Дыярыюш Князя Міхала Казімера Радзівіла, Ваяводы Віленскага, Гетмана Вялікага В.К.Літ. // Спадчына. 1994. №4. С. 18-47; 1994. №5. С. 37-57; 1995. №1. С. 52-65; 1995. №2. С. 47-76; 1995. №4. С. 35-60; 1995. №5. С. 135-161; 1995. №6. С. 170-199; 1996. №1. С. 195-223; 1996. №2. С. 205-233; 1996. №4. С. 219-250.
2. Дамовымі заняты быў справамі. Пан Незабытоўскі з жонкаю быў у мяне; у гэты дзень, скінуўшы строй францускі, убраліся па - польску.
<...>
тым сьпявана было Те Deum laudamus, па сканчэньні каторага кароль перад тым жа аўтаром падпісаў pacta conventa гэткімі словамі: «Augustus electus Rex» [212] потым нас усіх трактаваў, i абед мы з Панам елі, а дамы нашыя польскія ў іншым пакоі з каралеваю таксама елі. Нанач сюды вярнуліся да Жыхлінскіх Гураў.
3. Прыбыў да мяне да Страсбурга ксёндз Балімоўскі, езуіт, каторы быў казнадзеем яшчэ ў айца маяго, а зараз у караля Станіслава, каторы на той час у Вэйсэнбургу, недалёка Страсбурга прабываў. Ксёндз той, старой канфідэнцыі i прыязьні быў i пэрсвадаваў, ажэбы ехаў да караля; я адважыцца ні мог, дык экскузаваў, што чалавек я малады, прамоцыі патрэбна яшчэ, а праз маю там бытнасьць услугі маёй ня шмат выказаў бы, а Двор наш Польскі, пэўна, на мяне б уразіўся;
4. На пакоях падчас абедаў цэсарскіх, потым абед еў у сябе, па абедзе меў гонар у замку, на апартамэнтах, мець аудыенцыю ў арцыкнязёўны Марыі Амаліі, дачкі цэсара Юзафа народжанай anno 1701, д. 21 кастрычніка i таксама сястры малодшай каралевы нашай Польскай;
Комментариев нет:
Отправить комментарий