагодзіць справу, але ўраднік
Мулкоўскі, які прыехаў разам са спраўнікам, паўстаў за праўду і абяцаў напісаць
скаргу. Прыйшлося распачаць следства. Калі пра гэта даведаўся Дзюбінскі, дык
ноччу сам пайшоў да асэсара Дзвярынскага, які жыў за мілю, і прывёў яго ў кляштар
весці следства. Але як толькі сеў з госцем за гарбату, дык ускочыў і выбег з кляштара, дабег да невялікага става і ўтапіўся ў ім20.
Падзеі дадалі нам моцы і сцішылі карнікаў.
Пасля смерці ігумена ў манастыры адбываліся і іншыя выпадкі, у якіх бачылася
рука Божая. Звар’яцелі яшчэ два верныя паслугачы Дзюбінскага: страціў розум кухар, які быў выканаўцам самых нягодных загадаў, і нядаўні схізматык Міхалевіч.
Міхалевіч, каб сцішыць сумленне, выпіў бутэльку спірту і, замкнуўшыся ў келлі,
павесіўся. Такія выпадкі ў той час былі не рэдкія сярод даведзенага да адступніцтва
духавенства. І наадварот, Бог узмацняў сваіх апосталаў, і пакутнікі чэрпалі ў ім
сваю моц. Гэта адчувалі ўсе, і таму новы настаяцель манастыра больш не прыціскаў
сваіх вязняў
Архімандрытам манастыра ў Дормані з’яўляўся Дарафей Лабачэўскі, які праз
некалькі гадоў стаў епіскапам. Жыццё Міцэвіча было не дрэннае, яго больш не
прыціскалі, а толькі стараліся пераканаць. Аднак не дазвалялі наведваць касцёл
і спавядацца ў лацінскага святара. Усе яго просьбы былі дарэмныя.
Для 14 уніяцкіх святароў, якія знаходзіліся «на пакуце» ў Валынскай епархіі,
у 1846 г. пецярбургскі Сінод прызначыў па 50 рублёў штогод. Міцэвіч у рукі атрымліваў 15, а 35 рублёў за харчаванне забіраў манастыр.
Былі і такія,
якім па схіле гадоў дазволілі вярнуцца на радзіму, узяўшы паперу, што не будзе
нікога схіляць да уніі і рабіць рэлігійныя паслугі. Такіх было вельмі мала — большасць памерлі ў схізматычных манастырах розных епархій.
IV. Дудаковічы
урад загадаў стварыць спісы насельніцтва і залічыць у іх
усіх, чые продкі былі ўніятамі ў 1798 г. Усіх гэтых людзей пачалі лічыць праваслаўнымі, нягледзячы на тое што сярод іх ужо меліся і рыма-католікі.
Пробашч Мёрскага касцёла ксёндз Чапулевіч з Дзісенскага павета Менскай
губерні21 ва ўрадавым рапарце да менскага рыма-каталіцкага кансістора пад № 1833
ад 23 ліпеня 1841 г. скардзіўся, што дзісенскі дабрачынны Стукаліч з яшчэ трыма
папамі, чыноўнікам Мельнікавым з канцылярыі генерал-губернатара і мясцовай
паліцыяй прыбылі ў мястэчка Пераброддзе яго парафіі, сагналі ваколічны народ
на сход і перапісалі ўсіх праваслаўнымі, нават не пытаючыся ў людзей пра іх веравызнанне.
Пасля 1798 г. пэўная колькасць вернікаў магла перайсці ў рымскі
абрад, а скасаванне уніі яшчэ большую колькасць пабожных людзей прывяло да
лацінства. За год да гэтага сяляне закончылі будаўніцтва за свае грошы невялікага
касцёла.
ў касцёл уварвалася паліцыя і пачала выганяць з яго людзей, пачаўся хаос. Галоўны паліцэйскі — асэсар, меў каля 50 падначаленых. Але людзі ў дарылі ў званы, і да касцёла збеглася яшчэ больш сялян
з цапамі, віламі, паліцыя мусіла адступіць. Першым збег асэсар разам з папом, які
да гэтага недзе хаваўся. Увесь атрад адступіў да Магілёва, і таму губернатар адразу
даведаўся пра бунт дудаковіцкіх сялян супраць схізмы.
Пачалі вылічваць, хто па колькі дзён адрабіў на касцёле: гэты выпальваў
цэглу, гэты яе вазіў, той дапамагаў мулярам, а вось гэтыя клалі кроквы на даху.
Зноў пачуліся галасы: «Не аддамо касцёл на знявагу!»
Парадзіў сялянам рыхтавацца — паставіць хлопцаў на званіцу, каб
дзень і ноч сачыць за магілёўскім трактам і ўдарыць у званы, калі з’явяцца маскалі.
Каля званіцы трымаць гатовы агонь, а людзей падзяліць на дзве часткі: адна павінна спакойна гаспадарыць у хатах, а другая стаць лагерам у пустым дамініканскім
кляштары. Калі пачуюць званы, трэба з віламі, сярпамі, косамі і цапамі спяшацца
бараніць касцёл. Калі ж касцёл пажадаюць бараніць і жанчыны, хай і яны прыходзяць з качэргамі. Так і зрабілі.
Бедныя вяскоўцы ніколі не бачылі такой вялікай колькасці войска і чыноўнікаў, але не спужаліся. Пакуль ішло войска, абаронцы з усіх пяці вёсак сабраліся каля свайго касцёла. Баючыся, каб людзі не разбегліся, касцельную браму
ў агароджы зачынілі на вялікі кол, і чатыры самыя моцныя мужчыны прывязаліся
да брамы вяроўкамі. Змучаных па чарзе змянялі іншыя мужчыны. Па сваёй прастаце вяскоўцы думалі, што такім чынам абароняць касцёл і не пусцяць у яго чужых.
Губернатар баяўся праліць кроў і не меў нават права аддаць каманду страляць.
Таму жадаў неяк настрашыць сялян і прымусіць выконваць тое, што ён лічыў патрэбным. Аточаныя войскам, сяляне стаялі ўсю панядзелкавую ноч, аўторак, сераду і чацвер. Трымалі пры сабе свае косы, вілы і іншую «зброю» і былі гатовыя
стаць пакутнікамі за веру, але касцёл не аддаць. Па чарзе змяняліся ў касцельнай
браме. У чацвер палкоўнік і акруговы начальнік трох паветаў не вытрымаў і загадаў
22 Энгельгард Сяргей Пятровіч, магілёўскі цывільны губернатар у 1839–1844 гг.
263
жаўнерам: «Цэлься!» Дулы ружжаў нацэліліся на людзей. У гэты момант з грамады высунулася бабулька і, паказваючы сабе ў грудзі, сказала: «Жаўнеры, слухайце!
Забіце мяне, хай я буду першай ахвярай за веру, забівайце, я стану святой. Сорамна
вам ваяваць з кабетамі, а таксама з безабаронным і нявінным людам!» Жаўнеры
і паліцыянты засмяяліся, але страляць сталася немагчыма, і батальёну было загадана ўзяць ружжы да нагі
Губернатар заўважыў, што грамада раздзялілася, і загадаў разагнаць яе сілай. Паслаў жаўнераў зачыніць кляштар і нікога адтуль не выпускаць. А большасці войска
загадаў здабыць касцёл. Раззлаваныя доўгім стаяннем у холадзе і слоце, жаўнеры
кінуліся на сялян — білі прыкладамі і адпіхвалі ад касцельнай брамы. Убачылі чатырох мужчын, якія нерухома стаялі каля брамы, але не заўважылі, што яны прывязаныя. Таму, адрываючы іх ад брамы, пакалечылі. Схапілі Лукаша, Каспара, Міхала
Мацюшонка і яшчэ чацвёртага, імя якога невядома. Завадатараў бунтаўшчыкоў, якія
перашкаджалі прыняць схізму, прывялі да Энгельгарда і прыгаварылі да 300 розгаў.
Сівы Лукаш першы пайшоў пад розгі. Пасля кожнай сотні ўдараў у старога пыталіся, ці прыме ён схізму. Адказваў, што не. Пасля канца экзекуцыі, ледзь
стаўшы на ногі, Лукаш перахрысціўся і голасна сказаў: «Дзякуй табе Гасподзе, Ісус
Хрыстос, што дазволіў мне ў дзень Тваёй смерці, перанесці пакуту за мае грахі,
якую і ты за нас усіх цярпеў». Разгневаны губернатар сам, сваёй рукой, некалькі
разоў ударыў яго ў твар і загадаў замкнуць у халоднай кляштарнай келлі. Збіты пакутнік у келлі адразу ўпаў на зямлю.
Потым прыйшла чарга Каспера, пасля яго секлі яшчэ двух, потым усіх іх замкнулі па келлях. Іншых вернікаў для прыняцця схізматычнай камуніі на рахунак
споведзі, адбытай імі ў Пальмовую нядзелю, гвалтам пагналі да касцёла. Тых, хто
адмаўляўся, секлі розгамі. Поп Барэйка мазаў іх ілбы алеем, і таму Энгельгард,
вярнуўшыся ў Магілёў, данёс цару, што Дудаковіцкая воласць добраахвотна прыняла праваслаўе. Але войска яшчэ цэлы месяц заставалася ў мястэчку.
праз нейкі час за падачу скаргі
завадатараў арыштавалі, збілі і пасадзілі ў вязніцу, а самага маладога аддалі ў рэкруты.
Праз некалькі месяцаў цар рабіў агляд войска пад Кіевам і застаўся задаволеным муштрай. Таму ён спытаў у жаўнераў, ці маюць яны якія скаргі ці просьбы. Дудаковіцкі селянін выйшаў з шэрагу і расказаў цару крыўды сваёй воласці.
Мікалай слухаў, усміхаўся, потым паляпаў жаўнера па плячы і спытаўся: «А цяпер ты якога вызнання?» «Быў, ёсць і буду католікам — каб верна служыць вашай
царскай міласці». «Добра, — сказаў цар, — тваю справу разгледзяць». Шчаслівы
жаўнер напісаў сваім сваякам і паведаміў ім, каб яшчэ раз падавалі скаргу цару.
Тады дудаковіцкія сяляне ў 1846 г. дапільнавалі цара на паштовай станцыі Крупкі
і перадалі яму скаргу. Вяскоўцам зноў абяцалі разабрацца са справай, і зноў дэлегатаў арыштавалі і кінулі ў вязніц
Страціўшы ўсялякую надзею, не маючы магчымасці законна дабіцца права на
вызнанне сваёй веры, сяляне зноў сабраліся і пастанавілі: самім, без папа, якога ім
навязалі, хаваць сваіх памерлых, хрысціць дзяцей, шлюбы заключаць толькі з дабраславення старцаў, а спавядацца і прымаць камунію ў касцёлах, удаючы сябе за
парафіян-рыма-католікаў. Каб поп маўчаў і не даносіў уладам, вырашылі дарма
апрацоўваць і засяваць сваім збожжам яго поле.
Гэтак цягнулася 11 гадоў. Цяжэй за ўсё мучыліся з хрышчэннем, бо немаўлят
трэба было запісваць у царкоўныя метрыкі. Неаднаразова ўлады інспектавалі парафію, і паліцыя цягнула матак з дзеткамі ў царкву, часта маскоўскія чыноўнікі нават запісваліся ў хросныя бацькі і дарылі малым вопратку ці крыжыкі. Маці кідалі
гэтыя падарункі на зямлю і казалі: «Мы не Юды, каб прадаваць душы нашых дзетак!»
Барацьба трымалася доўга. Калі Клемянтовіч уваходзіў ў хаты, жанчыны браліся
за жорны, каб яго не чуць, і г. д. Так прайшло яшчэ два гады.
У 1853 г. у Дудаковічы прыехаў тагачасны магілёўскі губернатар Гамалея23 разам
з чыноўнікамі і паліцыяй. Ён сабраў сялян і сказаў, што калі ўсе яны не падпішуць
паперы аб прыняцці схізмы і не пачнуць рэгулярна хадзіць у царкву, усіх выселяць
у глыб Расіі, бо на гэта ёсць загад цара. Сяляне папрасілі час парадзіцца. Вырашылі,
што калі іх выселяць, яны ніколі не ўбачаць роднага краю і там, у высылцы, атрымаюць пераслед уладаў і ўсё роўна будуць пазбаўлены рэлігійных паслуг. Таму дамовіліся падпісаць тую нікчэмную паперу, але ў душы застацца тымі, кім былі раней.
Адным з эпізодаў гэтай
барацьбы было замыканне дамавых каталіцкіх капліц ва ўладальнікаў маёнткаў,
як, напрыклад, у палкоўніка Дзеражынскага ў Склапаве ці ў Сушынскага ў Лясной
і нават у павятовага маршалка Дамроўскага. Усіх гэтых абшарнікаў абвінавацілі
ў падтрымцы дудаковіцкіх бунтаўшчыкоў і аддалі пад нагляд паліцыі.
Міхал Мацюшонак, якога мы бачылі ва Мсціслаўлі, уцёк з манастыра і патаемна
вярнуўся ў родную вёску. Сяляне яго хавалі, і Мацюшонак пражыў на радзіме цэлы
год — мацаваў сялян у веры, а дзяцей вучыў катэхізмам. Нарэшце яго высачылі,
і ўпарты шляхціц мусіў уцякаць. Нейкі час трымаўся ў суседніх вёсках, дзе людзі
яму спрыялі, але жандары яго зноў высачылі, і ён зноў мусіў ратавацца. Нарэшце ў мястэчку Абольцы, дзе ён спадзяваўся знайсці месца пры касцёле, упартага
верніка апазналі і арыштавалі.
Міхала Мацюшонка выслалі ў глыб Расіі, і больш пра яго ніхто не чуў. Уладальніка Абольцаў капітана Зарэцкага аддалі пад нагляд паліцыі.
V. Поразава
Духавенства абодвух абрадаў раней
належала да адной сусветнай царквы і перад скасаваннем уніі жыло ў згодзе — разам адпраўлялі набажэнствы ў сваіх святынях. Розніца была ў меншых фундушах,
якім валодаў уніяцкі клір, пры тым што ўніяцкія святары мелі сем’і і таму грошы
ім былі патрэбны нават болей, чым ксяндзам. Кожны займаўся сваёй парафіяй,
але ўсе разам мелі адну справу. Землеўладальнікі, як і ва ўсёй Літве, належалі да
рыма-каталіцкага абраду, які тады лічыўся шляхецкай верай. Рыма-каталікамі былі
шляхта, дваровая чэлядзь і частка месцічаў, усе іншыя былі ўніятамі.
У поразаўскай царкве да сабраўшыхся святароў звярнуўся ў сваёй звычайнай манеры. Выставіў ім іхнія
недахопы, залежнасць ад калятараў, перавагу над імі рыма-каталіцкага духавенства. Усё гэта магло моцна муляць уніяцкаму духавенству, і ён маляваў абставіны
іх жыцця ў чорных колерах. Потым намаляваў ім светлыя карціны царскіх ласкаў,
калі святары прымуць схізму. «Да таго часу мы дакладна не вызнавалі ні ўніяцкай,
ні ўласцівай нам веры. Лаціннікі папсавалі нам абрады, пад націскам палякаў мы
адхіліліся ад праўды, і прыйшоў час да яе вяртацца. Зараз, калі цар перамог польскі
народ24, нашай айчынай з’яўляецца Расія і нам нічога не перашкаджае вярнуцца
да веры продкаў. Не дадзім католікам апярэдзіць нас, бо і яны ад свайго Папы,
які невядома дзе сядзіць, жадаюць адмовіцца — ён жа не можа ім нічым дапамагчы. Папская ўлада не ёсць праўдай веры. Цар жадае нас узняць, атуліць апекай,
павялічыць грашовыя выплаты, даць сродкі для выхавання нашых дзяцей, аддаць
нам парафіян, якіх забрала рыма-каталіцкае духавенства, і даць нам дастатак, як
у гэтага духавенства. Вашы інтарэсы вам падкажуць, дзе праўда, і ваша кіраўніцтва
хоча таго самага і падае вам прыклад. Калі б праваслаўная вера была несапраўдная,
вашы біскупы не прапаноўвалі б яе вам. І нарэшце, на гэта ёсць воля імператара,
зразумейце, хто будзе супраць яго волі, той стане яму ворагам», — казаў Сямашка
Абураны Сямашка змог толькі спытаць:
— І не падпішаш?
— Не зраблю гэтага, — адказаў Сабаткоўскі.
— Будзеш моцна пакутаваць.
— Лепей памру, чым згаджуся.
— Тады звальняю з пасады дэкана, — сказаў біскуп.
— Deo gratias, — адказаў Сабаткоўскі.
— Прашу зараз жа перадаць архіў дэканату… Ці разумееш?
Святар Слабоцкі паехаў у Славатычы25. Пасля яго ад’езду Сямашка сказаў: «Хто
не падпіша, адразу страціць парафію і перастане быць парахам. Хай сваю сям’ю
трымае, дзе хоча, а праз 25 дзён усіх упартых сашлю ў кляштары на пакуту. Хто хоча
спакойна застацца на месцы ці нават атрымаць лепшую парафію — падпісвайце,
вось пяро і атрамант».
Тады ж узяліся перарабляць
храмы: харугвы, з якімі народ адбываў працэсіі, канфесіяналы, дзе ачышчаў свае
душы, амбоны, з каторых слухаў навуку Божую, усе святыя для яго рэчы, да якіх
горача прывязалася сэрца, — усё гэта ламалі, выкідалі рукі паліцыянтаў ці яўрэяў,
бо ніхто з уніятаў не мог згадзіцца на такую працу.
У некаторых месцах людзі баранілі свае святыні і паўсюль былі пакараныя,
як у Чыжах, Шчытах, Корвіне, Бярозаве, Лосіне, Лыскаве, Зельве, Ізабеліне,
25 Раней мястэчка, а цяпер вёска ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводства, Польшча.
