Марозава С. В. Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)
«Мы шануем славянскія кнігі Больша за тое, заўсёды заклікаем прамаўляць казанні рускай мовай і патрабуем чыніць ёю ўсе публічныя выступы” (1180, с. 43 )
1180. Саверчанка І. Апостал Яднання і веры: Язэп Руцкі
Брацкія дзеячы вымушаны былі наследаваць уніяцкім калегам і таксама ішлі на парушэнне сваёй традыцыі, якая перасцерагала ад захаплення “подлейшей і простейшей” “рускай” мовай у царкве (763, с. 324; 851, с. 187 ), патрабавала “кнігі церковные все і уставы словенскім языком друкуйте … Евангелія і Апостола в церкві, на літургіі простым языком не выворачівайте” (869, с. 7 )
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры т. 1 – 763
851 – История белорусской дооктябрьской литературы
869 – Карский Белорусы т. 3 ч. 2 1921
І Пацей 1595 “пісма і кніг светых отец … в нашом языку Руском не маем ( 756, с. 118 )
756. Гарошка Л. Пад знакам «рускае и польскае веры» // Спадчына. – 2000. - №1. – с. 142-149
Звычайны агляд мовы палемічных сачыненняў канца 16-пач. 17 ст. прыводзіць да нечаканага назірання: мясцовыя ідэолагі і арганізатары уніі часцей за ўсё карысталіся рускай мовай, тады як апалагеты праваслаўя – польскай ( 1019, с. 236; 1005, с. 105 ) Усе антыуніяцкія творы М. Сматрыцкага акрамя двух невялікіх прац выйшлі па-польску. Затое Кунцевіч не ўжываў польскую мову ( 1081, с. 13)
“Па-руску” прысягалі полацкія Гедэон Бральніцкі 1601 і Антон Сялява 1624; уладзімір-брэсцкія ў 1614 і 1632, турава-пінскі Грыгоры Міхаловіч, віцебскі Нічыпар Лазоўскі, архімандрыты супрасльскі 1603, кобрынскі 1633, полацкі 1643 (247, 249, 254, 261, 262, 269, 270, 278, 280).
Кунцэвіч пісаў свае творы выступаў з пропаведзямі, ліставаўся з мітр. Руцкім па руску і ўсведамляў сябе рускім ( 828, с. 227 ).
828. Жукович П. О. О неизданных сочинениях Иосафата Кунцевича // Известия отделения русского яыка и словесности 1909 1910 т. XIV
Епіскапская прысяга, загады і завяшчанні 1627 і 1637 гг. І. Руцкага на рускай мове ( 18, 251, 259, 265, 274 ). На ёй пісаліся пратаколы базыльянскіх кангрэгацый (377, 378 )
1636 г. у віленскай кангрэгацыі было ўзнята пытанне “о потребе ужіваня от нас языка руского в мовах нашіх, а меновіте і особліве в церквах в казанях”. Кангрэгацыя пастанавіла, “абы отцове і братія закону нашого в церквах не іншым, але рускім толко языком проповед слова Божого чінілі”(483, а. 111-112)
Полацкі епіскап, які памёр у 1594 г. “мовіл по полску” (502, с. 196 )
Беларускія летапісы і хронікі 1997
Мітрапаліты А. Сялява, Г. Календа, К. Жахоўскі карысталіся польскай мовай, але ў зносінах з падначаленым духавенствам выкарыстоўвалі рускую ( 275, 281-283, 285, 286, 288 )
На ёй працавалі калегіяльныя органы царквы – кангрэгацыі 377, 378, саборы.
Распіска 1651 г. базыльянскага ігумена Д. Чаховіца з Міра аб атрыманні ад Радзівіла Евангелля і крыжа ( 8, а. 11 ). На Наваградскай базыльянскай кангрэгацыіі гаварылася аб “вялікай патрэбе друкарні мовы рускай” ( 500, с. 124 ). К. Жахоўскі патрабаваў “славянскай мовай літургісаць”(1475, с. 212)
1475. Zochowski S. Unia Brzeska w Polsce XVII wieku: Monografia Ks. Cypriana Zochowskiego metropolity Calej Rusi i Arcybiskupa Polockiego (1635-1693). – Brysbane – Londyn: Poets and Painters Press, 1988. - 246
Архімандрыт Дубовіч заснаваў у Супраслі школу для “русчызны”(1219, с. 17-18).
1219. Stankiewic Ad. Biełaruskaja mowa w szkołach Biełarusu XVI i XVII st. 1928
Нават апошні прэфект Супрасльскай друкарні Ясан Явароўскі (1800-1803) пісаў “добра прыгожым пісьмом на лаціне, як і па-руску”(1358, с. 130)
1358. Cubrzyńska-Leonarczyk M. Oficyna supraska. 1695-1803 Dzieje i publikacje unickiej drukarni ojców bazylianów
М. К. Радзівіл у 1740 г. падарыў Свержанскаму манастыру “як кнігі рускія для набажэнства і абрадаў царкоўных, там і лацінскія, польскія для навучання ў казаннях і катэхізісах, казусах (14, а. 14, 40 )
Канфлікт у мінскім базыльянскім манастыры св. Духа: польскае слова ва уніяцкім храме было надзвычайным выпадкам, вартае апратэстацыі ў судовым парадку.Загадаўшае адпраўляць суплікаці “не па-руску, але па-польску”, новае манастырскае кіраўніцтва апраўдваася перад судом: у храме заўсёды гучаў рускамоўны спеў, а па-польску спявалі тры ці чатыры разы ў час паседжанняў Трыбуналу ВКЛ, “і то з-за таго, што не было каму спяваць, а так шляхта пяялі”(484).
У 1777 г. жонка літоўскага падскарбія прыехала ў віленскую царкву св. Тройцы, каб паслухаць “цудоўныя рускія спевы” базыльян, але, але, пачуўшы замест іх гукі аргана, дала чырвонец, каб на наступны дзень базыльяне імшу спявалі (500, с. 318 )
500. АСД т. 12
У 18 ст. была традыцыя пісання на лацінцы “набожныя песні” з Супрасля; “Способ говоренія патера з людмі простымі, языком шчырам рускім ізложаны, для разуменя ўсіх людей, не разумеючых словенскаго языка” (881 )
881. Кірвель А. Ціхая сенсація з берагоў Нявы // ЛіМ 1999 10 снежня с. 16
Лексікон (Супрасль 1722 г. ) (1093, с. 77-78 )
1093. Павлович С. К. Опыт истории Замойского униатского провинциального собора 1720
Складанне царкоўнаславянска-польска-лацінскіх слоўнікаў (1130, с. 86 )
1130. Паўлавец Д. д. З гісторыі развіцця мовазнаўства на Беларусі ў 16-18 ст. // Из истории науки и техники Белоруссии
Пастанова базыльянскай кангрэгацыі 1753 г. трэбавала заснаванне школак для навучання капланскіх дзетак “чытаць па руска-славянску псалтыры, актоіхі і ірмалоі”(553, с. 153 )
553. Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов т. 2
П. Баброўскі: у пачатку XIX ст. толькі святары гаварылі “па-руску”, а іх дзеці вучыліся ўжо на польскай мове (713, с. 23 )
713. Бобровский П. О. Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра 1 1890
У Брэсцкай епархіяльнай семінарыі ў Лаўрышаве, па ведамасці 1817 г., навучанне вялося “на дыялекце польскім”. Па-польску выкладаліся навукі ў Жыровіцкай і Свержанскай семінарыях ( 846, с. 99 )
846. Извеков П. Д. Исторический очерк состояния православной церкви в Лит. Епархии за время с 1839-1889
Базыльяне спынілі друк кніг на ц-слав мове, а распаўсюджвалі польскія азбукі і малітоўнікі. Нават святары “нявечылі літургію на стараслав мове, зразумелай простаму народу, дадаткамі лацінскіх воклічаў і польскіх малітваў “ (710, с. 30 )
710. Бобровский П. И. Противодействие базилианского ордена стремлению белого духовенства к реформам Русской греко-униатской церкви 1888
Парох з Камянца Г. Міцэвіч просіць у чытачоў прабачэння за недасканалую польскую мову (463, а. 1, 8, 15, 47 )
Прыходскія святары, якія стаялі бліжэй да сялянства, па-ранейшаму карысталіся рускай мовай. У спісе духавенства Мінскай губерні, пазбаўленага прыходаў за адмову прыняць праваслаўе за 1798-1801 г., лічацца 62-гадовы Я. Загусцінскі, 60-гадовы М. Левановіч, 40-гадовы Ян яго 18-гадовы брат, усе – “навукі рускай і польскай”, а таксама 15-гадовы сын, які “вучыцца па-руску і па-польску (182, а. 10 )
У асабістых справах святароў канца 18 – 1-ай чв. 19 ст. знаходзім: ураджэнец в. Паперня Мінскага дэканата Б. Пятроўскі “з дзяцінства вучыўся па-руску”, выхадзец з Чарнобыля М. Кляпацкі, 1767 г. нараджэння “чытаць і пісаць па-руску вучыўся” ( 553, с. 399, 519 )
519. Записки игумена Ореста // Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. – Вильна: 1 Печатня губ. правл., 1867. – т. 2
553. Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. – Т. 2: 1701-1839. – СПб., 1907. – 1632 с.
Прысланага ў 1815 г. у Лугінавіцкую парафію “ампіранта” адправілі дадому для належнага ўдасканалення ў русчызне ( 553, с. 704 )
Аспірант С. Чуліцкі ў 1816 г. паведамляў, что, будучы 7 гадоў пры бацьку дзякам Заходскай царквы “навучаўся рускаму чытанню, царкоўнаму рытуалу і спеву” (553, с. 705 )
Дзячок Ф. Ражынскі з Полацкай епархіі паказаў у 1819 г., што “па руску” чытаць можа хутка, але не вытрымлівае націскаў, па-польску – слабей; а шляхціц Федаровіч па польску чытае добра, па-руску – слабей “чытаць па-руску і пець імшу можа”(553, с. 723-724 )
На патрабаванне мінскага архіепіскапа Іова аб вядзення па-расійску метрык духавенства адказала пратэстамі і скаргамі “нашы капланы рускага дыялекта не ведаюць” (328, а. 1-4 )
У 20-30 гг. На Беларусі не хапала святароў і настаўнікаў-базыльян, здольных вымаўляць па-расійску (522, с. 7)
Записки Иосифа, митрополита Литовского - т. 3. – СПб: Тип. Императ. Акад. наук, 1883. - 607
Свецкі клір і базыльяне грэбавалі расійскай мовай называючы “схізматыцкай, прыдатнай для прасталюдзінаў” ( 1303, с. 31, 32 )
1303. Шавельский Г. Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии 1910
Саноўнікі уніяцкага дэпаратаменту ў Пецярбургу на чале з мітр. Булгакам “мала ведалі гэтую мову” і размаўлялі па-польску ( 520, с.21, 23, 26 )
520. Записки Иосифа, митрополита Литовского - т. 1. – СПб: Тип. Императ. Акад. наук, 1883. – 746 с.
