Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст.
Ігар Марзалюк
Читать полностью: file:///F:/__%D0%BF%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%B5/%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96%20%D1%9E%2011%20-%2017%20%D1%81%D1%82%D1%81%D1%82%20_%20%D0%A0%D0%B5%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8B%20KM.RU.html
Калі Брачыслаў са сваім дзядзькам Яраславам быў “за едін”, што як слушна лічыць Ю.Заяц, сведчыла пра яго самастойнасць і роўны статус з Яраславам[30], то ўжо пра нашчадкаў Усяслава Чарадзея так казаць не выпадае. Іх палітычная залежнасць ад Кіева відавочная. Дазволім сабе прывесці колькі прыкладаў, якія красамоўна пацвярджаюць гэткія рэаліі 12 ст. Паказальна, што атрымаўшы галоўны, полацкі стол, сын Усяслава Чарадзея Давыд ужо праз два гады пасля смерці бацькі бярэ удзел у выправе на полаўцаў у 1103 г. супольна з іншымі князямі Кіеўскай Русі, а ў 1104 , з імі ж - супраць свайго роднага брата Глеба Менскага[31]. Спробы паказаць Давыда “ізгоем” немагчыма абгрунтаваць пры дапамозе захаваных крыніцаў, як і сцвердзіць, што пасля смерці бацькі на галоўным полацкім стале “сеў” Барыс[32]. Мы салідарызуемся з найбольш аргументаваным на сённяшні дзень меркаваннем Вячаслава Насевіча пра тое, што пасля смерці Ўсяслава Барыс атрымаў ва ўладанне Друцк[33]. Спробы Глеба Менскага захапіць воласці, якія належылі да вотчыны Яраславічаў, як вядома, скончыліся вельмі сумна. Прычым з кантэксту летапіснага паведамлення пра паход Манамаха супраць Глеба у 1116 г. выразна вынікае факт яго “старэйшынства” над менскім князем: “...Глеб же, вышед из города с детми и с дружиною, поклонися Володимеру, и молвиша речи о мире, и обещася Глеб во всем послушати Владимира. Володимер же омирев Глеба и наказав его о всем, вдасть ему Менеск, а сам възратися Киеву”[34]. Паказальна, што ніводны з Усяславічаў за брата не заступаецца. Гэта, як лічыць Эдуард Загарульскі, сведчыць пра тое, што самыя полацкія князі лічылі паход кіеўскага князя на свайго брата слушным і справядлівым, бо апошні выказаў прэтэнзію на вотчыну Яраславічаў і парушыў нормы княскага землеўладання [35].
Пасля смерці Манамаха нежаданне полацкіх князёў прызнаць над сабой вярхоўны сюзэрэнітэт яго пераемніка Мсціслава выклікала карны кааліцыйны паход у 1128 г. У яго выніку быў узноўлены звыклы парадак рэчаў: “...пополчане сътснувшеси выгнаша Давыда и с сынъми и поемши Рогволода идоша к Мстиславу просвяще к себе княземъ и створи волю ихъ Мстиславъ и поимше Рогволода ведоша и Полотьску”[36]. Полацкія князі склалі хроснае цалаванне кіеўскаму ўладару, у якім абавязваліся браць удзел у вайсковых паходах Кіева супраць стэпавікоў. Адмова выконваць свае васальныя абавязкі (удзельнічаць у выправе супраць полаўцаў) прывяла ў 1130 г. да высылкі прадстаўнікоў полацкай дынастыі ў Візантыю[37].