268
Шарашаве, Песках
Скаргі чуліся з усіх бакоў. У 1842 г.
старшыня гродзенскай управы дзяржаўнай маёмасці — сам рускі і праваслаўны —
перад Сямашкам абвінаваціў духавенства ў хабарніцтве. За «очернение» праваслаўя
яго перавялі ў іншую губерню, а справы надалей пайшлі па-старому. З часам грахі павялічваліся, праз палітычны падыход да людзей множылася беспакаранасць,
і таму схізматычнае духавенства ўсё больш рабілася аб’ектам пагарды. Рэдкія выключэнні не маглі змяніць становішча. Некалькі прысланых з рускіх губерняў праваслаўных святароў, як, напрыклад, троцкі дабрачынны Стаяновіч, прасіліся назад у Расію, бо не маглі вытрымаць сярод зламаных былых уніяцкіх святароў, якіх
называў «перахрышчэнцамі ці семашкоўцамі».
. Папы, якія свае любыя дзеянні маглі
пакрыць у вачах улады ўяўнай руплівасцю, нікім не кантраляваліся і запісвалі
ў праваслаўныя людзей, чые продкі спрадвеку былі рыма-католікамі. Для гэтага
дастаткова было любога выпадку, напрыклад, магло быць так, што чыйсьці продак
калісьці прыняў сакрамант ва ўніяцкага святара, бо раней не рабілі розніцы і духавенства абодвух абрадаў рабілі паслугі, нягледзячы на тое, кім ёсць вернік. Усё гэта
яшчэ больш памнажала пакуты няшчаснага народа.
17 чэрвеня 1857 г. Сямашка пісаў обер-пракурору Св. Сінода графу Талстому: «У мястэчку
Поразава Гродзенскай губерні Ваўкавыскага павета знаходзяцца праваслаўная царква і рымакаталіцкі касцёл. З даўняга часу рыма-каталіцкае духавенства тут “совращало” ў каталіцтва…
праваслаўных прыхаджан… У 1857 г. паступіла данясенне дабрачыннага… што… на свята св. Антонія і іншыя поразаўскімі ксяндзамі зноў “совращено” шмат прыхаджан… царквы. Па спісе,
прадстаўленым дабрачынным… у спісе значыцца 62 чалавекі — 12 мужчын і 50 жанчын. <…> Усе
гэтыя “совращенцы” — казённыя сяляне… Святар Поразаўскай царквы Станкевіч зняты з пасады… на яго месца прызначаны надзейны святар. Яму даручана “наставлениями и кроткими убеждениями” вярнуць адступнікаў… Епіскап Інакенцій даносіць мне, што ён у маі гэтага года прыбыў
у Поразава і знайшоў… усіх “совращенных” сабраных для “увещания” станавым прыставам… На
пытанне, чаму яны пакінулі “природное православие”, адказалі, што ў касцёле не патрабуюць
грошай за наём кватэры, за апрацоўку зямлі і за дровы для ацяплення памяшканняў плябаніі,
што ў рымлян меней святаў, а некаторыя растлумачылі, што… іх бацькі, паміраючы, абавязалі іх
перайсці ў каталіцтва». Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 2. С. 628–629.
Паклікалі поразаўскую мяшчанку Радашкову з Царкоўнай вуліцы, узростам каля
70 гадоў. Тая жыла каля самай царквы і шмат чаго расказала пра папа Станкевіча.
Як абіраў людзей за кожную царкоўную паслугу, нябожчыкаў па некалькі дзён
адмаўляўся хаваць, патрабуючы больш грошаў, як па некалькі тыдняў не адпраўляў
набажэнства і як адразу з карчмы ішоў у царкву, як, калі не знаходзіў гатовую
камунію, даставаў з кішэні баранкі і выдаваў вернікам за камунію, як краў грошы
з царкоўнай скарбонкі. Расказала, як яна, хворая, прасіла аб споведзі, бо думала,
што заўтра памрэ, але не мела грошай, дык збіў яе і выпхнуў з царквы — ледзь не
забілася на сходах.
Некалькі дзясяткаў галасоў адказала: «Паночкі, бачыце ж якіх маем папоў. Мы
прыйшлі прасіць ясных паноў аб ласке і маем просьбу: калі ў нас унію адабралі, мы
рускімі быць не жадаем і ўсе будзем каталікамі33. На парафію мы 4 разы звазілі дрэва са скарбовых лясоў — забраў акруговы начальнік. Бо на царкву, казаў, усё роўна
доўга яшчэ дрэва вазіць трэба, а на могілках ні калка паправіць нам не даў. Гэта
маскоўская вера з’ела нас і пагубіла. У католікаў людзей не абдзіраюць, заўсёды
набажэнствы, такія казанні, што нават грэшная душа ўратуецца, а мы мелі папа —
разбойніка, п’яніцу і злодзея.
Іх перарвалі і сказалі, што таго папа ўжо няма, а новага ім сам мітрапаліт Сямашка даслаў.
— Не лепшы ён ад першага, — закрычаў народ. — Калі мітрапаліт выбраў, хай
сам і трымае, няма за што яго хваліць!
І далей пачаліся скаргі на Катлінскага. Прычым скардзіліся толькі сведкі, а не
тыя, якія жадалі стаць католікамі.
— Можа, і вы перайшлі ў каталікі? — спытаў ад’ютант.
— Яшчэ не, — адказвалі: — Але кажам Яснаму Пану і самаму цару, хай аддасць
нам уніяцкіх святароў альбо дазволіць быць католікамі, бо ўжо цярпець немагчыма.
Над няшчасным народам вісеў
царскі ўказ, які ўсіх уніятаў перавёў у схізму. Руплівасць ў гэтай справе заўсёды
з’яўлялася ў вачах урада адзнакай якаснай працы папоў і чыноўнікаў. Гвалтоўнае навяртанне і паборы
скіроўвалі народ да каталіцызму.
Акруговы начальнік з старшынёй
губернскай палаты дзяржаўнай маёмасці з’яўляліся гаспадарамі жыцця і смерці
сялян. Такім акруговым начальнікам (акружным) у Ваўкавыску быў у той час
нейкі Навіцкі34. Папярэдняя камісія выслухвала скаргі і на гэтага чалавека, ён
абвінавачваўся ў шматразовых крадзяжах дрэва з праваслаўнай плябаніі і г. д. Але
Навіцкага толькі некалькі разоў публічна прысаромілі, і ён чакаў дрэнных наступстваў для сябе ў будучыні. Таму з аднаго боку страх, а з другога — жаданне выслужыцца перад уладамі скіроўвалі яго супраць сялян.
Праз 10 дзён пасля ад’езду камісіі з Поразава Навіцкі загадаў падначаленым яму вясковым уладам — сотнікам і дзясятнікам — сабраць у фальварку
Дзяшкаўцы ўсіх тых, хто адмовіўся хадзіць у царкву, і перадаць ім, што той, хто
не прынясе пасведчанне ад папа, будзе пакараны: мужчыны атрымаюць па 60,
а жанчыны — па 40 розгаў.Некаторыя схаваліся, але значную колькасць няшчасных усё ж сабралі. Прыехаў сам Навіцкі і загадаў паказваць пасведчанні ад папа
ці даць распіску, што раніцай пойдзе ў царкву на споведзь і прыме схізму. Біў
кулакамі па тварах. Пытаўся ў людзей, што яны выбіраюць — розгі ці праваслаўе.
Адказалі, што схізму не прымуць і будуць цярпець. Пачалася экзекуцыя. Няшчасных распраналі дагала і пры ўсіх вучылі розгамі. Знаёмы нам Сцяпан Суханюк першы дастаў 70 розгаў, хлопец страціў прытомнасць і яго вынеслі. Другім
быў чатырнаццацігадовы Кавальчук, потым Тамаш Крыцкі, Язэп Міхаляк, Петрулевіч, яшчэ да трыццаці мужчын, прозвішчы якіх я забыўся запісаць, — усе
яны атрымалі свае розгі.
Прыйшла чарга кабет. Магдалена Раманоўская з Шопікаў і дзве яе сястры —
Ганна і Мар’яна Шопікі, Вікторыя Нічыпар, старая Радашкова, якую мы бачылі
на следстве, і яе дачка Кацярына. З іх усіх, не саромеючыся, зрывалі адзенне. Радашкова сказала, што яна стала каталічкай у 1857 г. і ў гэтай веры памрэ, але схізмы
34 Каятан Восіпавіч Навіцкі — ваўкавыскі акружны начальнік.
275
не прыме. Абвінаваціла катаў і аблаяла іх вылюдкамі, якія раздзяваюць дзяўчатак
дагала, за што яе яшчэ раз збілі, але жанчын больш не распраналі.
Разалія Раснікевіч, Ганна Рагошка з Маташаў і яшчэ 30 жанчын, імёны і прозвішчы якіх не памятаю, былі збітыя розгамі. Потым усім пакутнікам паведамілі, што
калі праз 2 тыдні не прынясуць пасведчанняў ад папа, дык атрымаюць розгаў у два
разы болей. Тых, хто схаваўся, было загадана знайсці.
І гэта быў яшчэ толькі пачатак.
Прайшло 6 дзён пасля экзекуцыі, але зноў было загадана яшчэ раз сабрацца
ўсім у Ваўкавыску, бо пан акружны хворы і сам прыехаць не можа. Для сялян
ліпень — адзін з самых працоўных месяцаў, але няшчасных адарвалі ад працы
ў полі, за рукі і ногі прывязалі да доўгіх жардзін, парамі — мужчын з жанчынамі,
як ссыльных у Сібір, гэтак і нашых вяскоўцаў, пагналі ў Ваўкавыск. Сярод няшчасных былі і цяжарныя жанчыны, былі хворыя, і ніводны з пакутнікаў яшчэ не
вылечыўся пасля апошніх розгаў. Гналі іх стражнікі з кіямі, каля адказнікоў у слязах ішлі сваякі. Грамада павольна сунулася, паўсюдна выклікаючы спачуванні
і жаночы плач. Па дарозе вяскоўцы кармілі пакутнікаў, як маглі дапамагалі ісці,
мужчыны ўздыхалі і апускалі вочы, кабеты плакалі, але што яны маглі зрабіць?
Па дарозе ўпартых пакутнікаў застала бура, і пакуль дайшлі да Ваўкавыска, усе
змоклі і змучыліся.
У Ваўкавыску іх параспіхалі ў вязніцу, у паліцыю, у аборы і стайні акружнога.
Штодзень білі і намаўлялі на схізму. Звязаных па двое вадзілі па вуліцах горада.
На чацвёрты дзень усіх прывялі на дзядзінец Навіцкага, дзе ўжо былі падрыхтаваныя пукі розгаў. Першым у рукі акружнога зноў патрапіў Суханюк. Напачатку
кулакамі і нагамі яго збіваў сам начальнік, потым, каб прыйшоў у прытомнасць,
хлопца аблілі вадой і далі 60 розгаў. Пасля гэтага павялі ў царкву, дзе поп даў яму
кавалак хлеба з нейкім квасам і, пагладзіўшы па твары, сказаў: «Будзь, хлопчык,
праваслаўным, тады будзеш жыць у спакоі і цябе ніхто не будзе біць». «Не быў, не
буду і зараз не з’яўляюся схізматыкам, лепей забіце, дзякуй вам за сняданак», —
адказаў малады пакутнік, пакланіўшыся папу. Яго зноў адвялі да Навіцкага. «Ну,
што? Ці прыняў праваслаўе?» — спытаўся той. «Гэта д’ябал, а не хлопец, — адказаў
поп і дадаў: — Ён не прыме, лепей пакінь яго ў спакоі, толькі псуеш сваё здароўе.
Да таго ж гэта знявага для царквы — праз увесь горад прысылаць не падрыхтаваных
і акрываўленых прымаць камунію, гэта ўсіх абурае, і я гэтакіх больш не прыму».
Сказаўшы гэта, забраў іншых папоў і выйшаў.
Разгневаны Навіцкі загадаў па чарзе «вучыць» усіх вязняў. Пачаліся енкі, бо гараджане, якія некалькі дзён з абурэннем назіралі за катаваннямі, а яшчэ раней чулі
пра круцельства акружнога, сабраліся перад домам Навіцкага і пачалі ламіцца яму
ў браму з крыкамі: «Навіцкі кат, злодзей і тыран!». Паляцелі камяні. У натоўпе было
шмат яўрэяў, і акружны сам пачаў біць іх кулакамі. Але натоўп насядаў, і начальнік
загадаў выгнаць усіх вязняў са свайго дзядзінца. Гараджане кінуліся дапамагаць
збітым сялянам: моладзь з дзяржаўнай канцылярыі пачала раздаваць ім міласціну,
яўрэі кармілі баранкамі, і ўсе гараджане спяшаліся дапамагчы.
Вечарам Навіцкаму павыбівалі вокны, праз пошту ён атрымаў патэнт ката, і на
яго дом прымацавалі шыльду з надпісам, што тут жыве кат. Праз нейкі час на
кірмашы ў Зельве ніхто не падаў яму рукі, старыя знаёмыя адварочваліся, а калі
ён наведаў тэатр, усе прысутныя пакінулі тэатр са словамі: «Прыйшоў кат, нельга
276
знаходзіцца разам з ім»35. Абураны былі ўсе, але гэта не падзейнічала на лёс пакутнікаў. Навіцкі загадаў свайму памочніку, нейкаму Яновічу, працягваць тую ж
справу ў Поразаве.
З Ваўкавыска на фурманках збітых адвезлі ў мястэчка. Там на загад Яновіча
падрыхтавалі калодкі на ногі і для страху паклалі каля дома папа Катлінскага
некалькі вазоў розгаў. Пасля гэтага вязняў пачалі штодня цягаць на так званыя
«увещевания» і намаўляць да навяртання. Катлінскі паказваў прылады для катавання і заклікаў прыняць дзяржаўную веру. Яму адказвалі: «Лепей памерці пад
розгамі, чым схізму прыняць».
Праз некалькі дзён прыехаў Яновіч. За тое, што дочкі цвёрда трымаюцца сваёй веры, ён схапіў і збіў 67-гадовага Базыля Шопіка, пасля чаго адправіў старога
ў Дзяшкаўцы. У Поразаве склікаў ваколічных папоў і падуладных яму сотнікаў
з дзясятнікамі.
Усе разам сабраліся на поразаўскім рынку і прывялі пакутнікаў.
Святар Васінскі сказаў: «Прыйшла на вас, дзеткі, апошняя бяда. Я вам не раз
казаў, што перш на маёй далоні вырастуць валасы, чым вам дазволяць застацца католікамі. Перастаньце капрызнічаць — вас будуць гэтак біць, што вы пагодзіцеся. Сам цар загадаў вас “вучыць” штодзень. Ідзіце ў царкву, там вас чакаюць
святары. Яны вас выспаведаюць, і будзеце спакойныя. Падумайце, з чаго жыць
будзеце? Вашы гароды пазарасталі, бульба не асыпаная, лён пазарастаў, жыта павысыпалася. Сваім адказам не толькі сябе, але і гаспадарку руйнуеце. Злітуйцеся
над сабой і над блізкімі. Пойдзем да царквы, спавядаецеся — і ўсё будзе скончана.
Ніхто вам не забароніць захадзіць у касцёл, але ніхто вам не дазволіць пакінуць
усё ў тым стане, як сёння».
Маўчалі, але некалькі чалавек адазвалася: «Нашы целы ў вашых руках, але свае
душы згубіць не дазволім». Тады Яновіч, парадзіўшыся з папамі, паказаў на розгі
з калодкамі і сказаў: «Ці бачыце гэта? Усе на вас паб’ю, а калі не хопіць, прывязу
яшчэ і буду біць далей, ажно пакуль не прымеце праваслаўе». Людзі здрыгануліся,
але ўзялі сябе ў рукі і зноў адказалі адмоўна. Тады Яновіч крыкнуў: «Памірайце!» —
і каты кінуліся на сваіх ахвяраў.
Першая была раней неаднаразова «вучаная» дзяўчына Ганна Шопік. Яе зноў
публічна на рынку раздзелі дагала і далі 200 розгаў. Непрытомную Ганну аднеслі
ўбок, а на яе месца паклалі яе сястру Касю (стрыечная сястра). Трэцяй бічавалі іх
сястру Магдалену. Усе атрымалі аднолькавую колькасць розгаў.
Людзей, якія сабраліся на рынку, ахапіла абурэнне. Сваякі, месцічы і нават яўрэі
напачатку прасілі спыніць здзек, а потым пачалі лаяць Яновіча. Прысутных папоў
асыпалі праклёнамі, і яны адзін за адным схаваліся ў доме Катлінскага. Абурэнне
расло, і Яновіч спужаўся — паклікаў фурмана, загадаў падаць каня і ўцёк з мястэчка. Гэта пазбавіла астатніх ад розгаў.
Каб навярнуць, самых упартых жанчын раздалі розным папам. Сёстраў Шопік
думалі аддаць дабрачыннаму Пратасевічу, але ён не прыняў збітых і скрываўленых
дзяўчат, і іх павезлі ў Дзяшкаўцы. Там яны цярпелі новыя пагрозы і страхі, пасля
чаго, як трошкі паправіліся, іх адвезлі папу. Поп прымушаў сёстраў працаваць на
жніве і адрабляць іншыя працы ў полі, а на ноч, каб напужаць, запіраў у капліцы на
могілках. Рэгулярна біў і палохаў, але нічога не змянілася36.
Некаторыя папы і асабліва іх жонкі добра ставіліся да пакутніц, нават умацоўвалі
іх дух і шанавалі іх цноту, але гэта ўсё ж былі выключэнні37.