Сямашка лічыў, што на беларускай мове немагчыма літаратура ні цяпер, ні ў будучым ( 878, с. 80 )
878. Киприанович Г. Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и виленского и воссоединение западно-русских униатов с православною церковию в 1839 г.
Уніяцкай моладзі ў навучальных установах прышчэплівалі ўсведамленне, што “руская мова для яе – айчынная” ( 165, а. 1-4; 553 с. 1031, 1042-1043 )
Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов т. 2 - 553
Грэка-уніяцкая калегія указам 9 ліпеня 1830 г. дазволіла выкарыстанне “мовы, якой гавораць мясцовыя жыхары” ( 520, с. 581 )
М. Баброўскі выступаў “на беларускай гаворцы” у Шарашове каля Пружан ( 486, а. 33 )
8 вер. 1833 г. у царкве мястэчка Сероцін ( Полацкі пав. ) манах базыльянін Сакалоўскі гаварыў казанне, а потым святар Чарніцкага прыхода А. Нікановіч на “простанароднай беларускай мове” настаўляў сялян ( 144, а. 26, 29, 30 )
Полацкі архіепіскап В. Лужынскі піша, што пасля далучэння Беларусі да Расіі “народ гаварыў па-руску і слухаў службу на рускай мове, а маліўся па-польску” Пры асвячэнні царквы у Череі ён сказаў народу “назідательное слово, совершенно прімененное к понятію простолюдінов”, а ў в. Рагіна ( ля Гарадца ) да прыхаджан было “простерто краткое каноніком слово на белорусском языке” ( 518, с. 19, 101, 106 )
518. Записки Василия Лужинского, архиепископа полоцкого 1885
У уніяцкім асяроддзі ў 1835 г. з’яўляецца першая ў 19 ст. друкаваная бел. Кніга. ( 537, с. 238 № 208; 1278 )
537 – Кніга Беларусі. 1517-1917 Зводны Каталог Галенчанка
1278 - Хаўстовіч М. Ігнат Даніловіч і “Катэхізіс” 1835 г. // Białoruskie zeszyty Historycznie 1999
У сваёй запісцы 1827 г. Сямашка канстататаваў, што польская мова “невыразная” для яго паствы ( 505, с. 82-83 ). “Увесь грэка-уніяцкі народ размаўляе мова беларускай або маларасійскай, дзеці уніяцкага духавенства чуюць гэту мову – яны запамінаюць яе ўжо ў польскіх школах” ( 520, с. 572 )
505 – БЭФ т. 4
520 – Записки Иосифа т. 1
Полацкі архіепіскап Смарагд у 1834 г. здзівіўся наконт вымаўлення святарамі польскамоўных пропаведзяў у кафедральным саборы і вясковых цэрквах “уніяцкія прыхаджане, гаворачы адной простай бел. Гаворкай, гэтых польскіх казанняў не разумеюць” (1303, с. 26 ).
1303. Шавельскій Г. Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии ( 1833-1839 ) 1910
Гродзенскі губернатар у справаздачы за 1837 г. указаў, што сяляне ўсіх паветаў губерніі акрамя Гродзенскага і Лідскага, “усе без выключення спавядаюць грэка-ўніяцкую веру, размаўляюць сапсаванай рускай мовай” ( 1173, с. 81 )
1173. Розенблат Е. С. Униатство на Берестейщине в 19 в. // Брэсцай царкоўнай уніі – 400 Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі 1997
16 снежня 1839 царскі загад, каб казанні чыталіся на простай агульназразумелай мове. У 1841 г. літоўская кансісторыя распаўсюдзіла 870 раёнах Беларусі 870 экз праваслаўнага катэхізіса ( 520, с. 136, 139, 140; 522, с. 496, 563, 659-660)
Записки Иосифа, митр. Литовского
Т.1 - 520
т. 3 - 522
Загад Сямашкі 1840 г. забяспечваў казаннямі на расійскай мове, каб яны былі “ў стане ў сваіх павучаннях на простанародных тамашніх гаворках дапасоўвацца да агульнага духу рускай мовы”( 522, с. 496-497 )
522. Записки Иосифа, митр. Литовского т. 3
“Раней селянін чуў і спяваў ва уніяцкай царкве песні ў сваім дыялекце ці па-польску і на гэтых умовах слухаў казанні, на гэтых мовах ён размаўляў з панам і ўраднікам, цяпер ён чуе мову маскаля – чыноўніка і салдата, і яму ўнушаюць, што ён расіянін ( 1467 с. 26 )
1467. Wiernicki A. O. O prześladowaniu kościoła unickiego. Według zródeł moskiewskich 1869
К. гаворскі назваў гутарковыя мовы “уніатскім наречіем” “Часы ўніі ўжо мінулі і адасабленне мовы, стварэнне на ёй непатрэбнай літаратуры будзе толькі некарыснай спробай” “народ не жадае і не патрабуе навучання сваіх дзяцей на гэтым мужыцкім, кухонным, уніяцкім дыялекце”. Гаворскі выступіў супраць адкрыцця духоўнай акадэміі для падрыхтоўкі настаўнікаў для Беларусі, бо ў мясцовых навучальных установах студэнты не могуць пазбавіцца “правінцыяналізму і беларускага акцэнту” і авалодаць чыстай расейскай мовай. У абарону выступілі прафесар М. Кастамараў, выдаўца і рэдактар “Віленскага весніка” Адам Кіркор, маршалак віленскі Дамейка і наваградскі Брахоцкі ( 1292, с. 30, 31, 46, 58, 65 )
1292. Цьвикевич А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гисторыи грамадзкай мысьли на Беларуси у XIX и пачатку XX в. 2-у выд. Менск: Навука и тэхника, 1993. – 352 с.
Навагрудскі Маршалак Брахоцкі "выясніў на кантрактах шляхты ў Новагрудку, што тутэйшы народ менш за палякаў разумее парасійску; а што яго мова ёсць славяна-польскі дыялект"
М. Улашчык, чые продкі былі уніятамі, успамінае сведчанне маці, якую ў 1914 г. расійскія салдаты адмовіліся прызнаць рускай, паказаўшы на уніяцкі абраз у куце “Вы – палякі” ( 841, с. 144 )
841.Звонарева Л У Образ времени в «Хронике» Николая Улащика и воспоминаниях Зинаиды Гиппиус // Русь – Литва – Беларусь: проблемы национального самосознания в историографии и культурологи 1997
Кацярына жадала знішчыць “грань інородія”, зрабіць абшары “рускімі не адным толькі імем, але душою і сэрцам”, “лягчэйшым спосабам прывесці да таго, каб яны абруселі і пересталі глядзець як ваўкі ў лесе (1292, с. 12 )
1292. Цьвікевіч А. Западно-руссізм
Полурусский, полякующий, униатствующий 1292 с. 199.
Дер. Дубеницы(Полоцкий у.) в 1835 г. заявили, “что вся вотчина не желает быть в русское вере, но хочет по-прежнему оставаться униатами”. Местный пан Снарский встретив православного крестьянина “Ты хочишь быть русским?” ( 95, с. 79, 86)
Ксендз из Молчади в 1840 году внушал народу “чтобы в Русские церкви … не ходили потому что эти церкви не уницкие, но схизматицкие”. Принесенную женщинами в костел воду, освещенную в прав. Церкви, он вылил вон “ведь в ней есть москаль”(77, а. 2, 9 адв. )
10 июля 1835 года из Любавич пришла петиция царю от 120 верующих, которые просили не идентифицировать их с россиянами( 1393, с. 71 )
1393. Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. – Romae – New York: Ukrainian Catholic Uniwersity Press, 1966. – 148 p.
(750, с. 100-101) о корнях
750. Гайдук Н. Брестская уния 1596 года. - Минск: Православное братство во имя Архистратига
Михаила, 1996. - 192 с.
Рассказ Степана Мороза – старожила из дер. Почуйки(Мостовский район), записанное в 20 веке. Его прадед, прячась от казаков, которые принудительно возили униатов перекрещивать в православие, забежал к ксендзу и попросили перекрестить его в католическую веру
„Od dziś ty będziesz polakiem. Ty powinien cieszyć się, że będziesz polakiem”. Человек поверил и стал щитать себя поляком. Одни Морозы стали русскими, другие – польскими ( 695, с. 169)
605.Белакоз А. Веравызнанни у нашым рэгиёне // Беларусика – Albaruthenica / Рэд. А. Мальдзис и инш. – Минск. Навука и тэхника, 1994. – кН. 3: Нацыянальныя и рэгиянальныя культуры, их узаемадзеянне. – с. 168-169
200 тыс. униатов (1361, с. 78) перешли в костел.
1361. Dylągowa H. Dzieje Unii Brzeskiej ( 1596 – 1918). – Warszawa – Olsztyn: Wydawnictwo Interlibro, Warminskie wydawnictwo dyecezjalne, 1996. – 228 s.
Студенты Белорусской греко-униатской семинарии в Полоцке в 30-е гг. 19 вв. называли себя поляками, а русских – москалями и схизматиками (1303, с. 101)
1303. Шавельский Г. Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии 1910
Письма 1833-34 гг. полоцкого архиепископа Смарагда к обер-прокурору Синода «… Наши белорусские поляки, негодующие на нас за унию, подали просьбу Государю жалобу, что якобы мы иных напоили, а других принудил принять православие»; « Я и не видал нигде такой наглости в словах и поступках против власти, какая обнаруживается в белорусских полячишках»; «Здешние гражданские чиновники, частью поляки католики ( почти все ), а частью белорусцы, породнившиеся … , взаимными плутовствами связавшиеся с поляками, по религии полуправославные. Сии то чиновники то небрежно то даже злонамеренно действующее, рады нас за грош продать. Вот здесь-то великое горе наше! Правда, что наша сторона господствующая, но зато противная сторона чрезмерно многочисленна и множеством своим вельми стужает»( 1303, приложение с. 14, 18, 23-24 )
1303. Шавельский Г. Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии 1910
И. Семашко «Я не считаю поляками русских и литовскев, каковых, подобно мне научали некогда говорить по польски в польских училищах, устроенных самим русским правительством» ( 520, с. 214 )
Семашко делил их на действительных и «выродившехся из русских и литовцев»( 521, с. 562)
520. Записки Иосифа, митрополита Литовского. - Т. 1. - СПб.: Тип. Императ. Акад. наук, 1883. -
746 с.