З цягам часу ў Полацкай зямлі паступова стабілізавалася пастаянная арыентацыя яе князёў той ці іншай лініі на адпаведную лінію паўднёварускіх князёў. Друцкія Барысавічы абапіраліся на Манамаха і манамахавічаў, Глебавічы - спачатку на Ізяславічаў, а з сярэдзіны 12 ст. - на Ольгавічаў[38]. Шукаючы дапамогі ў князёў няполацкіх дынастыяў палачане вымушаныя былі і самыя падтрымліваць апошніх у міжусобнай барацьбе і нават прызнаваць іх вярхоўны сюзэрэнітэт. Праілюструем гэтую тэзу некалькімі красамоўнымі прыкладамі. У 1151 г. полацкае веча, выдаліўшы Рагвалода і запрасіўшы на полацкі стол Расціслава Глебавіча, звяртаецца да наўгарод-северскага князя Святаслава Ольгавіча за дапамогай і дэкляруе яму васальную вернасць: ... “слашася Полотьчане к Святославу Олговичу с любовью, яко имети отцом собе и ходить в послушании его, и на том целовати крест”[39]. Выразна сведчаць крыніцы і пра васальную залежнасць полацкіх князёў ад Андрэя Багалюбскага, ў паходах якога яны бралі ўдзел. Асабліва красамоўнае сведчанне аб гэтым знаходзім у летапісным паведамленні 1174 г. пра выправу на Кіеў, калі Багалюбскі “...полотьским князьям пойти повеле всем”[40].
У канцы 12 ст. Полацкая зямля ўсё болей і болей трапляла пад пратэктарат смаленскіх князёў, а з 1222 г. на полацкім княскім пасадзе мы ўжо бачым князя з дынастыі смаленскіх Расціславічаў – Святаслава Мсціславіча. З гэтага часу Полацкае княства канчаткова траціць апошнія рэшткі былой самастойнасці[41].
Зусім іншы эмацыйны фон прысутнічае пры апісанні войнаў з прадстаўнікамі іншых краінаў і народаў, якія знаходзіліся па-за межамі Кіеўскай Русі як дзяржаўна-генеалагічнай агульнасці. Узорным з’яўляецца паведамленне пра выправу наўгародскага князя Яраслава на Полацкую зямлю ў 1194 годзе: “На ту же зиму ходи князь Ярослав с новгородьци и с пльсковици и ладожаны и с всею областью Новгородьскою к Полтьску, и устретоша полоцяне съ поклоном на озере на Касъпле; и възьмъше мир, възвратишася Новугороду: бог бо не вда кръви пролитья крестьяном межи собою”[42]. Для Канстантынопаля было відавочным фактам, што Полацк, як і іншыя ўсходнеславянскія землі, і ў рэлігійным, і ў дзяржаўным плане залежныя ад Кіева. Няма ніводнага дакументу ні рымскай курыі, ні грэчаскага патрыярхату ў якім бы было зафіксавана асобнае месца Полацкай зямлі ў тагачаснай іерархіі дзяржаваў і такім чынам прызнаная, згодна нормаў тагачаснай правасвядомасці, роўнасць полацкіх князёў з іншымі суверэнамі. Для візантыйскага гісторыка 12 ст. Іанна Кінамы існуе толькі адна сталіца “Таўраскіфіі” - Кіеў “...каторы пераўзыходзіць іншыя тамашнія гарады, лічыцца мітраполіяй таго народу, атрымоўвае архірэя з Візантыі і карыстаецца іншымі важнымі перавагамі” [43]. У спісе “рускіх” епіскапстваў 12 ст., падпарадкаваных мітрапаліту Русі, змешчаным у “Notitia Episcopatuvim” і датаваным 1170-79 гг., на чацвёртым месцы пазначана і полацкая кафедра [44].
[30]Заяц Ю. А. Полоцкие события в “Саге об Эдмунде” // Полоцкий летописец №1(2) Полоцк, 1993. С. 5.
[31]Алексеев Л.В. Полоцкая земля. C. 283.
[32]Рапов О.М. Княжеские владения на Руси в X – первой половине XIII вв. Москва, 1977. С. 55-56.
[33]Насевіч В.Л. Друцкае княства і князі друцкія // Друцк старажытны. Мінск, 2000. С. 49.
[34]ПВЛ. Т. 1. Москва, 1950. C. 200-201.
[35]Загарульскі Э. М. Заходняя Русь IX-XIII стст. Мінск, 1998. C. 121.
[36]ПСРЛ. Т. 1. Ленинград, 1927. C. 299.
[37]Алексеев Л.В. Полоцкая земля. C. 261.
[38]Тамсама. С. 253.
[39]ПСРЛ. Т. 2. Москва, 1962. C. 445-446.
[40] ПСРЛ. Т. 2. Москва, 1962. C. 74.
[41]Алексеев Л.В. Полоцкая земля. C. 287-288.
