суббота, 20 апреля 2024 г.

Мова святароў Мсціслаўшчыны


У Лисейчикова

Мова святароў Мсціслаўшчыны. 1755 год. Парафія Дамамерычы паміж Крычавам і Шумячамі.
Сумесь кніжнай царкоўнаславяншчыны, пісьмовай пальшчызны і невыкараняльнай простанароднай гаворкі.
Справа сур'ёзная - "рандары" (арандатары) крыўдзяць і "тарелі" (талеры) патрабуюць.
Галоўнае, што не даюць спакойна гнаць гарэлку. 
Тут ужо любыя навыкі пісьма для складання скаргі падыдуць. Без ніводнага знаку прыпынку.
"Преосвещеннейшый владыка доносім крівды свое я ерей Грігорі Цытовіч церкві Дамамаріч от рандаров своіх велікое нагоненіе маем от жідов от Герца і от Мовші во всіх парафіялных нашіх отправых расказывает можуком за шлюбы за похараны і за кресты і за іншія отправы месеца маія дватцеть шестога дня былі в нас шлюбом от нас к рандаром рандар да нас пасылаеть пушкаров заказываеть нас даранды і я там пашов і он віну закладаеть пятьдесят тарелей что мы пріказу іх ні чінім у млыні Лупкі збожже болі мужіцкіх береть і гарелкі не маем волі кромі іх кварты на старане взять пра свою нужду для гостя ілі на іншею патребу под велікою віною".

Комментариев нет:

Отправить комментарий