521. Записки Иосифа, митрополита Литовского. - Т. 2. - СПб.: Тип. Императ. Акад. наук, 1883. -
786 с.
Но что россияне считали «Польским языком», для поляков было мужицким ( 685, с. 48)
685. Асноўныя хрысціянскія плыні і фармаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў
(рэгіянальны аспект). Гістарычны нарыс. / Пад рэд. С.І.Сакалоўскага. - Гродна, 1993. - 64 с.
«Все, кто присоединяется к унии, - писал про эффективность политики руководителю Синода Нечаева полоцкий епископ Сморагд, - тут же по присоединению зовутся … поляками и униатами» В своем листе обер-прокурору он рассказал про конфликт на кирмаше в одном местечке: оставшиеся в униатстве мужики обозвали новоправославных превеоратнями. Те в свою очередь называя себя русскими ругали униатов называя поляками ( 1303 приложение с. 8, 12).
1303. Шавельский Г. Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии 1910
«Вообще здесь смешивают унию с Польшею, а православие с Россиею. Когда спрашиваю кого: что ты униат? Ответ. Нет! Русской!»
1303 - шавельский
Мы были униаты, а теперь перевернули на русских
685, с. 49
685. Асноуныя хрысциянския плыни и фармаванне нацыянальнай свядомасци беларусау (рэгиянальны аспект). Гистарычны нарыс. // Пад рэд. С. И. Сакалоускага. – Гродна, 1993.- 64 с.
Для царквы ў цэлым характэрна убогасць і беднасць: у адрозненне ад падтрыманага
арыстакратыяй касцёла яна атрымлівала прыбыткі толькі ад вернікаў-сялян, часткі гараджан
і шарачковай шляхты ды невялікіх зямельных надзелаў. Неад'емнай рысай менталітэту
уніяцкага селяніна, прыціснутага залежнасцю ад акаталічанага панства, была змардаванасць,
забітасць і падвержанасць уплыву свайго пана [1303, с.144, 145, 153, 276].
Ва уніяцкай упартасці адыгрывалі ролю не адны рэлігійныя перакананні, але і нацыянальны
аспект. Супраціў пераводу ў праваслаўе, зробленае зброяй этнічнага зліцця беларусаў з
расіянамі, трэба разглядаць як барацьбу за захаванне свайго нацыянальнага аблічча, якое
падтрымлівала унія. Рэлігійна афарбаваны «местный лжепатриотизм», як назваў яго
спадвіжнік Сямашкі Сушкоў, перашкаджаў усталяванню «рускіх начал» на Беларусі [605,
с.172].
605. Сушков Н.В. Воспоминания о митрополите Литовском и Виленском Иосифе и об
уничтожении унии в России. - М.: Университетская тип., 1869. - 40 с.
У той час, калі Варшава страчвала моц дзяржаўнага ўплыву на Беларусь, а Пецярбург
такую моц у адносінах да яе яшчэ толькі набіраў, настроі і пачуцці так званага «мясцовага»
патрыятызму абуджаліся у асяроддзі беларускай шляхты і духавенства. Прафесар-святар
М.Баброўскі з'явіўся адным з пачынальнікаў беларускага адраджэння ХІХ ст., а яго калегі з ліку
дэмакратычна настроенай прафесуры Віленскага універсітэта І.Даніловіч, І.Анацэвіч,
І.Ярашэвіч - усе сыны уніяцкіх папоў - стаялі ля вытокаў нацыянальнай гістарыяграфіі.
З-за супраціву спаведнікаў уніі не прынеслі поспеху супярэчлівыя афіцыйным дэкларацыям
аб талеранцыі неаднаразовыя ўрадавыя спробы канца ХVІІІ ст. пахіснуць канфесійную
структуру Беларусі на карысць праваслаўя [673, с.162]. Няўдалай аказалася акцыя Кацярыны ІІ
1780-1783 г. па ўсеагульнай канверсіі уніятаў праз іх добраахвотнае жаданне (апытанне -
«приглашение») вярнуцца ў праваслаўе, хоць гэта «жаданне» нярэдка інспіравалася
мясцовымі ўладамі. На сходзе 8 кастрычніка 1780 г. віцебскі мяшчанін Лук'ян Струй ад імя
прыхаджан Троіцкай царквы на намер перавесці іх у праваслаўе заявіў, «что де им хотя
головы отрежут, но они к благочестивому священнику не пойдут», а аканом С.Дзядзерка
заклікаў прысутных не аддаваць сваю царкву. У сакавіку 1783 г. адмовіліся мяняць веру
жыхары мястэчка Калышкі, сяляне Забежскай царквы Савінскага староства і Прудзенскай
царквы Дрысенскага павета [672, с.87-89]. Між тым у 1781-1783 г. было «воссоединено» 112,5
тысяч жыхароў Магілёўскай губерні [780, с.1-5; 912, с.208].
780. Горючко П.С. Материалы для истории воссоединения униатов в Белоруссии 1780 - 1795
годов: Списки воссоединенных церквей. - Могилев, 1903. - 8 с.
672. Анішчанка Я. Перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе у 1781-1783 гг. // З гісторыі уніяцтва
ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / С.Марозава, Т.Казакова, Ю.Бохан і інш.; Пад рэд.
М.В.Біча і П.А.Лойкі. - Мінск: НКФ «Экаперспектыва», 1996. - С. 77-84
673. Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны ІІ (1772-1796 гады) / Пад рэд. І.А.Сосна. - Мінск:
ЗАО «Веды», 1998. - 220 с.
За другую хвалю дэунізацыі, якая прыйшлася на жнівень 1794 - сакавік 1795 г., царква
асірацела яшчэ на 80 тыс. чалавек у Магілёўскай губерні і на 120 тыс. у Мінскай [1212, с.96].
1212. Сосна У. Уніяцкае пытанне ў беларускай вёсцы ў канцы ХVIII - першай палове ХІХ ст. // З
гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / С.Марозава, Т.Казакова, Ю.Бохан і
інш.; Пад рэд. М.В.Біча і П.А.Лойкі. - Мінск: НКФ «Экаперспектыва», 1996. - С. 90-103.
Наступ набыў тады такія застрашальныя формы, што, здавалася, уніі пагражаў канец, але ён
жа выклікаў і ўзмоцнены адпор народа і духавенства, які сарваў і гэту ўрадавую акцыю
аправаслаўлівання Беларусі.
Полацкі губернатар М.П.Лапацін, якому ў ліку першых прыйшлося выконваць кацярынінскі
загад 22 красавіка 1794 г. аб выкараненні уніі, выклікаў да сябе прыходскіх папоў і пераконваў
змяніць веру, але тыя «адмовіліся пакінуць унію: ніводзін не згадзіўся быць праваслаўным».
«Ад гэтага мы і разумеем, - даносіў у 1795 г. свайму начальству полацкі ігумен Давыд, - што
поспехі нашы будуць безнадзейныя». Полацкі архіепіскап І.Лісоўскі ў гэты час склікаў
падначаленае духавенства і пераконваў, «каб моцная стаялі і ніхто б не надумаў ад уніі
адстаць». Калектыўная адмова духавенства адбілася на настроях народа - як не намагаліся
высланыя на месцы камісіянеры схіліць вернікаў да благачэсця, але яны «ніяк да таго не
схіляюцца, але зацвярджаюцца ў вуніі». Камандзіраваны ў Сененскі павет магілёўскі
чыноўнік Г.Дабрынін наведаў усе 33 царквы. Людзей збіралі ля храма, чыталі ім
распараджэнні, прадпісанні, угаворвалі да перамены веры, ці лепш сказаць, да аднаго толькі
перанаймення веры, але «не займелі ніводнай душы» [779, с.7, 9-12, 15, 47; 1213].
Сяляне вёсак Саламарэчча і Мацкі Мінскага павета заявілі праваслаўным агітатарам: «У якой
веры нарадзіліся, у той і памрэм, якую веру дзяды мелі, не ведаем, але сваёй веры ламаць не
будзем, хаця б нам зламалі й галовы». На настойлівую прапанову «ўз'яднацца» жыхары в.
Бранчыцы Слуцкага павета адказалі: «Бі нас, катуй, куй, а мы застанемся ва уніяцкай веры»
[1176, с.255].
1176. Рункевич С. История Минской архиепископии (1793-1832 гг.) с подробным описанием
хода воссоединения западнорусских униатов с православной церковью в 1794-1796 гг. - СПб.:
Типогр. А.Катанского и К., 1893. - 572 с., ХХХVII c.
Прыхаджане «занятых» у 1795 г. на пануючую рэлігію Целеханскай, Обраўскай,
Добравіцкай, Выганаўскай, Глінянскай і шэрагу іншых цэркваў Пінскага павета выказалі
цвёрды намер застацца «ва уніяцкай рэлігіі, у якой іх бацькі, дзяды, прадзеды» былі «і без
аніякай перашкоды яе вызнавалі, якую з персяў сваіх маці выссалі» [292, а.1]. Сяляне
в.Макрыдна Чаўскага павета, нягледзячы на пагрозы, адмовіліся мяняць веру. Магілёўскі
епіскап заклікаў Сінод прыняць рашучыя меры супраць «уніяцкіх дзёрзкіх бунтаў», бо яны
ставяць справу «ўз'яднання» на мяжу зрыву [779, с.24-25].
Незгаворлівых уніятаў аднаго з казённых маёнткаў Быхаўскага павета далучаў у 1794 г. да
грэка-расійскай веры сам магілёўскі губернатар Чарамсінаў з атрадам кананіраў. Напужаныя
стрэлам з гарматы, вяскоўцы схаваліся ў лесе. Калі іх сабралі, губернатар пачаў дакараць,
навошта яны супраціўляюцца, - вера ўсё ж адна, тая ж хрысціянская». На гэта адзін стары
адказаў: «Калі б табе загадвалі прыняць нашу веру, а ці захацеў бы ты быць уніятам?»
Губернатарская місія поспеху тады так і не мела [527, с.301-302]
527. Истинное повествование, или Жизнь Гавриила Добрынина, им самим писанная в
Могилеве и в Витебске. 1752-1823. - СПб.: Печатня В.И.Головина, 1872. - 380 с.
