http://www.belhistory.eu/paўl-oderborn-praўdzivy-i-gruntoўny-apoved-pra-veru-rusaў/#ftn8
Калі Полацк быў здабыты праз капітуляцыю, калі Саколія[20], Чуса[21], Туроўля[22] ды іншыя гарады Белай Русі былі ўзяты праз агонь і меч, усе немцы, якія ваявалі на чале з Хрыстафорам Бамбшторфіем, былі адпушчаны. Іншым, аднак, трэба было застацца ў землях барусаў, на Русі, каб абараніць жыхароў тых земляў, калі б раптам суседнія маскавіты задумалі ўчыніць нечаканы напад.
А наконт таго сур’ёзнага [апавядання], якое мы чытаем у Евангеллі пра пакліканне з мёртвых сына ўдавы з Наіна[26], мой гаспадар, Дзісенскі бурмістр Аляксей Цэзарын, русін з паходжання, казаў, што ён чуў такую казань у сваім храме:
Русіны, якія падпарадкоўваюцца ўладзе нашага караля, маюць у Вільні свайго мітрапаліта імем Аніцыфар, — чалавек сталага веку з сіваватай барадой.
Пакуль прыхаджане становяцца на калені, ён на мове русінаў прамаўляе наступныя словы: „Гэта Цела, а гэта кроў Госпада Ісуса Хрыста, якога юдзеі бязвінна пакаралі смерцю“.
Тады святар ускладае на галовы жаніха і нявесты сплеценыя зялёныя галінкі дрэва. Звонку вянка напісаны мовай русінаў наступныя словы: „Расціце і пладзіцеся“.
Яны просяць таксама, каб ён зблізіўся перадусім са святым Мікалаем, бо той — Бог і апякун усіх русінаў[43]. Нарэшце нябожчыка апускаюць у яму.
У стаўленні да іншаземцаў русіны[45] дастаткова спагадныя, калі толькі ты часам не ахвочы да іх бутэлькі[46]. Бо пад час гулянкі яны перастаюць быць людзьмі.
Хаты русінаў драўляныя, да таго ж будуюць іх з благога дрэва. Тут яны да таго неразумныя, што аддаюць перавагу плеценай сцяне перад мураванай. Камень у іх амаль не ўжываецца. У Полацку я бачыў толькі тры царквы, пабудаваныя з цэглы.
Дасылаю Тваёй Эксцэленцыі іх срэбныя каваныя манеты авальнай формы: на адным іх баку — выява пакрытага даспехамі ваяра, на другім на рускай мове выбіты такія словы: „Кнς ßеλιkι Ιßάμ“[48], што па–нямецку значыць „Вялікі Князь Іаан“.
Вось усё найцікавейшае, о Давід Хітрэус, што я палічыў годным увагі ў той частцы Русі[49], што ляжыць у напрамку да ўзыходу сонца.
(о татарах) Аднак жа яны далёка і шырока рассяліліся ў Польшчы, Літве, а таксама ў адной і другой Русі. Большасць з іх вывучаюць і добра ведаюць мову тых людзей, разам з якімі жывуць.
Неверагодную колькасць найлепшай рыбы даюць ім паўнаводныя рэкі Дняпро, Дзвіна, Дрысна, Дрыса, Палата, з якіх разліваюцца незлічоныя азёры і сажалкі[47].
Генадий Саганович отмечает
З гэтым апісаннем Полаччыны незалежна ад волі аўтара яшчэ ў ХVI ст. адбылася прыкрая метамарфоза. Сам Одэрборн пісаў пра Беларускае Падзвінне як пра „Русь“, а таксама адным з першых выкарыстоўваў назву „Белая Русь“, а жыхароў называў „русамі“, а часам „барусамі“. Аднак Давід Хітрэус, атрымаўшы пасланне, у назву перакладзенага на нямецкую мову твора дадаў адно тлумачальнае слова, якое шмат чаго мяняла, — „маскавіты“. Апісанне стала называцца „Праўдзівае і грунтоўнае паведамленне пра веру Русаў, якіх завуць Маскавітамі…“[9]. У ягонай прадмове да перакладу твор Одэрборна стаў ужо „кароткім паведамленнем пра Маскавітаў“, а не русінаў (kurzer Bericht von den Moscowitern). Больш за тое, нават у тэксце перакладчык замяняў „Religio Russorum“ на „Moscouite Religion“, „omnium Russorum“ — на „aller Moscouitten“, і нават у глосах правёў тую ж замену[10]. Так „русы“ (ці „русіны“) сталі „маскавітамі“, а Полаччына — Масковіяй.
Жителей Беларуси лютеранский пастор Пауль Одерборн, автор сего творения, не только назвал русскими, а не "литвинами", но еще и обругал вдобавок "московитами". Здрада, да и только.
Не Пауль Одерборн назвал русинов московитами,а Давид Хитреус
ОтветитьУдалитьспасибо. неточность.
Удалить