Пасля чатырох тыдняў сталага цягання з месца на месца выдумалі новы спосаб уціску. Усіх абскарджаных сабралі ў Дзяшкаўцах, і там старшына Улас, які
раней браў удзел ва ўсіх экзекуцыях, па намове Навіцкага сказаў пакутнікам, што
праваслаўны цар хоча, каб усе яго падданыя належалі да гэтай канфесіі. А паколькі
яны супраціўляюцца, іх вышлюць у Сібір. Страшыў бедных людзей тым, што там
няма лета і ўвесь час цёмна, жыхароў там вельмі мала, але шмат звяроў, якія ядуць
людзей, і г. д. Заклінаў іх не губіць сябе і сваіх сваякоў. Але не пераканаў, і таму
адразу пасля Уласа пісар гміны зачытаў загад начальства:
1. Усю маёмасць пакутнікаў прадаць праз ліцытацыю (аўкцыён).
2. 1/4 атрыманых грошаў выдаць пакутнікам на дарогу, 2/4 перадаць сваякам,
а ўсё астатняе — канцылярыі і старшынам.
Было загадана падрыхтавацца ў дарогу. Гэтая выдумка павінна была перавярнуць і знішчыць душы пакутнікаў. Сотнікі з дзясятнікамі забіралі адзенне, ператрасалі дамы, выдзіралі ў людзей апошнюю маёмасць. Некаторыя пакутнікі разам са
сваякамі паразбягаліся па лясах і выходзілі адтуль толькі для работы ў полі. Пачалі
шукаць, лавіць і вязаць збеглых, зноў чыніліся экзекуцыі, зноў злоўленых ганялі да
акружнога.
Сяляне высылалі дэпутацыю са скаргай да старшыні палаты маёмасці скарбу
Кажэўнікава. Але той выгнаў скаржнікаў і абазваў бунтаўшчыкамі, дадаўшы, што,
пакуль не прымуць праваслаўя, штотыдзень будуць атрымліваць мужчыны па 60,
а жанчыны па 40 розгаў.
Становішча было страшнае. Цяжка ўявіць, што рабілася ў душах бедных, пакінутых усімі сялян, якія не мелі магчымасці знайсці падтрымку нават у касцёле, бо
праз страх перад уладамі для іх і там зачыняліся дзверы. Таму некаторыя з сялян не
вытрымалі і запісаліся ў схізму. Не маем інфармацыі пра ўсіх. Трэба шукаць дакументы на тых, хто не да канца здаўся. З іх мы ведам Антона Грыгаровіча з Поразава,
Магдалену Раманоўскую з сям’і Шопікаў, Разалію Раснікевіч, Ганну, Мар’яну і іх
стрыечную сястру Кацярыну Шопікаў (незамужнія дзяўчаткі). Сюды трэба дадаць
старую Радашкову з дачкой, Вікторыю Нячыпар (незамужняя дзяўчына), Міхала
Петрулевіча і Альжбету Кладкевіч. Праз нейкі час шмат каго з гэтых асоб (асабліва жанчын) схапілі і выслалі на пакуты ў расійскія манастыры. Жанчын кінулі
ў Гродзенскі манастыр. Трымалі там адасоблена ад сем’яў, але напачатку дзякуючы
літасці манашак калі-некалі іх адпускалі наведаць свае дамы. Але пра гэта даведаўся
нехта з дабрачынных і даклаў кіраўніцтву, пакутніц больш не адпускалі.
36 Сямашка ў другім томе ўспамінаў друкуе шматстаронкавы ліст да генерал-губернатара Назімава з пратэстам супраць самаўхілення ўладаў ад гвалту над беларускім насельніцтвам з прычыны рэакцыі міжнароднай прэсы, іерарх нагадвае генерал-губернатару, што ў Расіі «отступничество от православия преследуется законом и судиться как уголовное преступление», і патрабуе
прымаць меры. Калі ўважліва прачытаць і прааналізаваць стандартную слоўную эквілібрыстыку
гэтай асобы, дык можна зрабіць галоўную выснову: сялян і насамрэч збівалі. Сямашка пісаў пра
Навіцкага: «…случилось одному из них (чиновнику. — Л. Л.) наказать несколько крестьян за дерзость и непочтительность против властей…». Такім чынам, гвалт быў. Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 2. С. 650–655.
37
Пра поразаўскую справу даведалася атачэнне цара, потым пра
яе напісалі замежныя газеты38, і Назімаву даслалі нумары гэтых газет. Каб спраўдзіць інфармацыю, генерал-губернатар сам паехаў у Гродна. Да яго было выклікана ваўкавыскае праваслаўнае і каталіцкае духавенства. Назімаў паведаміў ім, што
спрэчкі духавенства парушаюць яго спакой, а поразаўская справа пляміць яго перад усім светам. Спытаў, ці моцна секлі сялян у Поразаве і ў Ваўкавыску. Папы
цвердзілі, што не моцна. А нядаўна прысланы поразаўскі пробашч, малады ксёндз
38 Пра падзеі пісала ўся еўрапейская прэса. Адгукнулася і газета Герцана «Колокол», вось што
яна пісала: «Англійскія, бельгійскія і нямецкія часопісы (“Morning Advertiser”, “Independence”,
“Allgemeine Zeitung” і інш.) распавядаюць… страшную гісторыю новага ліхадзейства рускай адміністрацыі ў заходнім Краі… Мястэчка Поразава перайшло з уніі ў грэцкую царкву — у той самы
“душаўратавальны” час, калі цар Мікалай з пабожнай лютасцю “всекал” уніятаў у праваслаўе. Ім
дастаўся нейкі гнусны поп, які прыгнятаў і ашукваў іх. Мужыкі, пачуўшы, што новы цар паладзіў
з каталіцкім духавенствам, перайшлі зноў у унію. Поп данёс. Генерал-губернатар Назімаў адправіў туды атрад салдат, шмат паліцыі і свайго ад’ютанта Паўлава. Гэтая ўзброеная хеўра напала
на вёску і без суду і следства пералупцавала ўсіх; кажуць, што некалькі чалавек ад пакарання
памерлі. Калі гэта выдумана ці перабольшана, хай Назімаў апраўдваецца, а датуль з ўсёй Еўропай
мы будзем лічыць гэта ісцінай. Зрэшты, тут неверагоднага нічога няма, гэта ўсё цалкам у норавах
аракчеева-бібікаўскай школы. Ці даўно Сямашка лютаваў з тым самым “секущем” праваслаўем?
Зразумела, раскольнікі маюць рацыю, калі пагарджаюць паліцэйскай царквой, якая дабраслаўляе
розгі і падтрымліваецца разбойнікамі ў аксельбантах і шпіёнамі ў камілаўках». Гл.: Герцен А. И.
Собрание сочинений: в 30 т. Т. 13. М.: Издательство Академии наук СССР, 1958. С. 364–365.
І далей: «Мы атрымалі днямі некаторыя падрабязнасці аб справе праваслаўнага разбою
ў Гродзенскай губерні, аб якой пісалі ў мінулым лісце. Такім чынам, гэтая жудасная гісторыя
з’яўляецца сапраўднай, і гнюсны Сямашка высек сабе новы помнік на спіне безабаронных ахвяр. З боку цывільнага начальства катаваннем кіраваў акружны Навіцкі. Гэты паліцэйскі апостал сек людзей датуль, пакуль пакутнік не згаджаўся прыняць прычасце ад праваслаўнага папа.
Адзін 14-гадовы хлопчык пасля дзвюхсот розгаў адмовіўся ад такіх зносін з Хрыстом — яго зноў
пачалі секчы, і толькі тады, саступаючы страшнаму болю, ён пагадзіўся. Праваслаўная царква перамагла! “Уся справа схаваная”, — дадае карэспандэнт. Але ўсю справу можна адкрыць, дадаем
мы! А які ж поп-разбойнік стаяў з пацірам падчас катавання! Сямашка, у Хрысце праваслаўны
мітрапаліт Іосіф, у Юдзе здраднік і кат, які заслужыў еўрапейскую вядомасць, — па-майстэрску
выбірае і хіратаніруе… сваіх заплечных іерэяў. Ганьба! Ганьба!». Гл.: Герцен А. И. Собрание сочинений: в 30 т. Т. 13. М.: Издательство Академии наук СССР, 1958. С. 390–391.
Пісанка, сказаў, што яшчэ не быў у сваёй парафіі. Такім чынам, усё зноў магло
быць схавана. Тады выступіў ксёндз Контрым і ў вялікай і лагічна складзенай прамове расказаў пра ўсё так, як яно насамрэч і было. Дадаў, што нават сам мае скрываўленыя кашулі няшчасных сялян. Таксама паведаміў пра агульны стан касцёла.
Назімаў падзякаваў за факты і за шчырасць і нават абняў ксяндза. <…> Загадаў распачаць следства супраць вінаватых і абяцаў для гэтага прыслаць камісію.
У палове снежня, каб правесці следства па справе Навіцкага, у Поразава прыехаў
ужо знаёмы нам Паўлаў. Усё, што расказаў ксёндз Контрым, было праўдай. Але
ў выніку праз два месяцы Навіцкага пакаралі пераводам у Навагрудак на тую самую
пасаду, якую ён меў у Ваўкавыску. Яновіч, Улас і іншыя выконвалі чужыя загады
і іх памілавалі. Пасаду дабрачыннага Пратасевіча заняў іншы поп, і ўсё пайшло, як
раней. Збеглых сялян не злавілі. Забраная ад мужа і дзяцей Магдалена Раманоўская
і яе сястра Ганна Шопік знаходзіліся ў жаночым Гродзенскім манастыры і не
адступілі ад сваёй веры. Потым на загад самога Назімава — як ён сказаў, каб
задаволіць Сямашку, — іх выслалі ў Чарнігаўскую губерню, у манастыр Узнясення
Маці Божай. 9 чэрвеня 1862 г. мужных жанчын, адарваных ад сем’яў (а Магдалена — яшчэ і ад мужа і дзяцей) на фурманцы павезлі ў месца заключэння39.
39 Сямашка ў 1858 г. піша пра хрышчэнне немаўляці «праваслаўнай» маці Магдалены Раманоўскай у касцёле. Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 2. С. 627; Т. 3. С. 1218.
Гродзенскі губернатар дакладаў, што ваўкавыскія вернікі нават прывялі некалькі губерняў на мяжу новага паўстання, і характарызаваў большасць жыхароў Поразава і Ялаўкі як закаранелых католікаў і нават… падданых імператара Францыі41.
У 1871 г. урад зноў зазнаў праблемы з поразаўцамі. Мясцовы селянін Крыцкі
скардзіўся на станавога прыстава і папа, якія прымушалі мясцовых сялян пераходзіць у праваслаўе. У выніку самога Крыцкага выслалі з Ваўкавышчыны.
У 1888 г. поразаўскі поп пасылае ваўкавыскаму спраўніку прашэнне, каб той
сваёй уладай вярнуў «у лона праваслаўя» 111 католікаў, таксама ён паведамляе пра
яшчэ 21 верніка, якія збіраюцца стаць католікамі, святар дакладае: «...“увещания”
не мае вынікаў, паколькі сяляне застаюцца ў зацятасці».
У 1905 г., калі збіралі звесткі аб добранадзейнасці насельніцтва, рапарт земскага
начальніка 4-га земскага ўчастка Ваўкавыскага павета абвяшчае: «Лічу толькі адно
Поразава ненадзейным…»42.
Пераклад і каментаванне
Леаніда ЛАЎРЭША
40 Долбилов М. Д. Русский край, чужая вера: Этноконфессиональная политика империи
в Литве и Белоруссии при Александре II. Москва, 2010. С. 151–152.
41 Тамсама. С. 430–434.
42 https://orthos.org/eparhiya/blagochiniya-i-hramy/svislochskoe/porozovo.
З НАТАТАК ВАСЬМІДЗЕСЯЦІГАДОВАГА
СТАРОГА ЛІЦВІНА-ЎНІЯТА43
43 Czarnorucki Samuel. Z notatek ośiemdziesięcio-letniego starca Liwina-Unity // Przegląd Lwowski. 1875. T. 10. Z. 14. S. 100–108; Z. 15. S. 148–153; Z. 17. S. 283–288; Z. 20. S. 488–493; Z. 21.СТАРОГА ЛІЦВІНА-ЎНІЯТА43
S. 577–583; Z. 22. S. 629–634; Z. 23. S. 689–694; Z. 24. S. 765–772.
44
Шмат гадоў белае духавенства скардзілася на свае малыя фундушы, на тое, што яно не мае магчымасці даць адукацыю сваім дзецям і сіротам
святароў, і патрабавала ад базыльянаў дапамогі. Літоўскія базыльяне пастанавілі,
каб у трох сваіх кляштарах, пры якіх меліся павятовыя школы, прыняць на кляштарны фундуш па 12 святарскіх сыноў і, акрамя гэтага, вучыць іх у некалькіх сваіх
іншых кляштарах, а таксама выхоўваць на сваім фундушы 12 святарскіх сыноў,
якія маюць жаданне стаць святарамі. Яшчэ раней, на працягу некалькіх дзясяткаў
гадоў, базыльяне ў Жыровіцкім кляштары ўтрымлівалі 12 святарскіх сыноў у бурсе
і вучылі іх у павятовай школе і гімназіі. Аднак белае духавенства не ацаніла гэтага
і працягвала ціснуць на базыльянаў, патрабуючы перадачы ім некалькіх сваіх самых вялікіх кляштараў разам з маёнткамі і падданымі. Па гэтай справе белае духавенства неаднаразова падавала просьбы да міністра веравызнанняў, дамагаючыся,
каб базыльянам было загадана перадаць некаторыя свае кляштары з маёнткамі на
ўтрыманне святарскіх удоў і сірот. Бачачы такі моцны ціск, базыльяне саступілі
святарам некалькі меншых кляштараў (нягледзячы на тое, што маёнткі і фундушы гэтых кляштараў у свой час былі перададзеныя дабрадзеямі менавіта базыльянам), каб раз і назаўсёды пакончыць з нянавісцю і скаргамі. Аднак белы клір не
прыняў гэтых меншых кляштараў і працягваў дамагацца большых. Тады базыльяне пачалі бараніцца, пры гэтым яны абапіраліся на грамадскую думку, якая была
на іх баку, бо базыльяне літоўскай правінцыі мелі павятовыя школы для моладзі
пры сямі вялікіх кляштарах, у Жыровічах трымалі гімназію, а пры іншых кляштарах — парафіяльныя школы. З гэтай прычыны настала вялікая нязгода паміж
базыльянамі і белым клірам, прычым апошнія ўжывалі ўсе магчымыя сродкі, нават
скардзіліся ў юстыц-калегію і ўрад, бо імкнуліся забраць вялікія кляштары і зменшыць іх колькасць у трох правінцыях.
У той час у пецярбургскай юстыц-калегіі стала вольным месца асэсара44 ад уніятаў. На гэтую пасаду быў выбраны кансістор45 Іосіф Сямашка, і ў 1823 г. ён паехаў
у Пецярбург, меў тады 24 гады. Калі яго справядліва ацэньваць, дык быў гэта чалавек начытаны, але эгаіст і вялікі хітрэц. Трэба сказаць, што калі ішла размова пра
рэлігію, дык калі хто з улады хацеў ад яго нешта пачуць, менавіта тое ад яго і чуў.
Натуральна, жывучы ў Пецярбургу, ён яшчэ больш удасканаліўся ў дыпламатыі
і хітрасці. Як я чуў прыватна, у першы год Сямашка шукаў знаёмства з вялікімі
чыноўнікамі і высакароднымі асобамі і здолеў да іх прынаравіцца. Гэта патрабавала вялікіх высілкаў, бо перад імі ён паказваў высокасць свайго розуму, прыгажосць
мовы, досціп і глыбіню сваіх праектаў.
Жывучы ў Пецярбургу і маючы кантакты з іншымі святарамі з юстыц-калегіі,
Сямашка назіраў абрады і цырымоніі рускай царквы і моцна хваліў іх. Ён вырашыў
навязаць гэтыя абрады ўніятам, кажучы, што ўніяты ад іх адышлі і наблізіліся да
абрадаў лацінскага касцёла. Але пра гэта ён нічога не казаў мітрапаліту Язафату
Булгаку, які старшыняваў ва ўніяцкай частцы юстыц-калегіі і быў супраць такога
перавароту. Аднак святары ў калегіі падтрымлівалі Сямашку ў гэтым і дамовіліся,
пачынаючы з малога, увесці грэка-схізматычны абрад. Яны загадалі, каб у цэрквах меліся царскія вароты з унутранымі фіранкамі і г. д. Таксама яны запланавалі
зменшыць колькасць базыльянаў праз новыя ўмовы для паступаючых у навіцыят
і потым гэтак прадставіць справу міністэрству, што праз недахоп асоб у кляштарах
трэба іх адабраць у базыльянаў і перадаць для дапамогі ўдовам і сіротам.
Базыльяне, як маглі, бараніліся і падалі просьбу да мітрапаліта Булгака з патрабаваннем, каб у юстыц-калегіі таксама сядзеў базыльянін, які будзе бараніць
іх закон ад згубы і перадачы найлепшых кляштараў беламу духавенству. Аднак
напачатку мітрапаліт замест таго, каб бараніць базыльянаў, вусна адказаў ім: «Як
адных ненавіджу, гэтак другіх не цярплю, я не хачу быць Язафатам Кунцэвічам,
каб мяне, як яго, закатавалі». Тым часам Сямашка праз сваю хітрасць пазнаёміўся
з міністрам веравызнанняў Галіцыным і ў размове з ім прадставіў усіх базыльянаў
трох правінцый у найгоршым свеце: маюць вялікія маёнткі і жывуць у раскошы.