779. Горючко П.С. Из истории воссоединения униатов в Белоруссии 1795 -1805 годов. - Киев:
Тип. И.И.Горбунова, 1902. - 76 с
Насельніцтва
Полацкай і Магілёўскай губерняў, як даносіў 22 сакавіка 1796 г. обер-пракурору Сінода полацкі
епіскап Афанасій, «в вере развращаются» і гавораць, што «маўляў, яны быць у праваслаўнай
веры не жадаюць, але жадаюць па-ранейшаму перавярнуцца ва уніяцкую» [779, с.30, 59].
Сяляне казалі: «Государыня матушка умерла, то и все указы ее пропали» [912, с.368]. Ад паноў,
кліра, прыходаў пасыпаліся прашэнні аб вяртанні адабраных цэркваў. Ліберальная
нацыянальна-рэлігійная палітыка Паўла І прывяла да вяртання да 90% «уз'яднаных» ў сваю
веру [912, с.362-363; 1077, с.289].
Пазбаўленыя прыходаў за адмову прыняць праваслаўе мяцежныя святары (у Мінскай губерні
ў 1798-1801 г. гэткіх было 103 чалавекі [169, а.7, 10, 25 адв.]) бадзяліся па вёсках, несучы людзям
сваю крыйду і абурэнне, заклікалі іх моцна трымацца сваёй веры і «отвлекали» назад у вунію.
Іх дзейнасць набывае пагрозлівыя маштабы для дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі ў заходніх
губернях. Урадавай пастановай выгнанцам забаранілі нават з'яўляцца ў нядаўна
перавернутых вёсках [553, с.553].
553. Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. - Т. 2 :1701-1839. -
СПб., 1907. - 1632 с.
912. Коялович М.О. История воссоединения западнорусских униатов старых времен (до 1800
года). - Минск: Лучи Софии, 1999. - 400 с.
1077. Никольский Н.М. История русской церкви. Мн.: Беларусь, 1990. - 541 с.
За уніяцкую упартасць у 1796 г. былі накіраваны на разборку да мітрапаліта 4 святары з
Барысава [322, а.1-2]. Папом Я.Касперскім, які ў сакавіку 1796 г. пасылаў па свайму прыходу
дзяка з указамі-заклікамі трымацца веры бацькоў і вярнуў у яе сялян в.Пукова, займаўся
Слуцкі суд. Мяцежнага святара ў гэты час трымалі пад вартай у калодках [323, с.1].
Новаправаслаўныя вёскі Падгацце (Пінская акруга) у 1797 г. прынялі да сябе папа-выгнанца
Чарнякоўскага, а ў праваслаўнага сілай адабралі ключы ад царквы. У сувязі з гэткай
«дзёрзкасцю» сельскай паліцыі Мінскай губерні было загадана неаслабна сачыць, каб
уніяцкіх папоў у новаправаслаўных вёсках не толькі на суткі, але нават на гадзіну не
прымаць і не цярпець, бо ім, маўляў, болей няма там аніякай справы, як толькі «совращать
простолюдинов с правого пути», а калі з'явяцца, арыштоўваць [325, а.1-5].
З паездкі па Мінскай губерні ў маі 1797 г. Павел І вынес меркаванне, што «абывацелі не
жадаюць хадзіць» у свае перавернутыя цэрквы [553, с.567]. Цэлыя вёскі пераставалі наведваць
іх [912, с.359].
912. Коялович М.О. История воссоединения западнорусских униатов старых времен (до 1800
года). - Минск: Лучи Софии, 1999. - 400 с
Нясвіжскія экс-уніяты байкатавалі службу ў сваім храме і звярталіся да святара
суседняй вёскі Ланы за парадай, як утрымацца пры старой веры [326, а.1-4].
Сяляне вёскі Нача (Бабруйскі ў.), якія ў прысутнасці паліцэйскіх і салдат у 1795 г.
«аднагалосна» пажадалі змяніць веру, на каленях прасілі новага імператара, калі ён наведваў
Начу, пакінуць іх уніятамі, бо «больш 200 гадоў бацькі нашы былі ва уніяцкай веры». Для
застрашвання іншых трое чалавек ўзялі пад варту і аддалі пад суд. У вёску накіравалі роту
грэнадзёраў «для спынення непакою, які паходзіць ад былых уніятаў». Сялянам нічога не
заставалася, як прысягнуць ад новай веры ніколі не адступацца [806].
У 1798 г. сяляне Дзісны (Дрысенскі ў.), узначаленыя папом Цытовічам, з дубінамі пільнавалі
сваю царкву, каб не дапусціць яе пераасвячэння [912, с.369]. Чвэрць стагоддзя адстойвалі сваю
царкву сяляне в.Свяцілавічы на Полаччыне. У 1800 г. яны сустрэлі праваслаўную камісію з
дубінамі, яе «разнастайна» лаялі і з ганьбой выштурхалі за ваколіцу [198, а.5-5 адв.]. У 1822 г.
свяцілавіцкія уніяты зноў не дапусцілі місіянераў, якія на гэты раз прыбылі з паліцыяй, да
царквы. Сяляне заявілі, што самі фундавалі царкву, пабудавалі яе ў памяць продкаў і
намераны пры ёй памерці, але ў іншую веру не аддадуць. Імператарскім загадам 1825 г. іх
часова пакінулі ў спакоі, прыпісаўшы згодных прыняць праваслаўе да іншага прыхода [200,
а.1-3].
У 1800-1802 г. 67 сем'яў вёскі Сташанскай, а таксама святавольскія, азарыцкія, глінянскія,
велясніцкія і парэцкія прыхаджане, ставецкая і чанчыцкая абшчыны, сяляне вёсак
Паршэвічы, Паняцічы, Новы Двор, Лобанаў, Маркозы, Багушэва і Сутаў прасілі пакінуць іх у
вуніі, у якой яны з даўніх часоў прабываюць [330-333].
Аправіўшыся ад першых удараў, царква спрабуе ўзяць рэванш. У 1807 г. за «спакушэнне»
новаправаслаўных асуджаны святар з в.Хаўхолец (Барысаўскі ў.). «Парадамі і настаўленнямі»
папа Мірановіча «отклонились» ад навязанай ім веры сяляне вёскі Зелянковічы (Бабруйскі п.)
[334; 335]. Абсалютная большасць парафій перавернутых у 1794-1803 г. 48 цэркваў Мінскай
губерні поўнасцю або часткова «нязменна застаюцца ў вуніі» [336]
Выкарыстаўшы пралікі «ўз'яднання» 1794-1795 г. і спрыяльную кан'юктуру пасля смерці
Кацярыны ІІ, баючысяся згубіць уніятаў з-пад свайго ўплыву, з 1796 г. барацьбу за іх душы
актывізуе касцёл, нягледзячы на забарону 1744 г. іх пераходу на рымскі абрад [316, а.1-2].
Скампраментаваўшыя сябе і выклікаўшыя азлабленне гвалтоўна-дысцыплінарныя сродкі
дэунізацыі, прывёўшае да страты уніяцкай царквой сваіх пазіцый яе непрадуманае
падпарадкаванне ў 1801 г. рыма-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, упартыя чуткі аб
намерах урада ліквідаваць гэта спадаванне нарадзіла ў некаторых намер схавацца пад апеку
касцёла, аддацца на волю рыма-каталіцтву, знайсці ў ім паратунак, што ў тых варунках было
раўназначна апазіцыйнасці палітыцы аправаслаўлівання. За «перамогі» на рэлігійным
фронце ў 1795 г. праваслаўнага папа І.Карніловіча ксяндзы ў «насмешку віншавалі, гаворачы,
што маўляў вы сваімі камісіямі шмат нам рымлян прыумножыце» [779, с.26].
779. Горючко П.С. Из истории воссоединения униатов в Белоруссии 1795 -1805 годов. - Киев:
Тип. И.И.Горбунова, 1902. - 76 с.
Некаторыя
уніяцкія святары ў 1797 г. вучылі паству: «Ідзіце ў лаціннікі, а мы за вамі». На Лагойшчыне
народ і духавенства «ўпрошваюць і ціснуцца ў лацінскі абрад» [553, с.567, 568].
Здарыўся яшчэ адзін гістарычны парадокс. 200 тысяч уніятаў [1361, с.78], чые продкі 2
стагоддзі супраціўляліся лацінізацыі, калі іх сталі заганяць у праваслаўе, знайшлі ў 1798-1803
г. прытулак у касцёле.
1361. Dylągowa H. Dzieje Unii Brzeskiej (1596-1918). - Warszawa-Olsztyn: Wydawnictwo Interlibro,
Warmińskie wydawnictwo dyecezjalne, 1996. - 228 s.
553. Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. - Т. 2 :1701-1839. -
СПб., 1907. - 1632 с.
Але і на гэтым гістарычным этапе уніяцкая царква не намервалася стаць пастаўшчыком
паствы для рыма-каталіцтва, доказам чаму з'яўляюцца шматлікія крыніцы таго часу.
Выйшаўшыя з-пад пяра духавенства сярэдняга і ніжэйшага звяна, яны напоўнены болем і
хваляваннем за лёс сваёй веры, спаведнікаў якой «штодня ўбывае» [553, с.548]. Калі
кансісторыя не акажа супрацьдзеянне, «хутка не будзе уніі»; «Я прашу Бога … за унію», -
гучыць у рапартах, паведамленнях 1797 г. З цяжкасцю вяртаў назад сваю паству, якая ў 1797 г.
пад уплывам «зласлоўя лаціннікаў на уніяцкі абрад» кінула яго, докшыцкі сурагат [553, c.546-
548]. У вышэйшыя інстанцыі паляцелі скаргі: ад мінскага Троіцкага брацтва на парадзенне
сваіх шэрагаў; са Слонімскага павета на дамінікан, якія 5 парафій «прымусілі да лацінскага
абраду»; на каталіцкіх манахаў Дзісненскага павета, якія «ўсемагчыма намагаюцца знішчыць
унію»; ад старасельскага святара І.Шалюты на свайго каталіцкага калегу за спакушэнне яго
прыхаджан [553, с.566-568, 576, 583, 599, 615, 622].
Гэта б'е трывогу самое уніяцкае духавенства, пазней абвінавачанае гісторыкамі ў
акаталічванні беларусаў. На даным этапе (канец ХVІІІ - першая чвэрць ХІХ ст.), па нашых
назіраннях, большасць яго яшчэ як магло абараняла сваю веру ад замахаў касцёла.
