четверг, 1 февраля 2024 г.

русские князья, варяги и рабы

Из группы «Краязнауцы Беларуси»


ДА СТВАРЭННЯ ВКЛ У ПОЛАЦКУ, НАВАГРУДКУ. МЕНСКУ. ДРУЦКУ ВЁЎСЯ ГАНДАЛЬ РАБАМІ

Агульнавядома, што гандаль рабамі быў галоўнай крыніцай існавання ў многіх княствах "шматковай" імперыі старажытнай Русі, заснаванай жорсткімі прыхаднямі "з-за мора" скандынаўскімі вікінгамі-РУСАМІ. Гэтая ганебная з'ява, мэтанакіравана затойваемая праваслаўнымі манахамі-летапісцамі.

Асабіста я ўжо узгадваў пра продаж у рабства нашых продкаў варажска-рускімі акупантамі ў невялікім тэксьце "Брудныя русы", аргументаваным сведчаннямі арабскага дыпламата і вандроўніка Ібн-Фадлана. Добра ілюстраваны артыкул вядомага беларускага журналіста А. Скурко "Князь Ігар & Co.: Русь як гандлёвая карпарацыя, якая займалася аптовымі пастаўкамі рабоў", заснаваны на вытрымках з наватарскай манаграфіі адметнага украінскага гісторыка, і члена-карэспандэнта Акадэміі навук Украіны Аляксея Талочкі «Нарысы пачатковай Русі» утрымлівае істотныя доказы гандлю рабамі ў першых гарадах на сучаснай тэрыторыі нашай краіны:

«Русы жывуць далёка на поўначы, не ведаюць сельскай гаспадаркі, гандлююць футрамі собаляў і вавёрак, а таксама рабамі, якіх здабываюць, нападаючы з караблёў на славян, каб пасля прадаць у Булгары ды Ітылі. Мячы ў іх франкскай работы, і носяць яны іх увесь час каля сабе», — пісаў арабскі падарожнік. Гандаль нявольнікамі быў няпростым бізнэсам, патрабаваў інфраструктуры. На ўсім шляху ад ракі Волхаў да нізоўяў Волгі ўзнікалі стаянкі чоўнаў, пункты абмену, зімоўкі, лагеры, месцы для ўтрымання рабоў. Гэтая справа фармавала і характары: 
стаўшы «русамі», многія варагі ўжо ніколі не вярнуліся ў Скандынавію...

Гандаль нявольнікамі неяк абмінаецца ўвагай, калі пішуць пра былінна-гераічнае паўставанне першых рускіх княстваў. Тым часам пра гэты бізнэс русаў згадваюць арабскія падарожнікі, у дамовах Візантыі з русамі вызначэнне цаны на жывы тавар ідзе асобным пунктам...

Апроч дакументальных крыніц, ёсць і археалагічныя сведчанні. Такія, як гіганцкія магільнікі каля адносна невялікіх пасяленняў. Так, у Гнёздаве каля Смаленска — каля 5 000 пахаванняў тае пары. Цяжкія пераходы і дрэнныя ўмовы ўтрымання выклікалі высокую смяротнасць сярод нявольнікаў. Яшчэ адзін ускосны доказ — багатыя рэчавыя знаходкі ў аддаленых ад гандлёвых шляхоў і рэк мясцінах: імпартныя тавары і ўпрыгожанні, а таксама састарэлую заходнюю зброю там можна было атрымаць толькі ў абмен на жывы тавар, адзначае даследчык...

Скарбы, знойдзеныя пад Гараўлянамі на Глыбоччыне, у Казьянках пад Полацкам, у Старым Дзедзіне Клімавіцкага раёна, у Касаляках — Кармянскага, паказваюць, што беларускія землі таксама былі ўключаныя ў працэс. Адзін Казьянкаўскі скарб складаецца амаль з васьмі тысяч дырхемаў і важыць 20 кілаграмаў...

Археолагі адшукалі ў Маскавічах, апрача скандынаўскіх рэчаў ды зброі, мноства надпісаў скандынаўскімі рунамі і малюнкаў на костках свойскай жывёлы. Надпісы — магічныя замовы, варажскія імёны… Заняпад Маскавічаў у пачатку ХІІІ стагоддзя супадае са з’яўленнем рыцараў-мечаносцаў, якія пабудавалі Рыгу і ўзялі пад кантроль гандаль па Дзвіне... 

Зусім нядаўна пра буйны гандадь рабамі ў Наваградку, уваходзіўшым у сьферу уплыву вялікіх кіеўскіх князёў, пацьвердзіў беларускі гісторык Алег Латышонак ў перадачы БС РС "Гісторыя на Свабодзе", 15 ліпеня 2023 :

"Калі ідзецца пра Наваградак, чаму ён быў такі багаты, — то я думаю, што ён жыў з гандлю рабамі. Не было тады ў славянскім сьвеце іншай магчымасьці разбагацець, як на рабах. Гэта прыкрая праўда, але мы гаворым пра гісторыю для дарослых, а не для падлеткаў. Не было яшчэ што экспартаваць у так званы цывілізаваны сьвет або ў мусульманскія краіны, у той час нашмат багацейшыя.

І вось пытаньне, якімі рабамі мог гандляваць Наваградак? Сьпярша, я думаю, літоўскімі. Бо набегі арганізоўвалі кіеўскія князі. Гэта было не пад сілу мясцовым. Трэба, каб быў вялікі князь, які выправіў бы войска ў паход. А рабоў трэба было прадаць, каб з сабой не цягнуць..."


Лев Криштапович приводит такой факт: «Полоцкие князья враждовали между собой. К примеру, Глеб Минский, сын знаменитого полоцкого князя Всеслава Чародея, делал набеги на соседние княжества, жег, грубил, уводил людей в плен. Он даже не стеснялся продавать свой христианский народ в другие страны. Аналогично действовали и другие полоцкие князья».


Комментариев нет:

Отправить комментарий