Белае ж духавенства бараніў і маляваў у найлепшым свеце, казаў, што яно не мае
магчымасці даць адукацыю сваім дзецям і сіротам святароў. Прасіў міністра, каб
той прапанаваў цару Аляксандру І выдаць указ аб перадачы кляштара, царквы і маёнтка ў Жыровічах, а таксама іншыя кляштары з маёнткамі ў беларускай правінцыі
беламу духавенству для адукацыі дзяцей. Міністр Галіцын абяцаў дапамагчы.
Хітры Сямашка хацеў стаць біскупам і вынайшаў спосаб, як
заняць гэтую пасаду. Ён блізка пазнаёміўся з міністрам Блудавым, уцёрся да яго
ў ласку і, размаўляючы з ім пра розныя рэлігіі ў рускай дзяржаве, звярнуў увагу на
грэка-ўніятаў, якія па яго словах, адступілі ад свайго абраду. Пасля кароткай размовы, нібы жартуючы, сказаў міністру: «Калі б я быў біскупам і мне было б вольна
гэтак паступіць з уніятамі, як неабходна для ўз’яднання з праваслаўнай царквой,
дык за 7 гадоў ад уніі і следу не засталося б». Міністр пахваліў яго за гэтыя словы і сказаў, што прадставіць гэтую ідэю Мікалаю І і раскажа цару пра магчымасць
такога ўз’яднання. Таксама паабяцаў, што Сямашка стане біскупам. Усё так і адбылося48.
48 Праект аб скасаванні уніі Сямашка падаў цару ў 1827 г.
Мітрапаліт з членамі юстыц-калегіі склалі спіс з трох кандыдатаў, з якіх адзін
і быў зацверджаны біскупам. У спісе быў і Сямашка, і, нягледзячы на тое што ён
стаяў апошнім, цар выбраў менавіта яго. Хутка Сямашка быў высвячаны ў біскупы
мітрапалітам Булгакам. У нашых ваколіцах было чуваць, што калі ён пайшоў на
аўдыенцыю да цара, каб падзякаваць за пасаду біскупа, дык пасля кароткай размовы Мікалай сказаў яму: «Ксёндз-біскуп! Я ўсклаў на вас гэтую мантыю біскупа
і маю права зняць яе з вас, а таму ні ў чым не супраціўляйся маёй волі, і тады ўсё
будзе добра».
У хуткім часе цар прыслаў новаму біскупу ў прэзент поўны ўбор праваслаўнага
біскупа: расу, клабук і г. д. Паводле ўспамінаў, прыняў гэта ўсё Сямашка з невялікай ахвотай, бо прыняцце гэтага адзення азначала прыняцце расійскай рэлігіі. Праз
нейкі час цар Мікалай выклікаў да сябе Сямашку, каб падараваць яму панагію, і,
аблашчыўшы яго, даў заданне: «Хачу, каб ты ўсіх уніятаў далучыў да праваслаўнай
царквы». Пра гэта ў іх была доўгая размова, падчас якой абмяркоўваліся розныя спосабы. Напрыканцы Мікалай сказаў: «Не даю пісьмовага загаду, але маеш ад мяне
ўсю ўладу: можаш зрабіць з усімі ўніятамі, як захочаш, як з белым, гэтак і з чорным
духавенствам. Калі гэта не будзе насуперак нашай уладзе і царкве, ды з усім, што
ты зробіш, я не буду разбірацца і не буду адмяняць гэта без цябе». Казалі, што Сямашка адказаў: «Калі гэта даручаеце мне, дык маю надзею, што праз 7 гадоў ад уніі
нават слядоў не застанецца».
Мітрапаліт Язафат Булгак, стары чалавек ва ўзросце больш
за 70 гадоў, даручыў Сямашку быць яго памагатым у трох правінцыях, але пра жаданне скасаваць унію доўгі час не ведаў. Гэта трымалася ў сакрэце ад мітрапаліта,
бо было вядома, што Булгак супраць далучэння да рускай царквы і, пакуль жыве, не
дазволіць скасаваць грэка-каталіцкую рэлігію. Сямашка рабіў усё цішком, падбіраў
асоб, падобных да сябе, і праз нейкі час, каб наблізіць уніятаў да пануючай царквы, пачаў патроху ўводзіць рускія царкоўныя абрады. Рабіў усё патаемна і цішком,
бо мітрапаліт старшынстваваў у юстыц-калегіі. Калі ад цара Мікалая Булгаку было
пададзеная прапанова далучыцца да рускай царквы, дык мітрапаліт не прыняў яе
і прасіў цара пакінуць у спакоі ўніятаў і нічога не змяняць хоць бы да яго смерці.
Стары і аслабелы мітрапаліт Булгак меў у дапамогу біскупа беларускай правінцыі
Базыля Лазінскага, а валынская правінцыя была вакантная пасля смерці біскупа
Кірылы Серацінскага. Пасля высвячэння Сямашкі ён стаў вікарным брэсцкім біскупам і намеснікам мітрапаліта ў юстыц-калегіі. Карыстаючыся з таго, што той
добра не ведаў рускую мову, хітрэц здрадліва рабіў гадасці мітрапаліту: замест яго
ён рыхтаваў лісты кансісторам і загадваў ім прымушаць святароў адпраўляць набажэнствы ў праваслаўным абрадзе. Мітрапаліт, не чытаючы, падпісваў загады, бо
верыў Сямашку, які толькі на словах пераказваў старому змест лістоў.
Падчас складання святарамі-кансісторамі з сваім памагатымі спіскаў рухомай
і нерухомай маёмасці ў Жыровічах, асабліва падчас напісання інвентару царквы
і сакрыстыі, усе яны хапалі і рвалі адзін у аднаго каштоўныя рэчы — хто з іх што
ўхапіў, тое і меў. Напрыканцы для тых базыльянаў, якія яшчэ засталіся, і белага
духавенства Сямашка сказаў панегірык: «Айцы і браты ў Хрысце, абатрыце з вашых
вачэй слёзы! Хай Бог дае доўгае панаванне Мікалаю, які дапамагае святарскім дзецям, жадае вывесці іх з цемры і даць асвету. Досыць ужо панаваць базыльянам, хай
і белы клір спазнае добрае жыццё пад шчаслівай уладай міласэрнага цара».
Праз гэткую вялікую ласку белы клір вельмі цешыўся, але афіцыял літоўскага
кансістора Антон Тупальскі, бачачы, што стане з уніяй, растлумачыў дэканам:
«Гэта праўда, адабралі ў базыльянаў некалькі кляштараў і яшчэ болей забяром і іх
прынізім, гэта праўда. Але мы самі хутка за імі пойдзем, занепадзе наша рэлігія,
і мы не будзем мець ніякага паратунку. Такія наступствы нас чакаюць».
Па баках алтара было мноства абразоў
з залатымі і срэбнымі таблічкамі-вотамі, іх ахвяравалі людзі, якія прыходзілі сюды
на адпусты. Кожны раз перад адпустамі каля паловы таблічак здымалася і хавалася ў скарбец, але пустыя месцы людзі зноў запаўнялі новымі. За некалькі гадоў
у скарбцы сабралася 3 бочкі гэткіх таблічак, і яны былі перапісаныя ў інвентар. Усё
гэтае срэбра Сямашка забраў нібыта ў царскі скарб. Тыя, хто ў момант адабрання
кляштара жыў у ім, расказвалі, што Сямашка выняў цудоўны абраз Маці Божай
з алтара і трымаў яго ў сябе 3 дні, а кляйноты і дарагія камяні з абраза адаслаў у Пецярбург.
Гэты рабунак можна было прадбачыць яшчэ ў 1822 г., калі ўрад строга загадаў базыяльнам зрабіць новы дакладны інвентар рухомасці і нерухомасці з коштам кожнай рэчы і апісаннем яе вартасці. Каб выканаць гэты загад, літоўскі правінцыял
а. Цэзары Камінскі вазіў ювеліра і двух пісараў ад аднаго да другога кляштара і перапісваў кожную рэч, прычым каштоўныя рэчы вывучаў і ацэньваў ювелір.
Зрэшты, такі рабунак Сямашка дапусціў толькі ва ўніяцкіх цэрквах, бо ў раней забраных урадам для дызунітаў цэрквах царкоўныя багацці і каштоўнасці ўтрымаліся,
і не было там падобнага рабунку55. Быў сведкам і бачыў, што ў Пачаеўскай пабазыльянскай царкве, акрамя абразоў заходняй царквы, даўнія багацці і цяпер на месцы. Абразы заходняга пісьма мелі архікаштоўныя рамы і вельмі якасны жывапіс, але
прадаваць іх забаранілі, і яны былі сабраныя з царквы і капліц на два вазы, вывезены
ў вёску Пачаеў і там пад наглядам праваслаўных сведкаў спалены на вогнішчы.
Праз нейкі час Сямашка выслаў да духавенства ўсіх 3 уніяцкіх епархій паперу
з пытаннем: што іх утрымлівае ў грэка-каталіцкай рэлігіі, яе абрадах і цырымоніях?
Пажадаў, каб кожны на гэтае пытанне адказаў пісьмова і сваёй рукой. Базыльяне і некаторыя з белага кліру адказалі неабыякава, але дыпламатычна, і Сямашка
зразумеў, што яны такім чынам выказалі прыхільнасць да ўніяцкай царквы. І ён
вырашыў паменшыць колькасць базыльян.
У 1830 г. цар Мікалай выдаў указ, які дазволіў базыльянам вярнуцца ў свой абрад, калі яны раней былі лаціннікамі. Гэта трэба было даказаць сваёй і бацькавай
метрыкай. Таксама можна было выйсці ў свецкі стан. Хутка адбыліся некалькі
звальненняў з базыльянаў у лацінскі закон ці ў свецкі стан. Тым, хто, не зважаючы
на добраахвотную манаскую прысягу, звальняўся з закона ў свецкі стан, дазвалялася нават ажаніцца, не дазвалялася толькі правіць св. імшу. Тыя, хто да базыльянскага закона быў уніятам, павінны былі прыняць пануючую расійскую рэлігію. Ім
таксама можна было звольніцца — пасля гэтага нельга было правіць св. імшу, але
можна было ажаніцца.
У 1834 г. Сямашка прызначыў канчатковы тэрмін, да якога яшчэ можна было
пакінуць базыльянскі закон, пасля гэтага года нікому не дазвалялася перайсці ў лацінскі абрад, можна было толькі прыняць праваслаўе ці стаць цывільным. Пасля
атрымання такога ўказа, каб унікнуць прымусу ў схізму, шмат базыльянаў пакінулі
закон. Адны пайшлі ў лацінскія законы, іншыя перайшлі ў лацінскія ксяндзы, некалькі манахаў сталі цывільнымі.
Пасля значнага памяншэння колькасці базыльянаў Сямашка і да яго падобныя
пачалі апрацоўваць найбольш значных асоб з уніятаў, намаўляючы іх да прыняцця
пануючай рэлігіі і ўжываючы пры гэтым розныя хітрыя сродкі. Са старых уніяцкіх
біскупаў жыў толькі адзін біскуп беларускай правінцыі Базыль Лазінскі, але і яго
Сямашка намовіў да прыняцця дызуніі. Святары з юстыц-калегіі, афіцыялы і кансісторы трох кансісторый — праз абяцанкі пасадаў, узнагароды, маёнткі і іншае —
прынялі дызунію і абавязаліся намаўляць да яе іншых святароў.
Далей было вырашана наступнае. Сямашка прасіў у пецярбургскага Сінода рускія службоўнікі для ўніяцкіх цэркваў. Сінод ахвотна адгукнуўся на просьбу: у пецярбургскіх і кіеўскіх друкарнях было выдрукавана больш як 800 службоўнікаў
фармату ¼ і іншыя малітоўныя кнігі для ўніяцкай царквы. У 1834 г. Сямашка разаслаў іх святарам у кожную парафіяльную царкву і прымушаў прыняць гэтыя кнігі
тых святароў, якія адмаўляліся.
Сямашка, аднак, заўважыў, што жніво вялікае, а жняцоў мала і ён адзін не
здужае выканаць сваю місію. Таму ўзяў сабе памочнікам Антона Зубко, былога
ўніята родам з Беларусі і падобнага да яго ў хітрасці. Зубко ў той час быў рэктарам Жыровіцкай семінарыі. У 1834 г. высвяціў яго ў біскупы, пасяліў у Жыровіцах
пры кансісторыі і семінарыі і даручыў навяртаць у праваслаўе святароў і звычайных
вернікаў. Асабіста яму прызначыў даходы з трох фальваркаў, якія раней належалі
Тараканскаму кляштару ў Кобрынскім павеце. Новы біскуп з усімі сіламі ўзяўся за
працу і ўсяляк намаўляў да расійскай рэлігіі. Найперш шукаў прыхільнікаў сярод
дэканаў і вымагаў ад іх уласнаручнай распіскі: «Я, Н. Н., з уласнага пераканання
ў праўдзівасці расійскай праваслаўнай царквы, дабравольна прымаю яе, таксама
абавязваюся прыводзіць да яе іншых, у доказ чаго падпісваюся сваёй рукой».
Таксама вялікія высілкі да выканання гэтай місіі прыклалі новыя святарыдызуніты, як кансісторы, гэтак і дэканы, кожны з іх стараўся навярнуць як мага
больш чалавек, бо згодна з абяцаннем Сямашкі спадзяваўся атрымаць за гэта ўзнагароды ці нейкі пабазыльянскі маёнтак.
У літоўскай правінцыі правінцыялам у той час быў ігумен пінска-ляшчынскі Язафат Жарскі, які напачатку бараніўся, але яго надоўга не хапіла. Дазволіў Сямашку
і Зубко сябе ўгаварыць. Яму было абяцана, што калі перастане бараніць унію і стане
праваслаўным, дык яго прызначаць пінскім біскупам і пажыццёвым уладальнікам
Пінскага ці Ляшчынскага манастыра. «Нічога не зробіш, але страціш пасаду правінцыяла і ігумена, маёнтак ігумена забяром, бо распараджэння цара трэба выконваць», — казалі яму.
Пасля
візітацыі Язафат Жарскі паехаў у Пецярбург і там праз Сямашку быў высвячаны
ў праваслаўныя епіскапы, гэтак ён у 1835 г. стаў праваслаўным епіскапам Пінска.
Вярнуўшыся ў Літву, меў рэзідэнцыю ў Быценскім кляштары, фундуш якога быў
аддадзены яму ў якасці «сталовага».
Неўзабаве ў юстыц-калегіі Сямашка ад імя цара выдаў новы ўказ, які праз
кансісторыі загадваў усяму беламу і чорнаму духавенству правіць імшу паводле
грэка-рускага абраду па службоўніках, якія ён раней даслаў, гэта значыць імшу
на 5 прасфорах (ці 5 булачках), замест кленчання біць паклоны, царскія вароты
адмыкаць і замыкаць у іншы час, падчас імшы не званіць, да людзей звярталіся
«мір усім», малітоўных песнапенняў «Спасі людзі твае» не спяваць, на арганах
не іграць і каб пры кожнай царкве былі спевакі і спявалі імшу па грэка-рускім
абрадзе.
У Жыровіцкі кляштар быў прызначаны Севярын Дзюбінскі, новы дызуніт, базыльянін з валынскай правінцыі, ён павінен быў навучыць грэка-рускаму абраду. Для гэтага з кожнага дэканата да яго прысылалася па некалькі святароў, святары жылі там на сваім кошце па 2–3 тыдні, і калі ўжо добра вывучвалі новы
абрад, Дзюбінскі даваў ім дазвол служыць новую імшу і вучыць ёй іншых. Біскупы
і кансісторы павінны былі кантраляваць гэты працэс.
Тады ўжо ў уніяцкіх святароў расплюшчыліся вочы, і яны пачалі разумець, чаго
хоча іх біскуп, і пачалі размаўляць пра гэта паміж сабой, зразумелі, што ён патроху,
па кроку вядзе іх у схізму. Пачалі адмаўляцца ад вывучэння новага абраду і службы
па грэка-рускім службоўніку.
У 1834 г. Сямашка рабіў візітацыю ў Гродзенскай губерні ў некаторых цэрквах,
якія стаялі каля гасцінцаў. Праз жыровіцкую кансісторыю ён загадаў навагрудскаму дэкану пасля візітацыі сабраць усіх святароў у прызначаны дзень у базыльянскай навагрудскай царкве — там павінна была спявацца імша з дыяканамі і казаннем. Пра гэта адразу пайшла пагалоска: з цікавасці ў тую царкву на набажэнства
прыйшло шмат народу і шляхты, сабраліся святары, Сямашка прыехаў а 10-й гадзіне. Яго сустрэлі ўсе разам і праводзілі ў царкву, дзе ўсё ўжо было падрыхтавана, пасля чаго распачалася спеўная імша. Ён слухаў яе, седзячы на троне. Уніяцкі
святар Паўлоўскі, доктар тэалогіі56, прамаўляў казанне на дзве тэмы: першая —
«Дзеці, настала апошняя гадзіна, вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, дык вось, цяпер з’явілася шмат антыхрыстаў. Па гэтым мы і пазнаём, што настала апошняя
гадзіна. Яны выйшлі з нас, але не належалі да нас. Бо калі б яны належалі да нас,
дык заставаліся б з намі». І другая тэма: «Не магчыма, каб чалавек, які не ўпэўнены
ў сваёй рэлігіі, меў сапраўдную пачцівасць. Не магчыма, каб непачцівы чалавек быў
добры і меў сапраўдную рэлігію».