Антыкаталіцкія настроі ў 1802 г. панавалі сярод ўшацкіх базыльян, якія адмовіліся
прызнаваць над сабой уладу Пецярбургскай калегіі і, каб вярнуць да уніі сваіх сялян, «усяляк
зняслаўлялі каталіцкую рэлігію». З гэткай жа мэтай дэкан Радзевіч з Варанечы пайшоў на
фальсіфікацыю ўказа Магілёўскай рыма-каталіцкай кансісторыі [553, с.607-613]. Каб стрымаць
працэс пашырэння каталіцтва за кошт сваёй паствы, уніяцкае духавенства Асвеі (Дрысенскі
п.) «лацінскі абрад лаялі рознымі злоснымі выразамі» [553, с.623-629].
Перавод беларусаў на лацінскі абрад выклікала каталіцка-уніяцкі канфлікт. Пратэсты
Полацкай уніяцкай кансісторыі і архіепіскапа І.Лісоўскага ў Пецярбург вымусілі Аляксандра І
указамі 1803, 1806 і 1807 г. забараніць пераварочванне уніятаў у рыма-каталіцызм. Пачалося іх
вяртанне назад. Яно набыло такія памеры, што настала чарга абурацца каталіцкім уладам.
Магілёўская кансісторыя запатрабавала ад уніяцкага начальства, каб яно не смела спрыяць іх
вяртанню [553, с.621, 623-629].
553. Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. - Т. 2 :1701-1839. -
СПб., 1907. - 1632 с.
Факты абароны уніяцкім духавенствам сваёй паствы ад спакушэння ў лацінскі абрад
рэгіструюцца і пазней. Быстрыцкі святар Наркевіч (Слуцкі ў.) у 1836 г. дакараў цімкавіцкага
ксяндза: «Нядобра з чужога статка блудных у сваё прымаць». Праз 2 гады ён хадатайнічаў аб
стварэнні камісіі для разбора іх канфлікту з-за прыхаджан [78, а.37адв., 40-41].
Яна пачалася ў 1833 г. з так званых «частных присоединений», арганізаваных полацкім
архіепіскапам Смарагдам, у выніку якой з дапамогай генерал-губернатараў Хаванскага і
Шрэдара за 3-4 гады праваслаўнае духавенства «воссоединило» да 100 тыс. уніятаў на ўсходзе
Беларусі. Схіленыя да перамены веры ўгаворамі, падманам і прымусам, «нявольныя»
праваслаўныя нарабілі тады шмат клопатаў мясцовым і вярхоўным уладам. У 1834-1838 г.
паветныя суды былі завалены справамі аб «адпадзенні» іх назад ва унію. На рэлігійную
канверсію 30-х гадоў уніяты адказалі вялікай прывязанасцю да сваёй веры і духавенства і пры
гэтым праявілі высокі ўзровень нацыянальна-рэлігійнага патрыятызму і пэўную гістарычную
свядомасць.
У лістападзе 1833 г., ледзь толькі пакінула маёнтак Крашуты (Полацкі у.), камісія, якая
перавярнула ў праваслаўе 960 сялян, узяўшы з іх падпіскі і клятву аб непахіснасці ў новай
веры, як яны адабралі ў старасты ключы і раскрылі сваю запячатаную царкву. Смарагд
запатрабаваў аддаць іх пад суд, бо інакш «государственного единомыслия и безмятежного
спокойствия, а также и верности в клятвенных обещаниях в стране сей никак ожидать
нельзя» [83, а.6адв.]. У Крашуты накіравалася новая камісія, але сяляне «аказалі такі дух
свавольства» і «новым буйствам» вымусілі яе пакінуць маёнтак. Усмірыў іх, прымусіў
пакаяцца і вярнуцца ў прадпісаную ім веру віцебскі губернатар з дапамогай роты салдат [81,
а.4-5]. Але, падтрыманыя арандатарам Гласко, сяляне зноў адступілі ад «добраахвотна
прынятага імі праваслаўя», неаднаразова звярталіся ў Полацкую духоўную кансісторыю з
просьбай зноў перавярнуць іх у вунію. У красавіку 1834 г. «узбунтаваліся» жыхары вёсак
Крашуты (150 чалавек), Традовічы і маёнткаў Забор'е і Шарстова, праявіўшы неўласцівую
«прасталюдзінам» упартасць. Настаўленні і пагрозы віцебскіх чыноўнікаў поспеху не мелі.
«Нашы намаганні былі марнымі», - прызнаўся адзін з іх. 7 «зачыншчыкаў» бунту кінулі ў
астрог. З нагоды тых падзей Смарагд пісаў, што гэты сумніўны куток Полацкага павета
«жывіць думкі працівіцца прамой карысці Расіі» і таму «патрабуе асаблівага за ім назірання»
[96, а.2-42].
25 сялян у студзені 1834 г. абаранялі ад перадачы ў грэка-расійскае ведамства Межынскую
царкву (Гарадзецкі у.), «бо яна продкамі іх пабудавана», за што аддадзены пад суд. За сялян і
царкву, дзе знаходзіцца прах яе бацькоў, заступілася ўладальніца маёнтка [142, а.1-5]. Сяляне
Езерыцкага староства гэтага павета Г.Аляксеяў і Н. Харытонаў тады ж падалі ў кансісторыю
скаргу на прымус да перамены веры [87, а.11, 13; 101, а.1 адв. -3]. Аналагічны ліст на імя
імператара падаў у сакавіку 1835 г. у паштовую кантору для адпраўкі ў Пецярбург селянін
В.Лапатка з в.Забор'е (Віцебская губ.). Вернікі Любавіцкай парафіі ў 1835 г. таксама прасілі
абароны сваёй веры ў цара. Сяляне з Ушач пісалі: «Вашай веры не прымем. Хай нас лепш
пасцігне лёс блажэннага Іасафата» [702, с.101].
702. Берестейська унія (1596-1996): Статті й матеріали / Ред. кол. М.Гайковський та інш. - Львів:
«Логос», 1996. - 276 с.
18 снежня 1834 г. па загаду мінскага губернатара духоўна-цывільная місія з дапамогай салдат і
паліцыі сагнала ў Вілейку звыш 2000 уніятаў з навакольных вёсак для пераварочвання, але
поспеху не мела, хоць мясцовага святара, каб ён не перашкодзіў справе, выдалілі з горада. Па
сведчанню сучаснікаў, у гэтай губерні духавенства Вілейскага і Мінскага паветаў аказалася
найменш схільным да прыняцця праваслаўя. Гэткім жа безвыніковым было і «запрашэнне»
праз год да перамены веры саміх жыхароў Вілейкі [1022, с.221, 223]. Вярнулася ва уніяцтва
частка жыхароў Гарадка, якая «добраахвотна» яго кінула ў 1833 г.
1022. Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. - Репринт.
Буэнос-Айрес, 1966. - Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. - 300 с
Іх узначаліў мяшчанін
Хрыстафораў, які хадатайнічаў перад губернатарам і пецярбургскім дваром, каб ім пакінулі
іхнюю веру [141, а.89-91].
Фармальна, па настаянню свайго пана, пераведзеныя ў лістападзе 1833 г. у пануючую веру 66
сялян в.Шыпаў (Сененскі п.) праз 4 месяцы аднагалосна адмовіліся яе спавядаць, «хаця б гэта
каштавала ім жыцця». Пасля апрацоўкі мясцовым начальствам, завядзення судовай справы і
выдалення аўтарытэтнага для іх уніяцкага святара Ф.Насовіча большасць «выказала
жаданне» пажыццёва і непахісна трымацца новай веры. Вяскоўцы, нягледзячы на цкаванне,
пажадалі «назаўсёды заставацца ў прабацькоўскай ... рэлігіі» і «па прыкладу сваіх продкаў
уніятаў змяніць онай не згадзіліся» [105, а.2-2 адв., 9, 15-15 адв.]. На супраціў аправаслаліванню
натхняў нядаўні вопыт продкаў уніятаў Мсціслаўшчыны, па якой ў 1835-1836 г. хадзілі чуткі,
што тыя з іх, хто прявіў упартасць пры «запрашэнні» да праваслаўя Кацярынай ІІ, да гэтага
часу застаўся ў сваім спавяданні. Памяць, прыклад, традыцыі продкаў былі тым магутным
духоўным стрыжнем, які даваў сілу супрацьстаяць гвалту і крыўдзе.
У вёсках маёнтка Белая панаваў агульны настрой: «жыць і памерці ў прыроднай уніяцкай
веры». У сакавіку 1834 г. яны выслалі ў Полацк хадака «прасіць за унію». Услед за ім туды
накіравалася дэлегацыя з 44 «адшукваць дазволу па-ранейшаму быць уніятамі» сялян ва
паветных і епархіяльных уладаў і прасіць замены «рускага святара, які ўжо правіць нашым
прыходам, уніяцкім». «За неосновательную общим скопом жалобу противо Благочестивой
Веры, ими принятой добровольно из унии», просьбітаў схапіла паліцыя. «Рускай веры я не
асуджаю..., аднак жа хачу толькі памерці ва уніяцкай веры»,- паказаў на допыце непісьменны
Трафім Літвінаў. Астрог зламаў людзей, акрамя двух сялян, якія так і не пакаяліся ў сваіх
«заблуждениях» [95, а.1-93].
Упісаныя ў рэестры пануючай царквы жыхары в.Радзілавічы (Мазырскі ў.) на сходзе
аднадушна вырашылі «быць ва уніі, хаця б здарылася прыняць пакуты за гэта». Яны зачынілі
сваю царкву на замок і не пусцілі туды новага папа [195, а.2 адв.1-8, 18]. Моцна хвалявалі
розумы 5 тысяч юровіцкіх сялян (Полацкі ў.), якіх у 1834 г. рыхтавалі да пераварочвання,
пазбаўлены пасады святар С.Златкоўскі, судовы засядацель Рудкоўскі, а таксама суседнія
прыходы з іх «уніцкай цвёрдасцю» [104, а.1-117].