Засцерагаючы слухачоў, святар цытаваў Святое Евангелле: «Сапраўды, сапраўды
кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзверы, але пранікае інакш, той злодзей і разбойнік», і далей: «Асцерагайцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць
да вас у авечай вопратцы, а ўсярэдзіне — ваўкі драпежныя». Напрыканцы казання
выказаў думку: «Умацоўвайце, угаворвайце і засцерагайце адзін аднаго, каб не мелі
прыязі да бязбожнікаў, бачылі іх хітрыкі, унікалі таварыства з імі, як з заразай, і не
верылі ў тое, што яны кажуць, але больш шанавалі нашу рэлігію, якую вызнаём,
трымаліся яе законаў і не здрадзілі адзінай апостальскай царкве». Ён прамаўляў
па паперы, але шмат дадаваў таго, чаго не было напісана, і намякаў на Сямашку,
які сядзеў блізка да яго, — гэта ён не праз дзверы лез у аўчарню і быў драпежным
ваўком. Сямашка, слухаючы, скрыгатаў зубамі і гэтак запаліўся супраць прамоўцы,
што ў яго пайшла носам кроў. Пасля набажэнства на кляштарным калідоры Сямашка ганебна адчытаў Паўлоўскага, адабраў у яго напісанае казанне і сказаў: «Гэта
табе беспакарана не пройдзе». Доктар тэалогіі меў копію свайго казання, і потым
яна, перапісаная, пераходзіла з рук у рукі, чытаў гэты рукапіс і я.
У той час усе святары Навагрудскага дэканата мелі напісанае ад іх імя прашэнне да Сямашкі, каб той звольніў іх ад імшы на рускі капыл, ад ужывання кніг
маскоўскага друку і дазволіў служыць грэка-каталіцкую імшу. Навагрудскі дэкан
56 Аўтар памыляецца, насамрэч справа ідзе пра любчанскага святара магістра тэалогіі Адама
Плаўскага.
289
Гамаліцкі падаў гэтую просьбу, але Сямашка зласліва кінуў яе на зямлю і сказаў:
«Просьба гэткая ж, як і казанне?» Пасля чаго пайшоў з кляштара базыльянаў праз
дарогу да базыльянак. Праз паўгадзіны Гамаліцкі паўторна перадаў яму прашэнне.
Сямашка ўзяў паперу і грозна сказаў святарам: «Дарэмныя вашы просьбы і бунт
супраць мяне, што загадаю, тое і мусіце рабіць, бо гэтага хоча цар, а я загадваю,
і гэтак будзе. А таго са святароў, хто адмовіцца, буду вучыць розгамі, нягледзячы на
век, чын і адукацыю, а потым забараню служыць адказнікам, назаўсёды перавяду
ў дзячкі, іх дзяцей і жонак павыганяю з плябаній і іншых святароў пасаджу на іх
месца, а калі будзе патрэба — вазьму ў Расіі»
Пачуўшы гэта, Гамаліцкі ўсклаў віну на Паўлоўскага і двух іншых святароў. Гэтым святарам Сямашка адразу забараніў служыць і загадаў жыровіцкаму кансістору, каб той выслаў іх на трохмесячную пакуту ў Быценскі кляштар. Пасля трох
месяцаў перавёў іх у іншы кляштар і рабіў гэтак на працягу года. Адзін з іх скарыўся
Сямашку, але прамоўца Паўлоўскі і святар Дылеўскі не прынялі схізмы, і ён перавёў іх у дзячкі ў іншыя губерні, а іх жонак і дзяцей павыганяў з плябаній без утрымання і прытулку.
Сямашка, жадаючы адпомсціць Паўлоўскаму за казанне ў Наваградку, яшчэ
да пераводу яго ў дзячкі, паслаў тэкст казання губернатару Мураўёву, таму самаму, які потым атрымае мянушку «Вешальнік». Ён абвінаваціў Паўлоўскага ў выступе супраць трона, духавенства і пануючай рэлігіі і прасіў, каб яго асудзілі як
бунтаўшчыка. Мураўёў адказаў, што прачытаў тэкст казання і нічога крамольнага
не ўбачыў, — гэтак святар пазбегнуў пакарання ад губернатара.
Трох заслужаных літоўскіх ігуменаў, якія не прынялі
дызуніі, зняў з пасады:
• Язафата Слабоцкага57, тэолага з Кобрынскага кляштара. Прызначыў яму пенсію
ў 50 рублёў штогод і перасяліў у Тараканскі кляштар;
• з Гродзенскага кляштара зняў Віктара Бучынскага. Таксама прызначыў яму
50 рублёў і выслаў у Быценскі кляштар;
• Ігумена Бенядзікта Ленартовіча зняў з Троцкага кляштара і выслаў яго ў Курск
пад нагляд паліцыі, на Курскай камяніцы, дзе жылі сасланыя базыльяне і святары, меўся надпіс «Обитель папистов».
У беларускай епархіі біскуп Базыль Лазінскі загадаў святарам вучыць імшу па
расійскім узоры. Святары-беларусы ўсіх дэканатаў адказалі ў кансісторыю, што не
толькі не жадаюць вучыць новы абрад, але і не жадаюць службоўнікаў маскоўскага
друку, бо ўжо разумелі, куды ідзе справа. Яны вярнулі службоўнікі ў кансісторыю
як непатрэбныя. <…>
Беларускі біскуп і кансістор не моцна налягалі на сваіх святароў. Сямашка пра
гэта даведаўся і строга загадаў дэканам вучыць святароў служыць па дасланых
службоўніках… бо непаслухмяных ён будзе судзіць як бунтаўшчыкоў. <…> Аднак
святары аднагалосна адказалі, што не будуць вучыцца чужому абраду і служыць па
маскоўскіх кнігах.
Цар Мікалай добра ведаў, што не ўсе святары жадаюць далучыцца да рускай царквы, і таму даў на дапамогу Сямашку сенатара Скрыпіцына58. Яны прыехалі ў Віцебск,
58 Скрыпіцын, насамрэч камергер і дырэктар дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў. Пра місію Скрыпіцына гл.: Марозава С. В. «Сваёй веры ламаць не будзем…»: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780–1839 гады). С. 159–163.
291
пасяліліся ў памяшканні біскупа і пачалі дазнанне з допытаў упартых святароў,
якія не жадаюць змяняць сваёй веры. Пра святароў, якія падпісалі ліст да Булгака,
выдалі пісьмовы загад (гэта было некалькі дзясяткаў асоб з васьмі дэканатаў, Сямашка называў іх бунтаўшчыкамі). Святароў, які жылі бліжэй, ён выклікаў да сябе
і разам з Скрыпіцыным і кансісторам праводзіў допыт. Пасля пытання, як васпана
завуць, казаў, што васпан ёсць бунтаўшчык, бо не падпарадкоўваецца ўладзе. Да
святара, якога застрашалі, пачыналі ставіцца лагодней і абяцалі яму сваю ласку,
калі той зменіць адносіны да справы далучэння. Потым загадвалі святару сваёй рукой пісаць распіску такога кшталту: «Я, ніжэйпадпісаўшыйся, не належу да ніякай
супрацьуладнай арганізацыі, заўсёды быў і буду паслухмяны майму кіраўніцтву
і майму біскупу, з уласнай ахвоты і пераканання ў праўдзівасці расійскай царквы,
прымаю яе абрады і ні ў чым не буду ёй супрацьстаяць і буду выконваць усе яе загады. Абавязуюся гэта заўсёды памятаць, аб чым сваёй рукой падпісваюся». Такую
паперу пісалі, каб прыняць схізму. Потым такіх святароў выпускалі з канцылярыі
праз тыльныя дзверы, загадвалі ціха вяртацца дахаты і нікому нічога не расказваць
пра размову ў кансісторыі.
Інакш паступалі з тымі святарамі, хто не схіліўся. Называлі іх бунтаўшчыкамі
супраць улады і не слухалі іх тлумачэнняў, а святары расказвалі, што яны заўсёды
былі паслухмяныя сваім біскупам, але не могуць выступіць супраць сваёй рэлігіі
і сумлення… Такіх таксама выводзілі праз тыльныя дзверы, але садзілі ў цямніцу на
хлеб і ваду, а тых, хто дазваляў сабе спрачацца, Сямашка загадваў вучыць розгамі.
Святары чакалі ў чарзе першых з іх, тых, хто пайшоў да Сямашкі. Яны жадалі даведацца, пра што ішла размова, і зразумець, як сабе паводзіць. Але дарэмна чакалі
першы і другі дзень, даведаліся яны толькі, што адны паехалі дахаты, а фурманы
другіх дарэмна чакаюць сваіх паноў, і ніхто не ведае, куды яны падзеліся. Толькі
праз нейкі час пайшлі чуткі, што Сямашка пасадзіў іх у карцар на неакрэслены
тэрмін.
Тых, хто з дальніх дэканатаў прыбыў на трэці дзень, чакаў такі самы лёс. А тыя,
хто прыехаў на чацвёрты дзень, на месцы даведаліся, навошта іх паклікалі і што іх
чакае, і таму адразу вярнуліся дахаты. Калі Сямашку пра тое даклалі, ён паўторна
пад строгую адказнасць загадаў ім ехаць у кансісторыю. Аднак большасць святароў
праз сваіх дэканаў адказалі, што не маюць магчымасці.
Тады было вырашана паслаць за казакамі, каб казачы аддзел як хутчэй прыехаў
у Віцебск для супакаення бунту святароў, якія пайшлі супраць улады. Калі прыбылі
казакі, ім далі пісьмовы загад: па адным ці ўдваіх ехаць да ўказаных святароў і гнаць
іх у кансісторыю як бунтаўшчыкоў, а калі хто будзе супраціўляцца, дык прывязваць да свайго каня і ўсё роўна гнаць у Віцебск. Павінны былі толькі запытацца:
«Вы местный священник? Я прислан от епископов ваших за тобой, ойче». Калі не
будуць падпарадкоўвацца — трэба па-казачы біць бізуном па плячах, бо «не слушаеш свое начальство», а потым вывалачы з дому і гнаць перад сабой у кансісторыю.
Святары стараліся неяк залагодзіць казакаў, але чым больш казакі выпівалі гарэлкі,
чым больш вар’яцелі, білі і выганялі з дому наогул усіх, рабавалі плябаніі. Па вёсках
і мястэчках пайшла пагалоска пра гэтых казакаў, бо ніхто не ведаў, што робіцца.
Падчас гэтых падзей казак прыехаў у плябанію аднаго з мястэчак, не застаў
святара і спытаўся ў яго жонкі: «Где священник?» Жонка святара адказала, што
ён паехаў у парафію да хворага і хутка вернецца. Яна адразу паслала за мужам і,
каб сцішыць імпэт нечаканага госця, пачала карміць і паіць яго. Але чым больш
292
частавала казака, тым больш той разыходзіўся — выпіўшы, дастаў нагайку і пачаў
патрабаваць: «Давай священника! Ты спрятала его!» Добра падпіты, пачаў біць
жонку святара і крычаць: «Давай священника!» Жанчына ўцякла з плябаніі ў сад,
але казак пабег за ёй. Тады яна рушыла да бліжэйшага двара і з крыкам «Ратуйце!»
убегла ў пакой суседзяў, дзе ў той час гаспадар сядзеў з гасцямі. Раз’юшаны казак
з нагайкай у руцэ услед да жанчынай убег у пакой. Жонка святара спачатку пабегла
ў другі пакой, казак кінуўся за ёю, але мясцовыя людзі з гаспадаром дома спынілі
ваяку са словамі: «Што табе трэба?» У адказ казак выцяў гаспадара нагайкай па
плячах. Тады шляхціц схапіў са сцяны зараджаны пісталет і выстраліў казаку ў лоб.
Сярод гасцей, якія сабраліся да гаспадара на імяніны, былі і чыноўнікі з Віцебска.
Парадзіўшыся, яны напісалі ліст у павет і папрасілі правесці следства. Пасля доўгай
валакіты справу аб забойстве залагодзілі, але каштавала гэта вялікіх грошай.
Сагнаных святароў сцераглі казакі і па адным вадзілі да Сямашкі. Святарам
нагадвалі пра строгую кару за бунт супраць улады і, калі яны каяліся, пачыналі
размаўляць з імі больш лагодна, казалі, што даруюць бунт, калі святар напіша
распіску аб прыняцці дызуніі. Пасля гэтага дазвалялі вяртацца ў плябанію з умовай, што сваіх парафіян ён будзе пераводзіць у маскоўскую веру і будзе служыць
імшу на маскоўскі капыл. Калі святар адмаўляўся ламаць сваю веру і пакідаў свой
лёс на Божую ласку, яго адводзілі ў цямніцу, садзілі на мізэрны «пажытак» і давалі
час падумаць пра свой лёс. Гэтак жа са святарамі чынілі не толькі ў беларускай, але
і ў літоўскай епархіі.
Праз некалькі дзён святароў-адказнікоў зноў па адным прыводзілі да Сямашкі,
і той пытаўся: «Ці адумаўся вязень і ці будзе выконваць волю цара Мікалая і сваіх
біскупаў?» Некаторыя з іх смела адмаўляліся, гэтых немагчыма было напужаць ці
падкупіць пасадай і рознымі бразготкамі, яны прасілі Бога, каб дапамог вытрымаць, і цешыліся, што церпяць за сваю веру і перакананні. Яны ведалі, што лепш
пакутаваць, чым стаць здраднікам, што лепей патрапіць у вязніцу, чым быць на
векі вечныя пакараным Богам і пакутаваць ад свайго сумлення.
Пасля сканчэння працы камісіі ў Віцебску59 Сямашка зразумеў, што шмат святароў не згодныя на схізму. Таму некалькім дзясяткам забараніў служыць і паслаў
у дальнія манастыры рускіх губерняў, іншых перавёў у дзячкі і прымусіў падпарадкавацца вераломцам з мясцовых. Такіх святароў пад аховай прывозілі ў прызначанае месца, а іх жонак і дзяцей, нягледзячы на тое, ці мелі яны нейкія сродкі, каб
жыць, выганялі з плябаній.
Я ведаю пра гвалт таго часу, бо за непрыманне дызуніі мне і самому забаранілі
служыць св. імшу і Літоўская кансісторыя кідала мяне з аднаго кляштара ў другі.
У 1840 г. падчас дарогі праз Палессе з Літвы на Валынь выпадкова на начлегу я сустрэўся са святаром з Беларусі, магістрам філасофіі па прозвішчы Галынец60.
59 Верагодна, стары базыльянін блытае Віцебск з Полацкам, у якім на пачатку 1839 г. Сямашка затрымаўся на некалькі дзён, бо тут мелася значная колькасць духавенства, якое супрацьдзейнічала распараджэнням епархіяльнага начальства, што «не дазволіла мне абмежавацца толькі некалькімі прыкладамі строгасці. Было неабходным зрабіць значна большае ўражанне, каб
разарваць хеўру, якая існавала тут доўгі час, і саслаць у аддаленыя месцы людзей, якія кіравалі
хеўрай. …Валерый Валер’евіч (Скрыпіцын) зараз знаходзіцца ў Дзісенскім павеце для росшукаў
па справе тутэйшых святароў…». Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 2. С. 88.
60 У 1838 г. за адмову прыняць змены бацька сямі дзяцей а. Рыгор Галынец страціў пасаду
дэкана і святара Смалянскай царквы. У 1839 г. Сямашка паведамляў, што Рыгор Галынец, разам з іншымі святарамі, забаронены ў службе і сасланы дзячком у Лагойскую царкву. У 1839 г.
пераведзены ў дзякі Сялецкай царквы Літоўскай епархіі. У 1842 г. ён знаходзіўся ў вязніцы Курскага манастыра і быў «асабліва правініўшымся». Потым яго перавялі у панамары ў Гнеўчыцкую
царкву каля Антопаля. У 1853 г. нязломнага Галынца ва ўзросце 62 гадоў «уволили» з панамароў
і вывелі за штат. У 1857 г. Галынец усё яшчэ «не воссоединился… и… чужд православной церкви», але просіць выпусціць яго жыць у «Царства Польскае», дзе, як вядома, яшчэ існавала грэкакаталіцкая царква. Сямашка рашуча адмаўляў яму у гэтым. Гл.: Записки Иосифа, митрополита
Литовского… Т. 3. С. 420, 666, 678, 1207–1208.
непрыманне дызуніі яму забаранілі служыць, выгналі з парафіі і перавялі ў дзячкі.
Гэты стары святар і расказаў мне пра справы Сямашкі па навяртанні беларускай
епархіі ў схізму.
З юстыц-калегіі праз кансістораў епархій было загадана, каб святары ў кожнай
царкве ўсталявалі іканастас і царскія вароты, цэрквам без сродкаў дазвалялася мецьпаўіканастас з царскімі варотамі. Калі ў якой царкве вялікі алтар стаяў каля сцяны,
было загадана яго адсунуць, каб даць месца для абыходу, не павінна было быцьніякіх прыступак каля алтара, дараносіцы паздымаць, лаўкі і лавачкі для сядзення
павыкідаць, лацінскія абразы і абразы святога Язафата павыносіць і спаліць.
Святар павінен быў лагодна тлумачыць, што грэцкі абрад нашы
папярэднікі парушылі і наблізілі да лацінскага, а цяпер біскупы жадаюць вярнуцца
да таго, як было за прадзедамі. «Мы не ведаем, — казалі парафіяне, — як там раней было, але жадаем, каб наш святар імшу правіў звычайным чынам, па-ўніяцку,
а гэтых новых абрадаў і новай імшы не жадаем ведаць». Такія размовы парафіян са
святарамі былі амаль што ў кожнай царкве.
Было забаронена правіць чытаную імшу, у царкве можна было правіць толькі адну
спеўную імшу перад вялікім алтаром. Уніяцкія антымінсы65 было загадана адаслаць у кансісторыю ці спаліць і замест іх купіць расійскія атласныя антымінсы і на
іх правіць імшу. Званочкі ў сакрыстыях ці алтарах паразбіваць ці прадаць і больш
не ўжываць. Уніяцкія службоўнікі, трэбнікі і іншыя кнігі не выкарыстоўваць, але
купіць маскоўскага ці кіеўскага друку. У «Верую» замест «ад Айца і Сына паходзіць» казаць «ад Айца». <…> Дэканы павінны былі назіраць, каб усё гэта строга
выконвалася.