Пераведзеныя ў 1834 г. у праваслаўе прыгонныя Вярбілаўскага манастыра па-ранейшаму
хадзілі на багаслужэнне да базыльян, зведваючы пры гэтым сорам за свой новы
веравызнаўчы стан і дакоры манахаў, якія лічылі за абразу прымаць ад гэтых сялян грошы на
сваю царкву [94, а.17-17 адв.]. Жыхары Обалі і іншых «уз'яднаных» вёсак Гарадзецкага павета ў
1835 г. «пры ўсіх намаганнях і настаўленнях» новых папоў байкатавалі свае храмы і службу ў
іх [110, а.1-20]. Масавы характар гэтай з'явы вымусіў Пецярбург у 1835-1836 г. прыняць
контрмеры: гарадской і земскай паліцыі прадпісалі «понуждать» прыхаджан да споведзі і
прычасця, а панам і арандатарам - не адпускаць сялян на заробкі і не выдаваць ім пашпарты
без выканання «гэтага хрысціянскага доўгу» [100, а.1-2, 7 адв.]. Выконваючы гэты загад, у маі
1835 г. судовы засядацель з салдатамі ездзіў па вёсках Вілейшчыны, з іх дапамогай пасылаючы
сялян на споведзь да праваслаўнага папа, да якога ніхто не хацеў ісці [224, а.31-31 адв.].
Летам 1836 г. падтрыманая жандарамі і казакамі праваслаўная камісія перавярнула ў сваю
веру 122 з адной тысячы двароў с.Далосце (Себежскі п.). Астатнія, узброіўшыся дубінамі і
каламі, узялі пад ахову сваю царкву, выставілі на подступах да яе каравул, адбілі
арыштаваных вяскоўцаў. З уводам паліцыі згадзіліся змяніць веру яшчэ 65 чалавек. Але праз
1,5 гады высветлілася, што з запісаных у праваслаўе гэткімі з'яўляюцца толькі 8 чалавек - ды і
то тыя, што ўтрымліваюцца ў себежскай турме. Амаль 2 гады супраціўлялася вёска,
выказваючы гатоўнасць цярпець мукі за веру. Справу вырашыла прыбыццё ў Далосце роты
салдат і Полацкі сабор [139, а.7-192; 50, а.11-13 адв.]. Пачастункі віном, абяцанні імем урада волі
ад прыгону, запужванне астрогам і Сібір'ю, рукапрыкладства і арышты, утрыманне ў калодках
і выпрабаванне голадам не схілілі сялян в. Самулкі (Чавускі ў.) плёну не мелі. Адзін з іх сказаў:
«Мы веры сваёй ламаць не будзем» [113, а.1-87].
Найбольш паслядоўнымі барацьбітамі за унію былі шараговыя прыходскія святары.
Духавенства, больш адукаванае, адданае сваёй справе, узначальвала сялянскія масы. 8
верасня 1834 г. настаяцель Маравільскага манастыра ў час службы заклікаў прысутных «быць
у той веры, у якой народжаны» [98, а.71]. Не без уздзеяння духавенства ў пачатку 1835 г.
«адпалі» ад незадоўга да таго прынятага праваслаўя сяляне з Ушач [343, а.1, 5]. У Невельскім
павеце «раскраў авечак, якія былі ўжо ў двары праваслаўнай царквы», дэкан Хруцкі - за адну
ноч з яго прыездам сяляне Долыскага прыхода перахацелі мяняць веру [109, а.6адв. -13 адв.]. З
Паўлавіч, 150 жыхароў якога падалі губернатару заяву аб жаданні застацца уніятамі, і
салідарных з ім вёсак Магілёўскай губерні ў канцы 1835-пачатку 1836 г. было выдалена
«нядобранадзейнае» духавенства, бо яно «расстраивало» сялян у прынятай імі веры, а святар
Васіль Раклянскі, прызнаны «настаўнікам і кіраўніком» усіх антыўз'яднаўчых дзеянняў, узяты
пад арышт. Затое быў павялічаны ваенны пастой [113, а.1-87]. Святар Каброўскі адмовіўся
адчыніць царкву на патрабаванне камісіі і такім чынам сарваў прывядзенне да прысягі
новаправаслаўных в.Глухава (Быхаўскі ў.) [96, а.70 адв. -71]. У 1835 г. аддадзены пад суд поп
А.Нікановіч, які заклікаў мяшчан мястэчка Сіроцін (Полацкі ў.) «трымацца ў сваёй веры і
паміраць у той, у якой іх бацькі», і ганьбаваў адступнікаў [89, а.22, 30]. Беларуская (Полацкая)
уніяцкая кансісторыя, хоць адкрыта і не выступала супраць урадавай палітыкі
аправаслаўлівання, але падтрымлівала вернае уніі духавенства і сялян у іх супраціве
ўрадаваму курсу.
Адказам на «частные присоединения» стаў шырокі антыўз'яднаўчы рух. На ўсходзе Беларусі
не было ніводнага прыхода, дзе б далучэнне адбывалася мірным шляхам, без усялякіх
пратэстаў з боку духавенства і большых ці меншых хваляванняў з боку прыхаджан. У 1835 г. у
11-ці з 50-ці прыходаў Полацкага, Гарадзецкага, Лепельскага, Невельскага і Себежскага
паветаў былі моцныя хваляванні [1303, с.143, 144]. Такі паварот спраў напалохаў урад, і ён
хутка змяніў Смарагда больш памяркоўным Ізідарам. Ды і сам Смарагд урэшце зразумеў, што
галоўнай умовай выцяснення уніі можа быць толькі змена пакаленняў: «Уніяцкая справа
можа быць паспяховай, хіба калі цяперашні род уніятаў пройдзе і настане новае, больш
прыхільнае да праваслаўя, пакаленне» [1303, дадатак, с.38].
1303. Шавельский Г. Последнее возсоединение с православною церковію уніатов Белорусской
епархии (1833-1839 гг.). - СПб., 1910. - 26, 380, 84 с.
Распаўсюджанай формай абароны сваёй веры ў тых умовах сталі калектыўныя і
індывідуальныя пратэсты на адрас вышэйшых уладаў: петыцыя Сямашку аб нязгодзе з яго
рэформай ад 57 святароў Наваградскага павета, пададзеная 2 красавіка 1834 г.; патрабаванне
на гэта ж імя свабоды сваёй веры і захавання яе адрознення ад артадаксальнага праваслаўя 40
святароў Клецка; петыцыя цару ад знаці Віцебска (1834) і вернікаў з Любавіч (10 ліпеня 1835 г.),
духавенства Ушач (1835 г.), паданне на імя цара ад духавенства Беласточчыны і інш. [1393,с.65-71; 1173, с.343].
1393. Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. - Romae - New York: Ukrainian
Catholic Uniwersity Press, 1966. - 148 p.
1173. Розенблат Е.С. Униатство на Берестейщине в ХIX в. // Брэсцкай царкоўнай уніі - 400:
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі / Рэд. А.А.Акінчыц. - Брэст: Брэсцкі
дзяржуніверсітэт, 1997. - С. 80-84.
Улады тлумачылі гэтыя пратэсты нечымі «інтрыгамі», шукалі
зачыншчыкаў. Падпісантаў прымушалі замаўчаць высылкай, дэпартацыяй, зняволеннем. На
год упяклі ў манастыры «на пакуту» наваградскіх святароў, якія адмовіліся на патрабаванне
літоўскага епіскапа адклікаць свой ліст. Пад цяжарам рэпрэсій папы і парафіяне адзін за
другім пачыналі здавацца і выяўляць сваю пакорнасць уладам. Пісьмовыя пратэсты поспеху
не прынеслі.
Масавы характар набыло непадпарадкаванне шараговага духавенства свайму схільнаму да
перамены веры начальству. 22 святары Докшыцка-Барысаўскага дэканата ў маі 1836 г. падалі
заяву аб непрыняцці маскоўскіх служэбнікаў, паколькі яны «набліжаюць да хутчэйшага
прыняцця праваслаўя». На пытанне, хто іх прывёў да падпісання падання, І.Вернікоўскі
адказаў: «Уласная рэлігія» [150, а.15 адв., 28 адв.-33]. Адукаваны, «фанатычна адданы свайму
абраду ... і любімы чэрню» астрынскі святар В.Жэромскі «смела працівіцца епіскапу, пры ўсіх
яго пагрозах, што датычыць новага ўладкавання царквы», а гэта «чэрнь» - прыхаджане
Ракавіч і Астрына (Лідскі ў.), дзе духавенства больш адукаванае, моцна гневаецца з нагоды
любых перамен у храме [58, а.5]. Сотні перакананых у праваце сваёй веры беларускіх святароў,
чый аўтарытэт жывіў апазіцыйныя настроі народа, сурова заплацілі за свой унійцка-папоўскі
патрыятызм, спазнаўшы цкаванне, ганенні, судовыя праследаванні, «пакуты» ў манастырах і
турэмнае зняволенне, бадзянне па свеце, высылкі.
На абарону уніі выступіла шляхта - людзі адукаваныя, сацыяльна актыўныя, найбольш
апазіцыйнае тады саслоўе, доля якой сярод уніяцкага насельніцтва ўсходу Беларусі была
большай, чым на захадзе. Гэты фактарам можна растлумачыць большую моц і маштабнасць
антыўз'яднаўчага руху ў Беларускай епархіі як па колькасці барацьбітоў, так і па ўдзелу ў ім
людзей таленавітых і ўплывовых [878, с.126].
878. Киприанович Г.Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и виленского и
воссоединение западно-русских униатов с православною церковию в 1839 г. - Вильна: Тип.
И.Блюмовича, 1893. - 448 с.
Тон задавалі буйныя ўплывовыя паны з сувязямі,
якія «мелі больш сілы і сродкаў для ўпартасці». Яны, як правіла, тайна стымулявалі і
падтрымлівалі сялян, гараджан і духавенства ў іх супраціве палітыцы дэунізацыі;
фармаваннем адпаведнай грамадскай думкі, рассейваннем чутак, бясплатнай раздачай хлеба
і рознымі льготамі ўмацоўвалі іх у сваёй веры. Удзелам «вераадступнікаў» і
«хрыстапрацаўцаў» былі насмешкі, папрокі, праклёны, пагрозы, эканамічныя санкцыі, а
бывала, і фізічнае пакаранне. Прыклад з буйнай шляхты брала дробнапамесная [112, а.3-5].
Шляхціч Тамашэўскі ў 1833 г. высмеяў папа з Ліёзнаў, які хваліўся, што лёгка схіліў да
перамены веры 10 сялян: «Паспрабавалі б Папу Рымскага ўгаварыць ды іншых, разумнейшых
мужыкоў...; а пераварочваць кілішкамі віна мужыкоў - на самай справе рэч няхітрая» [82, а.1-
6адв]. У чэрвені 1834 г. у час літургіі ў в.Сяльцы (Барысаўскі ў.) мясцовыя шляхцічы пачалі
насміхацца з паноў і сялян, якія кінулі сваю веру, а потым зачынілі іх у храме. У сувязі з гэтым
фактам кіраўнікам заходніх губерняў паступіў высокі загад: узяць пад нагляд усіх людзей,
нясхільных да праваслаўя, і не пакідаць без пакарання ніводнага антыправаслаўнага выпаду
[91, а.1-6]. У кастрычніку быў секвестраваны маёнтак шляхцянкі Бесарабскай за тое, што не
пусціла ў пабудаваную ёй царкву праваслаўнага папа і перашкаджала яму агітаваць сялян у
сваю веру [143, а.121-121 адв.]. Калі фундатары храмаў і капліц працівіліся іх перадачы ў
ведамства грэка-расійскага спавядання, супраць іх пачыналіся судовыя працэсы.