У шмат якіх кляштарах базыльяне моцна супраціўляліся. Ціха было толькі ў Быценскім кляштары, якім кіраваў біскуп Іосіф Жарскі, апошні правінцыял базыльянаў. Некалькі базыльянаў яго кляштара казалі яму проста ў вочы, што не жадаюць новага абраду. Іх трымалі па некалькі дзён на хлебе і вадзе ў вязніцы, а потым
павысылалі ў іншыя кляштары, а Жарскаму біскуп Зубко даў наганяй і назваў
бяздзейным за тое, што ён дазволіў законнікам супраціўляцца і не прымусіў іх да
праваслаўя. Жарскі вельмі перажываў і хваляваўся праз дасланыя яму вымовы і пагрозы… Маючы столькі непрыемнасцяў, ён не раз дакараў законнікаў, што яны
сваімі паводзінамі яго забіваюць
Прыняцце схізмы і вымаганне падпіскі як у духоўных, так і ў свецкіх асоб легла
вялікім цяжарам на сумленне людзей і прывяло да духоўнай спустошанасці і цынізму. Я асабіста ведаў святара Аліферовіча70 з Гродзенскай губерні, які вельмі супраціўляўся і не жадаў прымаць дызунію, таму яго накіравалі ў жыровіцкую кансісторыю. Калі прыбыў у кансісторыю, з ім размаўляў Зубко. Святар адмовіўся: «Не
дам падпіскі і не прыму дызуніі, бо калі б прыняў, дык пайшоў бы супраць догматаў
сусветнай царквы і супраць уласнага сумлення і пераканання аб добрай і сапраўднай веры ўніяцкай царквы». З енкамі біскуп выгнаў яго за дзверы і загадаў замкнуць
у цямніцы на хлеб і ваду. Кожны дзень прысылаў угаворваць да яго дызуніцкага
святара, які меў юдава сумленне. Святар быў малады і меў маладую жонку. Пасля працягла часу ў няволі супраць свайго сумлення ён даў падпіску і быў звольнены з цямніцы.
Дамоў прыехаў у вялікай роспачы, некалькі дзён пражыў з жон-кай, з якой у яго была поўная гармонія, але сумленне не давала яму спакою, ён не
знаходзіў сабе месца і не ведаў, як жыць далей. Скончылася гэты тым, што святар
зняў са сцяны паляўнічую стрэльбу і першай забіў сваю жонку, а потым выйшаў
у сад і выстраліў сам сабе ў лоб. Вось вынік прымусу над чалавечым сумленнем.
У шматлікіх месцах меўся вялікі адпор парафіянаў. Некаторыя з іх не прымалі
схізмы і не хадзілі ў царкву, шмат хто з іх гадамі не быў на споведзі. Без хрышчэння
і споведзі шмат людзей памерлі, вернікі самі, без святароў, хавалі нябожчыкаў, некаторым па сакрэце дапамагалі лацінскія ксяндзы, але ксяндзы мелі самую строгую
забарону прымаць уніятаў. Некаторыя парафіі па-сапраўднаму бунтавалі, людзей
арыштоўвалі, кідалі ў вязніцу на хлеб і ваду. Некаторыя святары, былыя уніяты,
каб заахвоціць сваіх парафіянаў хадзіць у царкву, давалі ім грошы, паілі гарэлкай,
кармілі абедамі. У некаторыя мясцовасці па скаргах папоў прыходзілі вайсковыя
каманды і секлі вернікаў, каб тыя наведвалі царкву.
У Віленскай губерні ў мястэчку Свечні (?) пасля адабрання ў базыльянаў царквы
з кляштарам і з усёй рухомай і нерухомай маёмасці на гэтае месца быў пасаджаны святар Баліцкі з Віленскай епархіі, новы дызуніт.
Жаўнеры разагналі парафіян і пачалі патрабаваць, каб арыштаваныя падпісаліся, што будуць выконваць усе патрабаванні.
Але не змаглі перавярнуць іх у схізму. Тады пачалі іх па рускім звычаі публічна катаваць і асабліва катавалі дваіх. З іх адзін праз тры дні памёр у вязніцы, а другі яшчэ
праз некалькі дзён таксама памёр. Абодва простыя селяніны аказаліся сапраўднымі
вернікамі-ўніятамі і за сваю веру былі закатаваныя. Дзедзічам гэтых людзей тады
быў віленскі віцэ-губернатар. Ён прадставіў гэта як законнае навяртанне, і, каб не
шкодзіць Сямашку, чыноўнікі закрылі справу.
У 1838 г. шматлікім святарам, якія супраціўляліся дызуніі на Беларусі і ў Літве, біскупамі было забаронена служыць. У іх пазабіралі парафіі, адных перавялі
ў дзякі ці панамары, а другіх выслалі ў кляштары на пакуты, а сем’і павыганялі
з плябаній. Двух старых святароў з Лідскага павета, якія не прынялі схізмы,выклікалі ў Жыровіцкі кляштар на тлумачэнне. Старыя прыехалі, узброеныя толькі
цярплівасцю. Іх намаўлялі і прымушалі прыняць схізму, але калі гэта не дапамагло, зачынілі ў холадзе і голадзе. Потым, позняй восенню, ім загадалі ісці на балота
каля ракі і збіраць падсцілку для коней. Старыя моцна стараліся, але з прычыны
свайго веку і голаду, страцілі сілы. Адзін з іх увечары не змог вярнуцца ў кляштар, бо трэба было прайсці палову мілі, таму ён лёг на беразе ракі і заснуў, а другі
дайшоў да кляштара і захварэў. Замест таго каб злітавацца над слабымі старымі,
біскуп аблаяў іх: «Упартыя гультаі, якія не слухаюцца свайго кіраўніцтва, не жадаюць працаваць і слабасць сабе прыдумваюць». Раніцай святара, які начаваў на балоце, знайшлі мёртвым, а другі памёр праз некалькі дзён у кляштары. Так навярталі
да дызуніі, паказваючы ўсім, якая будзе міласць да бліжняга, так сталі забойцамі
верных святароў72.
Калі Сямашка рэвізаваў базыльянскія кляштары, якія яшчэ існавалі, ён вельмі гневаўся, што засталося шмат законнікаў, якіх немагчыма прымусіць да схізмы.
Загадаў, каб гэтыя базыльяне не жылі ў сваіх правінцыях, бо яны дрэнна ўздзейнічалі
на астатніх. З ведама цара Мікалая запраектаваў выслаць манахаў у 4 манастыры, ці
«обители», у Расію, каб яны там жылі, атрымлівалі нейкія грошы, нікуды не выходзілі
і пад наглядам праваслаўнага епіскапа, губернатара і паліцыі правілі сваё набажэнства. З гэтых 4 манастыроў адзін быў у Курску, у двухпавярховай камяніцы. У 1839 г.
Сямашка ўказам прызначыў у Курскі манастыр старшых з базыльянаў: галоўным —
троцкага ігумена Бенядзікта Ленартовіча (доктара тэалогіі), вікарыем — Ігната Праневіча, спавядальнікам — Ігната Банянскага, касірам — Ануфрыя Шыманскага, харалістамі — Базыля Літунскага і Барталамея Сакалоўскага.
Усіх духоўных у Курску было 24: 18 базыльянаў і 6 святароў, сюды іх прысылалі
з жандарамі. Падобна, жылі яны ў Курску тры гады, і калі Сямашка даведаўся, што
цар Мікалай хоча праехаць праз Курск, дык апярэдзіў яго і сам прыехаў у Курск,
прыйшоў у дом «папістаў» і апытаў кожнага — ці хоча ён пакарыцца. Калі ніхто не
згадзіўся, наступнай ноччу некаторых маладых парассылаў па рускіх манастырах
і толькі 7 старых святароў пакінуў на месцы73.
Праз нейкі час цар Мікалай прыехаў у Курск. Ён 2 разы дасылаў свайго ад’ютанта да ўніятаў з пытаннем: ці прымуць яны праваслаўе? Ці застануцца ў сваёй веры?
Чаго яны жадаюць, ці жадаюць застацца ў Курску, ці іх трэба перавесці ў іншае
месца? Адказалі, што застануцца ў сваёй веры і абрадах і прасілі, каб іх перавялі
ў Кіеўскую ці Жытомірскую губерню. Пасля ад’езду цара ўсіх разаслалі па манастырах з прызначэннем пенсіі ў 100 рублёў штогод. З іх двух базыльянаў — Ігната Банянскага і Рафала Заблоцкага (старыя манахі з Беларусі) — перавялі ў Пачаеўскую
лаўру, я з імі там знаходзіўся ў 1842 г
73 21 ліпеня 1842 г. Сямашка пісаў обер-пракурору Сінода Пратасаву: «…праездам праз Курск
я ўнікаў у абставіны ўладкаванай там часовай абіцелі для былых нядобранадзейных грэка-ўніяцкіх духоўных. <…> Курская абіцель уладкавана… каб выдаліць былых грэка-ўніяцкіх духоўных,
варожых справе аб’яднання… і яна сваю справу выканала. …гэтыя манахі… называюць і пішуць
сябе ўніятамі, і толькі ў гэтым адным месцы ў Расіі памінаецца імя папы пры богаслужэнні на
рускай мове. …Я згодны… зачыніць… Курскую абіцель… духоўных падзяліць на тры разрады:
маладыя… сярэдняга ўзросту, старыя… Першых прапаную… выключыць з абіцелі ці нават з манаскага стану і перадаць грамадзянскаму ведамству пад нагляд паліцыі, другіх… пасяліць у адным
з манастыроў Курскай епархіі… трэціх пасяліць у… манастырах… на Валыні… дажываць свой
век». Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 3. С. 665–666.
Такая вялікая колькасць упартых уніятаў выклікала згрызоту ў епіскапаў. Пасылаць іх у рускія манастыры каштавала вялікіх грошай… і яны шукалі іншага шляху.
З дазволу пецярбургскага Сіноду забароненых у службе святароў і базыльянаў парассылалі на пакуту па адным ці па два чалавекі ў далёкія кляштары, якія стаялі
ў бязлюдных месцах. Адных перавялі ў дзячкі, другіх — у манастырскія служкі,
а каго на цяжкія працы, жонак і дзяцей павыганялі з хатаў без усялякага ўтрымання. А для тых святароў-папістаў, якія засталіся ў сваіх правінцыях, епіскапы прызначылі для пакутаў наступныя кляштары:
•Першыя — манастыры пакутаў першай ступені, для забароненых у службе і прыгавораных на хлеб і ваду з лёгкімі манастырскімі працамі, гэта кляштары ў Тадуліне і Быцені.
•Другія — Тараканскі манастыр на Палессі ў Кобрынскім павеце. Гэта быў манастыр другой ступені з больш цяжкімі пакутамі для ўпартых «папістаў». Тут
кожнаму з пакутнікаў давалі на абед па 2 стравы, якія гатаваліся для чаляднікаў
у агульных вялікіх катлах. Порцыі кожны для сябе ў свой збан забіраў з кухні,
і дзве стравы пакутнікаў былі роўныя адной порцыі вячэры чаляднікаў. Хлеба,
які пяклі для чаляднікаў, давалі ім адну буханку на тыдзень. Працу ў кляштары ці
гародзе кожнаму прызначаў вікарый.
•Трэці — манастыр на Валыні ва Уладзімірскім павеце. Там былі пакуты найвышэйшага ўзроўню. Тут з пакутнікамі па-тыранску абыходзіўся настаяцель —
былы уніят. Трымаў у голадзе і ў холадзе і штодзень строга прызначаў на самыя
чорныя работы.
Я апісаў кляштары трох ступеняў пакут — у гэтых кляштарах я сам быў і сам
цярпеў.
У 1839 г. большая частка ўніятаў навярнулася на расійскую схізму. Адных узялі
бразготкамі і грашыма, другіх ашуканствам ці гвалтам, а астатніх праз вязніцы,
голад, розгі і г. д. Пасля таго як большая частка была пераведзеная ў схізму, Сямашка ў юстыц-калегіі вырашыў зрабіць публічнае «соединение» з расійскай
царквой. Прызначыў дзень збору на сінодзік у Полацку, што на Беларусі, для
епіскапаў і іншых духоўных. Сабраліся там Іосіф Сямашка, Базыль Лазінскі
(мясцовы епіскап), Антон Зубко, сенатар Скрыпіцын з Пецярбурга і святары
з манахамі. Яны падпісалі за сябе і за ўсіх нас, ад трох епархій, пераход у рускую
дызунію і перадачу сябе пад уладу «правительствующему святейшему Синоду
Петербургскому»…
Ад імя ўсяго народа яны напісалі просьбу да цара Мікалая, каб той прыняў іх
у сваю праваслаўную царкву, і гэтую просьбу падалі ў Пецярбург. Цар прачытаў
і падпісаў: «Благодарю Бога и принимаю».
Праз пяць месяцаў пасля прыезду ў Быцень па ўказе
кансісторыі мяне выслалі ў Баруны Ашмянскага павета. У гэтым мястэчку базыльяне ўжо сталі схізматыкамі. Яны трымалі школу для некалькіх дзясяткаў хлопцаў
з духоўнага стану, мелі для гэтага фундуш і дазвол Сямашкі. Да іх фундушу дадаўся
маёнтак скасаванага Гельянаўскага кляштара ў Віленскай епархіі. Гельянаўскі
кляштар меў царкву ў добрым стане, але яе зачынілі, бо не было каму адпраўляць
набажэнства. У самым Гельянаве русінаў (беларусаў. — Л. Л.) не было. Але каля мястэчка, за мілю ці бліжэй, жылі рыма-католікі, якім было далёка хадзіць у свой касцёл.
У 1839 г. яны падалі Сямашку просьбу, каб ён дазволіў зноў пачаць служыць
набажэнства ў царкве і вярнуў частку фундушу. Сямашка загадаў паслаць мяне
ў тую царкву святаром, але дазволіў служыць толькі для рыма-каталікоў. Выконваючы загад, я прыехаў у Гельянава і пачаў правіць службу па ўніяцкім абрадзе. Праз
месяц прыйшоў загад з кансісторыі, каб я даў падпіску аб прыняцці праваслаўя.
<…> Не вагаючыся, даў адказ, што як і раней, гэтак і зараз я ў расійскую царкву не
перайду і падпіскі не дам.
Пасля маёй адмовы мінула не шмат часу, і на трэці месяц у Гельянаве мне было
загадана вяртацца ў Баруны — 20 міляў дарогі за свой кошт. Прачытаўшы загад,
я аддаўся на волю Богу, развітаўся з тутэйшымі жыхарамі, запакаваў свае манаткі
і пусціўся ў дарогу. Калі прыехаў у Баруны, суперыёр сказаў мне, што я дарэмна
адмаўляюся і мушу прыняць праваслаўе, бо інакш стану парабкам пры кляштары.
«Калі пагарда і праца табе стане прыкрай, — дадаў ён, — тады ты пагодзішся з усім,
што загадаюць». Я быў у смутку, розныя думкі наваліліся на мяне, але я толькі
шчыра маліўся Богу, каб ён узмацніў мой дух.
Дакучлівыя размовы са мной працягваліся, барунскія базыльяне-прафесары
пужалі маіх бацькоў, бо спадзяваліся, што яны намовяць мяне на дызунію. Бацькі жылі недалёка, толькі за тры мілі ад Барун. Мой айчым — доктар медыцыны,
адстаўны маёр — прыязджаў у Барунскі манастыр лячыць хворых. Але айчым сказаў: «Мае ўжо адпаведны ўзрост і розум, як жадае, гэтак хай і робіць». Неяк у манастыр прыбыў барунскі дэкан і віцэ-дэкан. Вечарам была гарбата ў суперыёра,
на якую мяне паклікалі, каб схіліць у свой бок. Доўга паілі мяне гарбатай, на іх
ветлівасць я адказваў ветлівасцю, але галавы не страчваў. Два прафесары ўзялі мяне
пад рукі і павялі ў другі пакой, дзе паказалі надрукаванае па-руску на вялікім аркушы дабраславенне пецярбургскага Сінода і парадзілі мне падпісацца. Я адказаў,
што гэта будзе супраць майго сумлення, змяніць веру я не магу, жадаю з Божай
ласкай да канца свайго жыцця стаяць у сваёй веры, у якой быў ахрышчаны і якой
мяне вучылі ў школе і базыльянскім законе. Стаміў іх усіх і пайшоў у свой пакой.
Раніцай суперыёр, бачачы маю сталасць, загадаў ехаць у Быцень на пакуты,
і я выправіўся туды на другі дзень. Праз некалькі дзён, 5 лістапада 1839 г., прыехаў
у Быценскі кляштар, які быў месцам пакут першай ступені. Знайшоў там калег,
якія, як і я, сядзелі на хлебе і вадзе. Было нас 11 базыльянаў і адзін святар, а таксама гродзенскі ігумен Бучынскі, якому дазвалялася прыходзіць да стала. Нам жа,
пакутнікам, вікарый разам са служкам-хлопцам штодзень разносіў хлеб і ваду —
кожнаму ў яго келлю.
На другі дзень, 6 лістапада, епіскап Міхал Галубовіч прыехаў з чатырма кансісторскімі чыноўнікамі з Жыровічаў у Быценскі манастыр. Думаў святкаваць тут
свае імяніны — св. Міхала Арханёла. Назаўтра пасля ютрані мясцовы суперыёр
загадаў усім законнікам і пакутнікам ісці і віншаваць яго. Пасля віншаванняў усе
цалавалі яму руку, і я напрыканцы таксама пацалаваў. Галубовіч пазнаў і пагаварыў
са мной. Знаёмы мы былі па Лыскаве. Узяў мяне за руку, вывеў з залы ў другі пакой і запытаўся, ці прыняў я праваслаўе. Адказаў, што не. Тады ён сказаў, што
гэта дрэнна, бо ёсць для мяне пасада — эканом манастыра. Ён сказаў, што ведае
мае здольнасці і пад маім кіраўніцтвам манахі збяруць добры ўраджай збожжа
і гародніны, будзе добра ўтрымлівацца жыўнасць і я буду хораша кіраваць людзьмі — як майстрамі, гэтак і чэляддзю.
Я прыняў пасаду і стараўся добра рабіць сваю працу. Пасля пяці месяцаў пакуты
на хлебе і вадзе ўсю гаспадарку я меў у сваіх руках, але жыў разам з пакутнікамі.
З манастыра мы падалі просьбу. Яна ішла ўверх па ступенях — ад кансісторыі да
юстыц-калегіі, а адтуль да цара. Мы прасілі, каб нас ці звольнілі з манаскага стану,
ці дазволілі перайсці ў лацінскі абрад. Але некаторыя нашы просьбы не даходзілі да
канцылярыі цара, а на іншыя мы не атрымлівалі адказу.
Пасля маёй 5-месячнай працы эканомам пра гэта даведаўся Сямашка. Адразу
выдаў загад, што калі я не дам падпіскі, мяне трэба выслаць у Тараканскі манастыр. Гэтак і зрабілі. У 1840 г., на Вялікдзень, мяне выслалі з Быценя ў Таракані —
у манастыр другой ступені пакутаў. І ў гэтым кляштары я таксама сустрэў сваіх
таварышаў. Нас, базыльянаў, разам з ігуменам тут было — 13 манахаў і 5 старых
святароў. Маёнтак гэтага манастыра быў адданы на кармленне Зубко. Зубко выдаў
пісьмовы загад старшаму ў гэтым манастыры, былому лыскаўскаму вікарыю, былому уніяту. У загадзе было распісана, што рабіць з пакутнікамі, якую працу нам
выконваць і чым нас карміць. Старых базыльянаў кармілі, як і астатніх законнікаў,
маладзейшым 7 базыльянам і 5 святарам давалі ежу з катла чаляднікаў — кожны з нас хадзіў са збанком на кухню і кожнаму з нас кухар даваў па адной порцыі
ў дзень і баханку хлеба на тыдзень. Работа прызначалася нам штодзень: падмятаць
калідоры манастыра і царкву, званіць, чысціць у садзе дрэвы, раўняць і чысціць
дарогі, капаць і палоць гароды і г. д.
У тым жа 1840 г. Сямашка наведваў некаторыя манастыры, прыехаў і ў Таракані.
З ім быў Антон Зубко і Міхал Галубовіч. Сямашка асабіста распытваў у мясцовага настаяцеля пра кожнага з нас і яшчэ раз даведаўся, што мы не жадаем прымаць расійскую рэлігію. Загадаў нам усім прыйсці да яго ў залу. Калі прыйшлі,
прывітаўся і сказаў, што нас, як непаслухмяных, будзе вучыць розгамі. На гэтым
сустрэча закончылася.
Перад ад’ездам Сямашка даў кансіторам распараджэнне разаслаць нас з Тараканяў у іншыя манастыры. Двух бызыльян, якія былі прафесарамі — Грынцэвіча75 і Макавелькага76, выслалі на раку Волгу, на мяжу з Азіяй. Дваіх у Пінскі
павет, чатырох на Валынь — у Любары і Трыгор’е, а нас шасцёх — на Валынь, ва
Уладзімірскі павет, у Загораўскі манастыр. У гэтым былым уніяцкім манастыры ў 1840 г. галоўным быў былы уніят Севярын Дзюбінскі, родам з Галіцыі, ён
прыняў расійскую веру, каб атрымліваць узнагароды і пасады. Падобныя яму
тут таксама былі Іпацій Старадубаўскі, Ян Місевіч і Ігнат Ігнатовіч — усе яны
далі падпіску. Меліся тут і святары, якія хоць далі падпіску, але былі піякамі, і за
гэта іх пакаралі і таксама саслалі ў манастыр, гэта Ян Міхалевіч, Юзаф Ламінскі
і ўдавец-дыякан, які быў памочнікам галоўнага па гаспадарцы і наглядчыкам
за пакутнікамі.
75 Грынцэвіч Гервасій, іераманах Віленскага кляштара Святой Тройцы. Летам 1839 г. сасланы Сямашкам ў Быценскі манастыр. У лістападзе таго ж года Сямашка прапанаваў, каб яму
разам з іншымі манахамі панізілі жалаванне да 6 руб. у год і выслалі ў «вялікарасійскія манастыры». У снежні Сінод вырашыў выслаць яго ў Краснаслабодскі манастыр Пензенскай губерні.
14 студзеня 1840 г. Грынцэвіч быў сасланы. Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского…
С. 454, 482, 494, 502.
76 Макавельскі Афанасій, іераманах Віленскага кляштара Святой Тройцы. Летам 1839 г. сасланы Сямашкам у Быценскі манастыр. Летам 1840 г. лічыўся на пакутах ў Любарскім манастыры,
але праз тое, што адмаўляўся прыняць дзяржаўную веру, кіеўскі генерал-губернатар пасадзіў яго
пад арышт у кіеўскую вязніцу, і Сямашка прапаноўваў накіраваць яго ў Пскоўскую губерню. Гл.:
Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 3. С. 454, 533.
Святары-папісты, як нас тут называлі, гэта ігумен Кобрынскага кляштара Язафат Слабоцкі, былы прафесар і суперыёр Аўгустын Сядлецкі,
стары законнік Валяр’ян Высоцкі, стары законнік Дзіянісій Анушкевіч, Фларыян Сабалеўскі, стары суперыёр Ануфрый Фалькоўскі, Самуэль Чарнаруцкі,
Флавіян Лісоўскі і брат Арсеній Блажэвіч (сляпы на абодва вокі) — усе гэтыя
базыльяне з літоўскай правінцыі. Са святароў тут былі сямідзесяцігадовы АнтонГрушэўскі77, Пётр Жалязоўскі, Рыгор Міцэвіч — усе тры выгнаныя з парафій
і адарваныя ад жонак.
Тых пакутнікаў, які прыбывалі ў гэты манастыр, на калідоры рэвізаваў сам Дзюбінскі, рабіў вобшук і глядзеў, што мае пакутнік. Даглядаў усіх са здзекамі і муштрой. Пасля дагляду пакутнікаў садзілі пад арышт па некалькі манахаў у келлю. Усе
мы елі з другога стала (чаляднага). Давалі нам чалядны хлеб, на абед дзве стравы,
на вячэру адну і кавалак хлеба. У кастрычніку Дзюбінскі пачаў з намі сваю місію —
штодзень ці нават па два разы на дзень заходзіў у нашу келлю і вучыў нас навукам,
неабходным для навяртання ў расійскую веру. Напрыканцы кляў нас несамавітымі
словамі, абвінавачваў у тым, што мы супраціўляемся ўладам, што мы ўпорныя папскія здані, але гэтак далей быць не можа і ён нас, упартых, усіх здужае.
Пасля гэтага Дзюбінскі прыдумаў іншыя сродкі ўздзеяння і пачаў штодзень
прызначаць пакутнікаў месці калідор і царкву, званіць на званіцы. Праз тыдзень
маладым яшчэ дадаў месці кухню, насіць туды дровы, а па вечарах з двума служкамі
рабіў ва ўсіх нас ператрусы. Шукаў у пакутнікаў лепшую ежу — хлеб ці нават булку, калі ж знаходзіў, дык адбіраў. У канцы дня казаў панегірык за цара і Расію,
а завяршаў свой выступ перад намі самай прымітыўнай лухтой і бздурамі, бо насамрэч быў прастаком з мовы і паводзін.
У лістападзе прыказаў нам цягаць ваду з фальваркавай студні — запрог пакутнікаў замест коней у бочку на двух колах. Гэтаму загаду пакутнікі не супраціўляліся
і выконвалі яго. Малодшым, якія мелі не больш за 40 з нечым гадоў (святарам Пятру Жалязоўскаму і Рыгору Міцэвічу, а таксама базыльянам Фларыяну Лісоўскаму
і Самуэлю Чарнаруцкаму), загадваў пасля абеду і вячэры мыць і чысціць кухоннае
начынне — саганы, рондалі, гаршкі і іншае. А таксама месці кухню, зімой высякаць
палонкі для вады і насіць дровы. Усё гэта была звычайная праца.
Каб змучыць пакутнікаў і схіліць іх да схізмы, ужываў і шмат іншых сродкаў.
Зімой загадаў вартаўнікам не паліць печы ў памяшканнях папістаў і, каб па келлях гуляў вецер, зняў засаўкі з грубак. З-за холаду ў аднаго з нашых, Ануфрыя
Фалькоўскага, спаралізавала руку і нагу. Хадзіць у іншыя памяшканні, каб пагрэцца, было забаронена.
У снежні 1840 г. Дзюбінскі з двума манастырскімі служкамі і сваім хлопцамслужкам зрабіў новы вобшук у куфэрках кожнага з пакутнікаў, чытаў асабістыя
лісты, а ў каго знаходзіў грошы — забіраў сабе78. Нарэшце паадбіраў у нас футры,
78 7 красавіка 1841 г. Сямашка тлумачыў обер-пракурору Свяцейшага Сінода Пратасаву свавольства сваёй крэатуры, ён пісаў, што пакутнікі насамрэч «нічым не занятыя, свавольнічаюць,
весяляцца, кураць люлькі, іграюць у карты, іграюць на скрыпках і гармоніках, маюць грошы
і шмат ядуць і п’юць, частуюць служкаў… купляюць гарэлку… і таму ігумен, каб спыніць бязладдзе, калі-нікалі адбірае у іх грошы… Што датычыць скаргі пра тое, што ён загадвае ім месці
калідоры і мыць посуд, дык… ігумен прымушае гэта рабіць толькі зведзеных у дзячкі Жалязоўскага і Міцэвіча… і насамрэч ні яны ад яго, а ён ад іх пакутуе…». Гл.: Записки Иосифа, митрополита
Литовского… Т. 3. С. 567.
79 У ліпені 1840 г. Сямашка піша кіеўскаму ваеннаму губернатару і просіць таго накіраваць
«таго ж, што і раней чыноўніка, які раней ужо атрымаў падпіскі ад 15 духоўных у Любарскім
манастыры, для ўздзеяння на асоб у Трыгорскім і Загораўскім манастырах», сярод «нядобранадзейных» у Загораўскім кляштары ёсць і іераманах Самуэль Чарнаруцкі (як дарэчы, і іераманах
Лаўрэнцій Высоцкі з Глушнянскага кляштара Лідскага павета). У студзені 1841 г. Сямашка дакладае обер-пракурору Свяцейшага Сінода Пратасаву пра тое, што скарга на настаяцеля
Загораўскага манастыра Дзюбінскага, як заўсёды, не мае падстаў. Сярод іншых пакутнікаў скаргу
на настаяцеля падпісалі святар Рыгор Міцэвіч і іераманах Самуэль Чарнаруцкі, далей Сямашка
піша, што «Чарнаруцкаму… адмоўлена ў звальненні… у рымскі абрад…». Гл.: Записки Иосифа,
митрополита Литовского… Т. 3. С. 533, 553.
ватнае адзенне, зімнія боты і ўсё гэта загадаў занесці сябе ў пакой. Калі немагчыма
было ўжо вытрымаць вялікія маразы ў неабаграваных памяшканнях, мы папрасілі
вярнуць рэчы, і ён усё ж аддаў іх. Але спадзяваўся, што мы не вытрымаем у келлях
вялікіх маразоў і ледзянога ветру з печаў (у жбанах замерзла вада) і скорымся79.
Праз некалькі дзён пасля «следства» Дзюбінскі прыдумаў новыя сродкі для навяртання папістаў. Неяк напрыканцы студзеня прыслаў да нас служку, які перадаў
нам: «Настаяцель загадаў вам усім, каб, калі з’ясцё па акрайчыку хлеба і па талерцы фасолі, усе разам пайшлі на сажалку жаць чарот — чарот павяжаце і паносіце
на кухню замест паліва». Пакутнікам ігумену і Сабалеўскаму як людзям, якія мелі
больш за 70 гадоў, дазволілі не жаць чарот, але прысутнічаць разам з іншымі. Тая
сажалка была ніжэй кляштара, каля крыніц. Вада разлілася па першым лёдзеі
падтапіла снег. Уніяты-пакутнікі жалі чарот да вечара, вязалі яго ў снапкі і насіліна кухню. Ігумен хадзіў па снежнай вадзе і сядзеў на снапах чароту. Стары Сабалеўскі хоць тады і не працаваў, але не мог больш вытрымаць і тут жа, каля чароту,
сказаў нам, што прыме схізму. Пайшоў да Дзюбінскага і даў падпіску з умовай, што
яго пашлюць у той кляштар, які ён сам сабе выбера. Дзюбінскі з радасцю прыняў
яго і ўсё яму абяцаў. Выслаў яго ў іншы манастыр, але старога не абмінуў няшчасны
выпадак ці, можа, кара ад Бога. Ад’ехаў толькі ¾ мілі ад Загорава, на спуску з гары
да мястэчка Локач упаў з воза і колы пераламалі яму абедзве нагі. Гэты выпадак
усе ўспрынялі як кару Божую за змену веры і зламанне прысягі. Пакутнікі ж яшчэ
больш узмацніліся ў сваім адпоры.
Аднак Дзюбінскага не надта ўсхваляваў гэты выпадак, меў ён толькі адну думку і адно жаданне — каб усіх пакутнікаў навярнуць да расійскай царквы. І далей ўжываў розныя спосабы: холад, голад, зверства, лаянка — усё, каб прымусіць
нас адмовіцца ад сваёй веры. Адных ён замыкаў на два ці тры дні ў лёхах на хлеб
і ваду, другіх браў у свой пакой, загадваў раздзець да кашулі і страшыў збіццём.
Я сам прайшоў праз гэтую ганьбу, бо і мяне два служкі па яго загадзе раздзявалі
і пужалі.
Бачачы, што мы сталыя ў сваіх перакананнях і не паддаёмся ні катаванням, ні
ўгаворам, ужыў новы спосаб. Запрасіў да сябе сваіх папоў-схізматыкаў, каб парадзіцца з імі, што з намі рабіць. Разам вырашылі першым з нас зламаць ігумена Слабоцкага, бо калі ён прыме схізму, дык і мы, магчыма, таксама пагодзімся. Гэтая
думка спадабалася Дзюбінскаму.
У першыя дні Вялікага посту, падчас набажэнства перад абедам, ён прыйшоў
з двума служкамі ў капліцу, перапыніў службу і загадаў забраць ігумена. Служкі
схапілі нявіннага пад рукі і пацягнулі ў манастырскую вязніцу. Яго камера мела
толькі закратаванае вакно зверху і дзірку замест прыбіральні ўнізе. Пад дзверы ў камеру лазілі каты, а каб спаць, на падлозе ляжала толькі салома. Што там Дзюбінскі
рабіў з ігуменам — ці біў яго, — я не ведаю, бо мы працягвалі службу.
падтапіла снег. Уніяты-пакутнікі жалі чарот да вечара, вязалі яго ў снапкі і насіліна кухню. Ігумен хадзіў па снежнай вадзе і сядзеў на снапах чароту. Стары Сабалеўскі хоць тады і не працаваў, але не мог больш вытрымаць і тут жа, каля чароту,
сказаў нам, што прыме схізму. Пайшоў да Дзюбінскага і даў падпіску з умовай, што
яго пашлюць у той кляштар, які ён сам сабе выбера. Дзюбінскі з радасцю прыняў
яго і ўсё яму абяцаў. Выслаў яго ў іншы манастыр, але старога не абмінуў няшчасны
выпадак ці, можа, кара ад Бога. Ад’ехаў толькі ¾ мілі ад Загорава, на спуску з гары
да мястэчка Локач упаў з воза і колы пераламалі яму абедзве нагі. Гэты выпадак
усе ўспрынялі як кару Божую за змену веры і зламанне прысягі. Пакутнікі ж яшчэ
больш узмацніліся ў сваім адпоры.
Аднак Дзюбінскага не надта ўсхваляваў гэты выпадак, меў ён толькі адну думку і адно жаданне — каб усіх пакутнікаў навярнуць да расійскай царквы. І далей ўжываў розныя спосабы: холад, голад, зверства, лаянка — усё, каб прымусіць
нас адмовіцца ад сваёй веры. Адных ён замыкаў на два ці тры дні ў лёхах на хлеб
і ваду, другіх браў у свой пакой, загадваў раздзець да кашулі і страшыў збіццём.
Я сам прайшоў праз гэтую ганьбу, бо і мяне два служкі па яго загадзе раздзявалі
і пужалі.
Бачачы, што мы сталыя ў сваіх перакананнях і не паддаёмся ні катаванням, ні
ўгаворам, ужыў новы спосаб. Запрасіў да сябе сваіх папоў-схізматыкаў, каб парадзіцца з імі, што з намі рабіць. Разам вырашылі першым з нас зламаць ігумена Слабоцкага, бо калі ён прыме схізму, дык і мы, магчыма, таксама пагодзімся. Гэтая
думка спадабалася Дзюбінскаму.
У першыя дні Вялікага посту, падчас набажэнства перад абедам, ён прыйшоў
з двума служкамі ў капліцу, перапыніў службу і загадаў забраць ігумена. Служкі
схапілі нявіннага пад рукі і пацягнулі ў манастырскую вязніцу. Яго камера мела
толькі закратаванае вакно зверху і дзірку замест прыбіральні ўнізе. Пад дзверы ў камеру лазілі каты, а каб спаць, на падлозе ляжала толькі салома. Што там Дзюбінскі
рабіў з ігуменам — ці біў яго, — я не ведаю, бо мы працягвалі службу.