У ноч з 24 на 25 жніўня 1834 г., пасля пераварочвання жыхароў Лепеля, па гораду былі
раскіданы ўлёткі з пагрозай шыбеніцай тутэйшаму духавенству, гараднічаму «і ўсім
нягоднікам за веру». Мяркуюць, гэта была справа рук шляхціцаў Мікалая і Восіпа Сіпкаў,
Людвіга Барцэвіча, тытулярнага саветніка Плісоўскага. Апошні прыцягнуў асаблівую ўвагу
карных органаў сваёй радыкальнасцю: заклікаў духавенства прыняць удзел у хваляваннях
«далучаных» сялян, абяцаючы за гэта падзяку шляхты; знеслаўляў адступнікаў і пагражаў ім
карай божай і людской [97, а.15, 17 адв., 332, 340-341 адв., 352, 380].
На Беларусі зусім рэальнай была магчымасць арганізаванага супраціву, узначаленага
шляхтай. Полацкі ўезны прадвадзіцель дваранства князь Людзвіг Беліковіч ездзіў па Беларусі,
агітуючы за унію, сустракаўся з гісторыкам графам Тышкевічам, мінскім губернскім
маршалкам [1279, с.112]. Яго ўплыў, паводле дакументаў ІІІ аддзялення, сягаў Мінска і Вільні
[22, а.12]. Складзены ім на імя цара акт у абарону уніі на дваранскіх выбарах у Віцебску ў
снежні 1834 г. падпісалі 172 шляхціца [1277, с.512].
1277. Хаустовіч М. Скасаванне уніі і беларуская ананімная літаратура // Unia Brzeska. Geneza,
dzieje i konsekwencje w kulturze narodów słowiańskich / Pod red. R.Łużnego, F.Ziejki, A.Kępińskiego.
- Kraków: «Universitas», 1994. - S. 507-518.
1279. Хаўстовіч М. Скасаванне уніі // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. Вып. 2 /
Уклад. У.Арлова. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. - С. 107-117.
18 лютага 1835 г. уніяцкая шляхта і сяляне
Пустынскага прыхода (Мсціслаўскі ў.) звярнуліся да мітрапаліта Булгака з пратэстам супраць
змены абрадаў, нібы яны «былі ўстаноўлены негрунтоўна і неадпаведна», - яны «не
самавольна ўстаноўлены, але святыя і нязменныя», і на іх знішчэнне няма дазволу кіраўніка
нашай царквы [98, а.109-109 адв.]. У снежні 1835 г. шэраг памешчыкаў Мсціслаўскага павета
з'ехаліся на нараду для ыпрацоўкі агульнай тактыкі супраціву аправаслаўліванню уніятаў
[111, а.3]. Секвестрам маёнткаў, судамі, перасяленнямі ўраду ўдалося супакоіць бунтуючую
шляхту.
Махавік далучэнняў між тым раскручваўся ўсё мацней. Падпарадкаванне ў 1837 г. уніяцкай
царквы обер-пракурору Сінода азначала яе хуткі фінал. Насельніцтву было даведзена, што
палітыку дэунізацыі праводзіць урад. Раней супраціўляліся свайму уніяцкаму начальству,
цяпер усялякі супраціў разглядаўся як супраціў ураду. У тым жа годзе Сямашка ініцыяваў
падпісанне духавенствам фармальнага акта згоды далучыцца да праваслаўя, калі на тое
«последует высочайшая воля». Ён павінен быў стварыць уражанне добраахвотнасці
далучэння. Збор подпісаў вёўся больш за год індывідуальным спосабам, каб лягчэй
уздзейнічаць на святароў, большасць якіх напачатку адмовілася падпісацца «на здраду грэкауніяцкага нашага спавядання, якога дагматы не толькі прыродай, але нават і клятвай
абавязаны суць захоўваць цэла і непарушна да канца жыцця нашага» [126, а.145-146 адв.].
Адны адкрыта абураліся, другія, выдумляючы розныя прычыны, ухіляліся. Тады ў ход пайшлі
пагрозы, шантаж, прымус. Лепельскі благачынны падманам вырваў у Івана Катырло з Хоціна
такую распіску і адаслаў яе епіскапу Васілію. А некалькімі днямі пазней епіскап атрымаў ад
хоцінскага папа «дзёрзкую заяву»: не лічыць распіску сапраўднай, «бо я ні пад якім відам
супрацівіцца не магу сумленню майму, і не пакіну веры па жыццё маё» [130, а.2-4 адв.].
Супраць «адмаўленцаў» даць подпіс адступства пачаліся рэпрэсіі. Застрашаныя іх доляй,
звязаныя сям'ёй, не маючы ніадкуль аніякай падтрымкі, апынуўшыся сам-насам са сваім
епіскапам-здраднікам, святары ламаліся і «добраахвотна» давалі вымагальнікам свой подпіс.
Было назбірана 1305 подпісаў. 593 адважныя святары, не зважаючы на пагрозы, адмовіліся іх
даць [1362, с.89]. Са 170 базыльян Літоўскай правінцыі падпіскі далі толькі 66 [846, с.236].
846. Извеков П.Д. Исторический очерк состояния православной церкви в Литовской епархии
за время с 1839-1889 г. - М.: Печатня А.И.Снегиревой, 1899. -522 с.
1362. Dylągowa H. Unia brzeska - pojednanie czy podzial? // Unia Brzeska. Geneza, dzieje i
konsekwencje w kulturze narodów słowiańskich / Pod red. R.Lużnego, F.Ziejki, A.Kępińskiego. -
Kraków: «Universitas», 1994. - S. 45-53.
Усе
«адмаўленцы» былі заключаны ў манастырскія турмы Беларусі, дэпартаваны ўглыб Расіі або
высланы ў Сібір. З Беларусі і Украіны тады было выслана 160 святароў [756, с.169].
756. Гарошка Л. Пад знакам «рускае і польскае веры» // Спадчына. - 2000. - № 1. - С. 142-199.
Калі ў Літоўскай епархіі ўся без выключэння уніяцкая эліта далучылася да лагера
прыхільнікаў праваслаўя, то 111 папоў з Белай Русі на сходзе ў в.Царкоўня (Дрысенскі п.) 14
верасня 1838 г. рашылі стаяць за унію і звярнуліся да цара з петыцыяй-просьбай аб абароне і
дапамозе. Гэта быў ці не апошні радыкальны крок ў супраціве духавенства. 29 падпісантаў
былі прыцягнуты да адказнасці. Арганізатары гэтай акцыі пратэсту Ян Ігнатовіч і Адам
Тамкавід былі адпраўлены пад нагляд у Курскі манастыр [124, а.22адв.], спецыяльна адкрыты
ў 1833 г. «для уніяцкіх духоўных, якія па складу думак сваіх не павінны заставацца ў заходніх
губернях» [126, а.78].
Вясной 1838 г. буйныя хваляванні сялян адбываліся ў Томсінскім пагосце Себежскага павета,
летам - у в.Сожыцы Сененскага павета [121]. Сожыцкія сяляне склалі адозву да мясцовага
духавенства з заклікам не здраджваць уніяцкай веры і папе рымскаму, якую чыталі па
цэрквах, вымусілі свайго святара В.Квяткоўскага прынесці прысягу на вернасць уніі [119, а.2
адв.-4, 12 адв., 49-50, 55]
Улічваючы шырокі масавы супраціў аправаслаўліванню, улады належным чынам «абставілі»
«ўз'яднанне»: былі зняты з пасад і ізаляваны, зняволены ў турмы і манастыры, узяты пад
паліцэйскі нагляд або высланы ў расійскія губерні ўсе іншадумцы, якія маглі перашкодзіць
«намерам урада»; абмежавана перасоўванне, пераезды уніяцкага і каталіцкага духавенства.
На Беларусь быў выкліканы 29-ты казацкі полк, які сотнямі размясцілі ў найбольш упартых
населеных пунктах Полацкага, Дрысенскага, Себежскага і Лепельскага павета Віцебскай
губерні, Вілейскага, Дзісненскага і Барысаўскага паветаў Мінскай і Сененскага і Мсціслаўскага
Магілёўскай губерні [125; 126]. У Пецярбургу ўсур'ёз чакалі выбуху бунтаў. Генералгубернатары былі надзелены надзвычайнымі паўнамоцтвамі [383, с.23-28]. На паноў ўсклалі
паліцэйскі нагляд за сялянамі і падаўленне супраціву, папярэдзіўшы «аб непазбежнай
адказнасці… у выпадку замяшання ў іх маёнтках» [126, а.123 адв.].
Незадаволеныя зменамі ў Дварэцкай царкве (Лепельскі п.), сяляне ў сакавіку прымушалі
новапрызначанага папа адпраўляць багаслужэння па-старому і яму пагражалі. Епіскап Васіль
распарадзіўся «буйства і непакорлівасць» дварэцкіх сялян утаймаваць і «навесці належную
пакорнасць і павагу да свайго пастыра» [132, а.3-3 адв.]. Тады ж шляхціцы Гоутвальд і Іпацэвіч
падбухторвалі сялян Сахонскай царквы да хваляванняў, за што былі высланы ў Волагду [128,а.38-39]. Перашкаджалі ажыццяўленню пастаноў Полацкага сабора паны І.Булгак,
С.Дзерпаловіч, Л.Гурко, Пенчкоўскі і Пазняк з Магілёўскай губерні [140, а.132]. Узяты пад
нагляд паліцыі і звольнены з пасады шляхціч Лагоньскі з Залочава (Мсціслаўскі п.), які
«колебал» «простолюдинов» у новых абрадах [127, а.1 адв.-7]. Абразліва адзывалася аб
«уз'яднанні» шляхта Віцебскай губерні [134, а.10]. Супраціў некаторы час аказвалі
базыльянскія кляштары [864, с.20]. Каб не даць народу аніякай надзеі на чыюсьці дапамогу,
урад не дапусціў да яго брэве папы рымскага Грыгорыя ХVІ ад 22 лістапада 1839 г. з
асуджэннем епіскапаў-здраднікаў.
864. Канфесіі на Беларусі (канец ХVІІІ - ХХ ст.) / В.В.Грыгор'ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі,
А.М.Філатава; Навук. рэд. У.І.Навіцкі. - Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1998. - 340 с.
Да 1848 г. упарціліся насаджэнню новай веры 2 тысячы сялян панскага маёнтка Леонпаль
Дзісненскага павета, падтрыманыя яго адміністрацыяй. Вотчыну перадалі ў казённае
ведамства, сялян прывялі да пакоры [547, с.287]. Арыентацыю на уніяцтва ў другой палове 50-х
г. захоўвалі «новаправаслаўныя» Наваградскага павета. Святар Сененскай царквы быў
перакананым уніятам і да самай сваёй смерці ў 1855 г. служыў па-уніяцку, згадваў і Сінод, і
рымскага папу [748, с.20].
748. Гайба М. З гісторыі уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст. // Брэсцкая царкоўная унія 1596 г.:
гісторыя і культура / Тэматычны зборнік навуковых прац - Брэст, 1996
547. Миркович Ф.Я. Его жизнеописание, составленное по собственным его запискам,
воспоминаниям близких людей и подлинным документам. - СПб., 1889. - 424 с.
«Уз'яднанне» зрабіла тое, чаго дарэмна два стагоддзі дамагаліся ад уніі польска-каталіцкія
колы: у 40-50-я г., пераканаўшыся ў немагчымасці адрадзіць сваю веру, народ масава пайшоў у
каталіцтва [46; 49; 51; 54 і інш.], дзе яго чакала паланізацыя. Чарнаўчыцкі касцёл, напрыклад,
пашырыў сваю парафію ў значнай меры за кошт тых, «хто яшчэ не паспеў умацавацца ў
адданасці праваслаўнай веры», і ў 1867 г. меў 472 чалавекі ўласна «лацінян», 587
«совратившихся из унии» і 1168 народжаных ад праваслаўных бацькоў, але ахрышчаных
ксяндзом [67, а.82, 90]. Ніяк не хацелі змірыцца са сваім новым веравызнаўчым станам сяляне
Дзярэчынскага прыхода. Частка іх у 1841 г. перайшлі ў каталіцызм, а ў 1843 г. і астатніх
«развратил» адстаўны унтэр-афіцэр С.Нялепка, абвешчаны за гэта «дзяржаўным злачынцам»
[47, а.1, 4, 22]. У Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве (Санкт-Пецярбург) Л.Заштаўтам
выяўлены матэрыялы 258 крымінальных працэсаў па вяртанню былых уніятаў, якія
самавольна перайшлі ў каталіцызм, у праваслаўе [1472, с.614].
1472. Zasztowt L. Procesy karne na ziemiach litewsko-ruskich po likwidacji unii w 1839 roku //
Przegląd Wshodni. - T. II. - Zeszyt 3 (7). - 1992/93. - S.611-631.
У 1856-1860 г. па Беларусі пракацілася хваля легалізацыі і актывізацыі тайных спаведнікаў
уніі. Уступленне на трон Аляксандра ІІ дало мясцоваму сялянству і шляхце ілюзорнае
спадзяванне на адмену «варварскіх» указаў Мікалая І адносна іх веры. Пачалі ў 1856-1857 г.
сяляне в.Дудаковічы Магілёўскай і Дзярновічы Віцебскай губерні [1393, с.17] - іх палкамі зноў
загналі ў пануючую веру. Сенатар Шчарбінін, які кіраваў раправай над імі, у справаздачы цару
раіў, «каб на будучае ў выпадку новых праяў уніі, не вагацца, хоць бы ўсіх вывозіць у Сібір, не
спыняючыся перад найстражэйшымі сродкамі». Цар ухваліў сенатара і загадаў узяць
прапанаваныя меры на ўзбраенне, «падаўляючы без усялякай літасці любую уніцкую
маніфестацыю». Праз месяц пасля дзярновіцкай экзекуцыі «отпали в унию» больш ста сялян
мястэчка Поразава Ваўкавыскага павета. І іх «всекли в православие». Узброеная зграя салдат і
паліцэйскіх напала на вёску і без суда і следства вылупцавала ўсіх [392, а.1064-1066]. Людзей
секлі розгамі да таго часу, пакуль мучанік не згаджаўся прыняць пычасце ад праваслаўнага
папа. Гэтыя эксцэсы атрымалі міжнародны рэзананс, а рускі дэмакрат А.І.Герцэн у сувязі з імі
увёў ва ўжытак новае паняцце - «секущее православие» [759].
759. Герцен А.И. Секущее православие // А.И.Герцен об атеизме, религии и церкви / Под ред
А.Ф.Смирнова. - М.: Мысль, 1976. - С. 176-177.
1393. Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. - Romae - New York: Ukrainian
Catholic Uniwersity Press, 1966. - 148 p.
Настальгія па уніі адлюстравалася ў шэрагу куплетаў, уведзеных у пераклад шырока
распаўсюджанага на Беларусі ў 60-я гады польскага гімна «Божа, які Польшчу», у ананімнай
літаратуры другой паловы стагоддзя [1277], у закліках да яе адраджэння, якія гучалі на хвалі
патрыятычнага ўздыму 1863-1864 г. Падаўленне паўстання К.Каліноўскага пазбавіла апошніх
надзей на аднаўленне веры, але яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў у народзе захоўваліся сімпатыі
да яе. Традыцыі «старой» веры ў пачатку ХХ ст. жылі ў вёсцы Трашчычы (Наваградскі п., цяпер
Карэліцкі раён) у праваслаўнай сям'і Харошкаў (Гарошкаў). Асабліва зберагаў іх дзед:
прытрымліваўся яе абрадаў, спяваў уніяцкія песні [692, с.68].
692. Барыс С. Слова пра айца Льва Гарошку // Беларускі гістарычны часопіс. - 1996. - № 3. - С. 68-
72.
1277. Хаустовіч М. Скасаванне уніі і беларуская ананімная літаратура // Unia Brzeska. Geneza,
dzieje i konsekwencje w kulturze narodów słowiańskich / Pod red. R.Łużnego, F.Ziejki, A.Kępińskiego.
- Kraków: «Universitas», 1994. - S. 507-518
Горючко П. С. Из истории воссоединения униатов в Белоруссии 1795-1805 годов – Киев: Тип. И. И. Горбунова, 1902. – 76 с.
![]() |
| о совращении ксендзами на латинский обряд униатов. |
![]() |
| жители Рогачева присоединились к православию, хотя их ксендзы-базилияне остались в унии. |
![]() |
| о попытке обращении униатов в Сенненском уезде Добрынин, командированный губернатором Черемисиновым. Увещевали черезд духовного депутата во всех 33 церквах и не приобрели ни единой души. |
![]() |
| архиепископ Лисовский твердо увещевал не отставать духовенство от унии. |
![]() |
| попович Томаш возмутил крестьян в Микулине Бабиновичской волости не присоединяться к православию. |
![]() |
| некоторые римляне в насмешку поздравляли, говоря, что де вы много нам римлян преумножите. Поскольку большиство белорусских владельцев - римского исповедания , то и наклонять будут к римской религии. |
![]() | ||||
| о не удалении старых униатских священников в тех же местах и преподавании треб в тех же местах и священнодействии в тех же или римо-католических церквах. |
![]() |
| император Павел и свобода исповедания веры. Католики старались совратить униатов. Католическая консистория требовала, чтоб униатским священникам не запрещалось в костелах римских Богу молиться. |
![]() |
| новый православный епископ Анастасий. В Витебске две униатские церкви после отнятия на православие пустовали, а затем снова возвращены униатам. |
![]() |
| сторонники униатства внушали, что в благочестии нет ни поминовений усопших, ни спасения. На этом основаны мнимые бунты. |
![]() |
| о преподавании треб православным от униатов и ксендзов. Об отнятии земли у православного священника и запрещении хоронить православных на общем кладбище. |
![]() |
| Савинич, униатский священник, разъезжал с требами по приходу православного священника Лескевича. |
![]() |
| письмо Анастасия Сестренцевичу. О ложном толковании указа, якобы позволено Императором делать униатов римлянами, на котором предположении принуждают крестьян обращаться в латинство |
Коялович М. О. История воссоединения западнорусских униатов старых времен (до 1800 года). – Минск: Лучи Софии, 1999. – 400 с.
Истинное повествование, или Жизнь Гавриила Добрынина, им самим писанная в Могилеве и в Витебске. 1752-1823. – СПб.: Печатня В. И. Головина, 1872. – 380 с.

Сосна У. Як спрабавали узъяднаць сялян-униятау (з записак Г. Дабрынина) // Спадчына. – 1993. - №2. – С. 78-81
Рункевич С. История Минской архиепископии (1793-1832 гг. ) с подробным описанием хода воссоединения западнорусских униатов с православной церковью в 1794-1796 гг: - СПб.: Типогр. А. Катанского и К., 1893. – 572 с. , XXXXVII c.
![]() |
| о покровительстве России над православными Речи Посполитой. |
Шавельский Г. Последнее возсоединение с православною церковію уніатов Белорусской
епархии (1833-1839 гг.). - СПб., 1910. - 26, 380, 84 с.
![]() |
| рассуждение иезуита о пользе невежества для окатоличения униатов. прот. Ферд. Гомолицкий в 1834 говорил о переходе в латинство поповичей, иначе они подвергались насмешкам. |
![]() |
| Ополячение и окатоличение белорусского униатского духовенства, в связи с невежеством, очень усложняли работу воссоединителей. |
![]() |
| нередко католики обращались в униатские церкви и монастыри. Однако им это было позже запрещено. И униаты посещали католические церкви. |
![]() |
| о наполнении рядов униатского духовенства католиками, особенно среди базильян |
![]() |
| о иконостасах в униатских церквах |
![]() |
| об органах, шептаных мшах, мшалах. |
![]() |
| чтение и пения некоторых молитв на польском языке |
![]() | |||
| присоединившиеся называются уже русскими, одной веры с Царем, а не присоединившиеся называются поляками и униатами. Указывается на препятствия от поляков -помещиков |


























































































































Комментариев нет:
Отправить комментарий