У гэты дзень перад абедам настаяцель прыслаў хлопца, які сказаў нам: «Пасля
абеду ўсе пойдзеце і будзеце з фальваркавай аборы кашамі на плячах насіць гной на
поле за карчмой і за грэбляй — куды пакажа эканом. Рабіць будзеце да вечара». На
абед быў акрайчык хлеба і талерка баршчу. Папісты без спрэчак насілі гной да вечара па балоце, бо зямлю ўжо адпусціла. Адлегласць ад аборы да поля была большай
за 2000 крокаў. Пасля заходу сонца пакутнікі вярнуліся ў кляштар, і памочнік настаяцеля, дыякан, па загадзе Дзюбінскага выклікаў базыльянаў Лісоўскага і Чарнаруцкага да сябе: «Можа, ён вам нешта скажа», — і накіраваў нас да ігумена. Калі мы
прыйшлі, Слабоцкі ляжаў на саломе і, колькі мы яго ні клікалі, ні трэслі за рукі, не
адказваў і не рухаўся, а толькі цяжка і хрыпла дыхаў. Мы пакінулі ігумена, дыякан
замкнуў дзверы і даклаў справу Дзюбінскаму, на што той адказаў: «Хай прападае як
сабака».
Раніцай яшчэ жывога ігумена прынеслі з вязніцы ў яго келлю і паклалі на ложак. Дзюбінскі загадаў, каб два малодшыя пакутнікі Лісоўскі і Чарнаруцкі былі
пры ім. Непрытомны ігумен ціха памёр а 10-й гадзіне вечара. Вакол манастыра
разышліся чуткі, што Дзюбінскі закатаваў ігумена. Адзін з пакутнікаў апісаў усю
гэтую гісторыю і таемна даслаў ва Уладзімір святару Міхалевічу, які не дараваў
свае крыўды Дзюбінскаму. Міхалевіч прыклаў гісторыю смерці ігумена да сваёй
паўторнай скаргі, і падаў у павятовы суд, і зноў даслаў да Сямашкі.
Недалёка, над вялікім возерам, стаяла вёска Хораў. Дзюбінскі прыйшоў сюды,
на беразе распрануўся і ўвайшоў у халодную ваду — месцамі яшчэ плаваў лёд.
Ад холаду ён адразу выйшаў з вады, але потым зноў увайшоў і ўзняў рукі за галавой — людзі з суседніх хатаў бачылі гэта. У вадзе ён пайшоў туды, дзе глыбо-ка. Людзі распавядалі, што настаяцель акунуўся з галавой у ваду і больш яго не
бачылі. У той час туды прыехаў эканом хораўскага двара і, калі яму расказалі,
што загораўскі настаяцель улез у ваду і да гэтага часу не выйшаў, загадаў ратаваць
Дзюбінскага. Вылавілі яго ўжо нежывым. Калі пра гэта дазнаўся Дзвярынскі, ён як
страла памчаўся да возера, але труп настаяцеля ўжо задубеў. Гэтую гісторыю мне
распавялі людзі, якія бачылі ўсё ад пачатку да канца.
Вечарам тапельца прывезлі ў манастыр і паклалі ў сенях, а назаўтра пахавалі
ў садзе на могілках. Такі быў канец дызуніта і руплівага схізматыка, які пакінуў па
сабе злую памяць. Міхалевіч пасля збіцця жыў ва Уладзімірскім манастыры і там
даведаўся пра гэтую справу. Ён ужо быў стары і таксама страціў розум — зачыніўся
ў сваёй келлі і задушыў сябе ручніком. Калі выламалі дзверы, яго труп ужо астыў.
Такі быў канец двух дызунітаў — смерць іх была гэткая ж немаральная, як і іх жыццё. І да ганебнай смерці іх давяло прыняцце схізмы.
Весткі пра ганебную смерць гэтых двух былых уніятаў шырока разнесліся, і таму
гвалтоўны ўціск уніятаў зменшыўся. Лягчэй стала і ў манастыры, дзе нас трымалі.
Я правёў там два гады і магу гэта засведчыць81.
Пасля смерці Дзюбінскага на яго месца прызначылі Мазальскага, гэты ўжо не
прызначаў нам штодзённай працы і палепшыў ежу.
Неўзабаве, у 1841 г., Сямашка і Сінод злучылі былую ўніяцкую епархію са старой
Валынскай ці Жытомірскай праваслаўнай епархіяй і нас перавялі ў іншыя манастыры, у якіх працягнулі навяртаць у праваслаўе. Як і раней, мы мелі толькі посную ежу. Расказвалі нам свае праўды веры і не дазвалялі з сабой нават спрачацца,
бо мы былі «мяцежнікі». Такім чынам, праз 9 гадоў пераследу і перасылак з манастыра ў манастыр… апошнім для мяне стаў Пачаеўскі манастыр, пасля яго мяне
павінны былі адправіць у глыб Расіі. Тады я сакрэтным спосабам уцёк з краю ад
апекі расійскага ўрада і ўдзячны Богу за тое, што ён вырваў мяне з пашчы льва.
Самуэль ЧАРНАРУЦКІ
Пераклад і каментаванне
Леаніда ЛАЎРЭША
81 22 мая 1841 г. Сямашка зноў быў прымушаны тлумачыць падзеі і смерць сваёй крэатуры
ў сакрэтным лісце да обер-пракурора Свяцейшага Сінода Пратасава. Сярод іншага ён паведаміў:
«Нядаўна ігумен Загораўскага манастыра Севярын Дзюбінскі страціў розум і закончыў жыццё
ў сажалцы, я маю нагоду думаць, што гэта адбылося… праз турботы, прычыненыя яму… нядобранадзейнымі манахамі». Гл.: Записки Иосифа, митрополита Литовского… Т. 3. С. 575.
Из истории религиозно-общественных движений в России XIX в. : Старообядчество. Религиозные гонения. Сектантство / С. П. Мельгунов. - Москва : Задруга, 1919. - 236 с.
Переставшая официально существовать уния на практике, конечно, продолжала свое существование. И после 1839 г. продолжались те же меры приготовления, как и до 1839 г. Униатское население не считалось уже более униатским, продолжая им быть. Получилось на многие годы своеобразное положение, тяжело, конечно, отзывавшееся на населении: не было униатов, но были униатствующие, как метко выразился епископ тверской Савва. Только в этом изменении названия и произошла действительная перемена. Открывается эра долголетней и упорной борьбы гражданских и духовных властей с упорствующими или, вернее, с теми, которые и не думали отказываться от веры отцов, но официально уже числились в рядах православия.
Эта борьба в отдельных общинах, захватившая десятилетия, велась, в свою очередь, со всеми приемами, обычными для полицейского абсолютизма николаевской эпохи. Анналы превращения униатов в православных полны описаниями инцидентов, где фигурируют воинские команды, сечение и пр. Будет слишком однообразно их описывать.
Православные церковные историки и в данном случае склонны отрицать насилия: все это, конечно, только измышления католического духовенства. Заграничная печать того времени, а равно все исследования об унии, вышедшие из-под пера католических или униатских писателей37 рисуют нам картины самого грубого полицейского насилия над совестью так называемых упорствующих. Бесспорно католические писатели чувствуют такую же ненависть к православной схизме, какую питают к ним православные церковные писатели. Этой враждой пропитаны католические сочинения об унии в России. Едва ли поэтому приходится сомневаться, что многие из рассказом о насилиях, записанные со слов очевидцев, по слухам и т. д., весьма преувеличены и неточны. Вероятно, краски часто сгущались, а детали местами, быть может, и изменялись. По крайней мере, как-то не хочется верить в возможность тех жестокостей, с описаниями которых мы встречаемся в иностранных источниках. Рассказывают, напр., что униаты в одном месте спрятались от солдат, вводивших православие, на льду озера, который начал уже таять. Думали, что команда не решится приблизиться. Тогда солдаты рубят лед вокруг того места, где собрались упорствующие, – и 22 человека погибли... Нет никаких возможностей точно проверить подобные сообщения. Но при всем том общая картина, рисуемая католическими и униатскими историками38 верна, к сожалению, в этом не приходится сомневаться. И не только потому, что действия против униатов мы можем сопоставить с аналогичными фактами из миссионерской деятельности николаевского правительства в других местах, но многие факты подтверждаются нам из других источников. To, что делалось с униатами в позднейшее время, дает отчетливую картину того, что было в 30–40 гг. в момент официального обрусения униатов. В свое время особенно нашумела история с монахинями минского женского монастыря, во главе с игуменьей Макриной Мечиславской, – нашумела потому, что здесь было замешано имя И. Семашки, считавшегося главным виновником всех происходивших пертурбаций. 35 монахинь-базилианок, не желавших отказаться от унии, были в 1839 г. взяты под стражу. Над ними совершили ряд издевательств: морили голодом, секли, зашивали в мешки и купали в озере. Мечиславская яко бы бежала и за границей рассказала о мучениях. История была опубликована в парижских газетах и произвела в общественном
ственном мнении Западной Европы такое сильное впечатление, что русскому правительству пришлось выступить с официальным опровержением – никакой Макрины Мечиславской среди монахинь даже не было. Вся история выдумана католиками. Истории с Макриной посвящены многие страницы в русских исследованиях: свящ. Морошкин прямо заявил в своих статьях, напечатанных в 1872 г. в «Вестнике Европы», что историю с Макриной выдумал «старый кознодей и заклятый враг России Адам Чарторыжский». Быть может, в перипетиях Макрины Мечиславской и 35 монахинь много придумано, равно как и в сведениях, что 100 униатских священников были отправлены в Сибирь и там погибли по тюрьмам. Но что десятки священников ссылались во внутренние губернии за упорство, это – несомненно; что десятки лишались сана, мест и т. д. – так же, несомненно. Фактов ссылки не могут отрицать и наши церковные писатели. Между прочим, наиболее упорные ссылались в Курск – во временную обитель, учрежденную по сношению с M. Н. Муравьевым. Католические писатели говорят об ужасном содержании заключенных (на содержание их отпускались деньги из общих капиталов греко-униатского духовенства). Православные историки утверждают обратное. Курский губернатор своим сообщением в 1840 г. выводит среднюю линию; он сообщает, что должен был из собственных денег выдать 100 р. на содержание узников, чтобы они «не умерли с голода». С другой стороны, когда сам Семашко нам скажет, что в Полоцке 27 священников были подвергнуты «строжайшему наказанию», – едва ли приходится сомневаться, что эти «строжайшие» наказания были, действительно, очень строги. Русские церковники признают, что не все униаты сразу отдались православию, – исключения были и касались тех местностей, где была сильна пропаганда католических ксендзов. О таких исключениях будет говорить, пожалуй, наиболее объективный прот. Шавельский, автор последней работы об унии. В сущности, можно нарисовать такую отличающуюся подлинностью общую картину того, что было на местах после 1839 г. Там, где население активно противодействовало обращению в православие, там, на помощь духовенству являлась полиция, а за ней войска. Притом нередки были сцены, когда полицейские власти выбрасывали церковные униатские предметы из храмов, а затем начинали, чуть ли не поголовное сечение до тех пор, пока не будет признан переход в православие. Источники констатируют и факты насильственного причащения: причастие всовывается в рот (рассказы о могилевском губернаторе Энгельгардте). Затем войска остаются в наиболее опасных местах на иждивении населения, разоряемого этими постоями, войска остаются до тех пор, пока не явится «добровольное» согласие подчиниться требованиям православных властей. Затем идут штрафы: штрафы за не крещение детей, за не хождение в церковь к исповеди и причастию, за не ношение бороды священниками и пр. Принуждения не было – говорят нам отечественные историки унии. «Было только не противное законам содействие правительства духовенству к охранению присоединенных к православию от дерзкого противодействия неблагонамеренных людей. Разве только праведное обуздание сих людей захотят назвать насилием». Но не достаточно ли привести только что процитированные слова И. Семашки, чтобы характеризовать систему воссоединения.
Мы увидим, что все меры обращения, в сущности, были довольно безрезультатны, и через 20 лет униаты, официально числившиеся православными, продолжали на деле быть «униатствующими». Эту безрезультатность приходилось негласно признать самим деятелям по уничтожению унии, столь мало считавшимся с мнением народной массы. Протасов уже в 1839 г. констатирует, что события явно обнаруживают «несвоевременность распоряжений о преобразовании», ибо почти повсеместно наблюдалось, что там, где прихожане «не оказывали ни малейшего сопротивления», население просто игнорировало новые церковные преобразования: в новых приходах «никто» не ходит к исповеди. Ген.-губернатор Бибиков свидетельствовал, что воссоединенные «готовы изменить» при первом случае». И воссоединившихся добровольно приходилось долгие годы, и все безуспешно, оберегать, как выражался Филарет, «от ветхого кваса унии»; несмотря на то, что квас был «ветхий», оберегать от него приходилось через полицейские власти и солдатские команды, через штрафы, сечение, административную высылку...
Приведем лишь две довольно типичных истории в двух общинах: одной Могилевской губ., другой – Витебской. Приход в с. Дудаковичи. Крестьяне не допускают преобразования бывшей униатской церкви в храм православного образца. В церкви на этой почве постоянные столкновения. В вербное воскресенье 1841 г. происходит вмешательство полиции. Толпа с цепами и вилами прогоняет полицию. Является тогда могилевский губернатор Энгельгардт с батальоном пехоты. Толпа продолжает не пускать в церковь. Войска окружают толпу и держат ее до четверга страстной. Измученная голодом и холодом толпа постепенно тает. Войска занимают церковь, затем от населения требуется официальное признание совершившегося перехода. Хватают старших и начинают сечь, спрашивая через каждые 100 розг согласие на православие. Община покорена. Попытка послать ходатаев в Петербург безрезультатна: посланцы наказаны палками и отданы в солдаты. Но борьба в общине продолжается и длится 11 лет безостановочно. Путем подкупа местного священника и полиции удается избежать последствий, связанных с официальной принадлежностью к церкви: детей не записывают, в церковь не ходят. Впрочем, жизнь и в эти благословенные 11 лет нарушается наездами начальства. Тут происходит подчас насильственное крещение незаписанных детей. Все это нередко сопровождается драматическими сценами на почве возбужденного преследованиями религиозного фанатизма, напр., женщина разбивает о камень своего младенца, когда его казаки тащат крестить. Так тянется до 1854 г., когда вновь появляется губернатор с войсками и под угрозой ссылки достигает нужной подписки о не уклонении из православия. Подписка была дана добровольно... Другая аналогичная картина в общине Дзерковицы Бельского у. Витебской губ. 1842 год. Население не желает ходить в свою бывшую униатскую церковь, превращенную в православный храм, и предпочитает ходить в соседнюю католическую каплицу. Последнюю закрывают. Опять полиция, войска силой сгоняют народ в церковь. Происходит то же, что в Дудаковичах. Подкупленные местные власти молчат до 1857 г. Население приносит жалобы на Высочайшее имя. Это было уже в новое царствование. Присылается ревизор, сенатор Щербинин, при котором лишь повторяются уже бывшие сцены сечения и пр. Через месяц кровавая расправа Пороцове Волковицкого у. Гродценской губ., где адъютант Назимова. Попов, так перепорол несогласных, что многие из них умерли. В 1860 г. аналогичные события в ряде уездов Гродненской и Могилевской губерний.
Мы отмечаем эти факты не потому, что они представляют собой нечто из ряда вон выходящее. Нет, это были обычные и повсеместные явления. Но эти факты зарегистрированы не только польской прессой, эти факты имеются не только в историях, написанных католическими писателями, они зарегистрированы корреспондентами Герценовского «Колокола». «Секущее православие» – так озаглавил Герцен одно из подобных сообщений39. «Бешенство православия» – под этим заголовком у Герцена рассказ о том, как в Дзерковичах жандармский полковник Лосер сечет «закоснелых» униатов, и как ему удалось «всечь православие». Действительно добровольно, по внутреннему тяготению, принятое в 1889 г. униатами православие поистине всекается через 20 лет. А далее еще сообщение «Колокола» (1860 г., №№ 77–78) по поводу событий в Ковенской губ.: ген.-губ. Назимов доводит униатов «до героизма, до мученичества, до того, что католики их должны считать святыми»... «Секущее православие» едва ли могло вызвать какое-либо сочувствие со стороны массы.
«Россия под надзором» : Отчеты III отделения 1827–1869 : Сборник документов / Сост. М.В. Сидорова, Е.И. Щербакова. - Москва : Российский фонд культуры [и др.], 2006. - 703 с. : ил., портр.
Униаты
Разыскания о перешедших в католицизм униатах, продолжавшиеся и в 1843 году, возбудили за границею толки о преследовании католической церкви. Невежественное и даже жестокое обращение местных чиновников с присоединяемыми дали этим отзывам некоторую достоверность. Примеры подобного насилия наиболее замечены были: 1) Свенцянского уезда (Виленской губернии) в имении помещицы Кублицкой, где земская полиция, не успевшая принудить одно семейство крестьян к воссоединению, отправила их по этапам в Минскую консисторию, куда они, обремененные оковами, достигли чрез месяц, переходя между тем из одной тюрьмы в другую, и 2) в казенном имении Дудаковичи (Могилевской губернии) местные гражданские власти, действуя именем Государя Императора, при отобрании в православное ведомство тамошнего костела за два дня до Пасхи довели жителей до явного сопротивления и потом усиленным в их домах воинским постоем вынуждали у них согласие на присоединение. Впрочем, на подобные меры, противные законам гражданским и духу христианского милосердия, обращено Святейшим Синодом особенное внимание местного духовного начальства.
Комментариев нет:
Отправить комментарий