[42]НПЛ старшего и младшего изводов. Москва-Ленинград. 1950. С. 44.
[43]Киннам Иоанн. Краткое обозрение царствования Иоанна и Мануила Комнинов // Византийские историки, переведенные с греческого при С. Петерсбургской Духовной Академии. Санкт-Петербург, 1859. C. 261.
[44]Poppe A. Państwo i Kościol na Rusi w XI wieku. Warszawa, 1968. S. 39.
[45] Щапов Я.Н. Княжеские уставы и церковь в Древней Руси. XI-XIV вв. Москва, 1972. C. 219.
[46]Грушевський М. Ілюстрована Історія Украіни. Киів-Львів, 1913. C. 103.
Смалянчук A.Ф. Кастусь Каліноўскі ў польскай гістарычнай традыцыі
Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй
Фальшывая гісторыя - маці фальшывай палітыкі. И. Марзалюк
Напрыканцы існавання Рэчы Паспалітай у дачыненні да ВКЛ, як правіла, скарыстоўваўся тэрмін «Літоўская правінцыя»11, уся ж дзяржава звыкла і будзённа называлася «Польшчаю». Лагічным вынікам паланізацыйных працэсаў шляхты ВКЛ у XVIII ст. становіцца выкарыстанне апошнімі для самаакрэслення тэрміна «паляк».
Юстыцыя няхай прамаўляе адной і дзяржаўнай [krajowej] да народаў мовай... Удасканаленая родная мова, ужытая ў адукацыі і прынятая для ўсіх спружынаў ураду ... склейвае ўсе правінцыі. І той край папраўдзе можна назваць адной нацыяй [narodem], які разумеецца на адной мове, якому мовы адукацыі для права і ўраду досыць16.
Г. Калантай увогуле лічыў, што рускі народ якраз таму толькі адзін у Рэчы Паспалітай і бунтаваў, бо «…ён ня ўмеў па-польску і межаваў з маскоўскай дзяржавай»17. А паланізацыя гэтых людцоў проста неабходная для інтарэсаў польскай нацыі-дзяржавы.
Пра поўную польскую моўную асіміляцыю сялян-русінаў марыў і «беларускі нацыянальны герой» Тадэвуш Касцюшка:
Прывучаць іх трэба да польскай мовы, няхай па-польску будуць усе іхныя набажэнствы. З часам у іх увойдзе польскі дух18.
Сваю польскасць Т. Касцюшка выразна засведчыў і ў лісце да імператара Аляксандра I:
Нарадзіўся я літвінам… Заслона будучыні пакрывае яшчэ лёсы маёй роднай зямлі і шмат іншых частак маёй айчыны… Жаданне, якое мне засталося, г. зн. каб сысці ў магілу з супакойлівай пэўнасцю, што ўсе падданыя В. Імп. Вялікасці палякі будуць карыстацца з Тваіх, Найяснейшы Пане, дабрадзействаў19.
Без падзелаў Польшчы і ўсяго таго, што адбылося пасля іх, колькасць еўрапейскіх народаў была б значна меншай...20
Адам Міцкевіч быў не проста свядомы сваёй нацыянальнай польскасці (што не перашкаджала яму мець рэгіянальную, субэтнічную, літвінскую свядомасць), а з’яўляўся адным з творцаў мадэрнага польскага нацыяналізму, абгрунтоўваў у сваёй працы «Кнігі народу польскага і польскага пілігрымства» канцэпцыю польскага каталіцкага месіянства, даводзіў богааабранасць палякаў як народа-пакутніка26. Яго Польшча — то і Карона, і Літва, і Русь. Папросту — «ад можа да можа». «Litwin i Mazur — bracią są; czyż kłócą się bracia o to, iż jednemu na imię Władysław, drugiemu Witowt? Nazwisko ich jedne jest: nazwisko Polaków»27.
У сваім звароце да сойму ў 1831 г. шляхта Літвы, Валыні, Падолля і Украіны выразна засведчыла сваю прыналежнасць да польскай нацыі, да Польшчы, з якой лучаць яе ў адно нацыянальнае і культурнае цэлае гістарычная традыцыя, звычаі і родная (натуральна, што польская) мова28.
Падчас студзеньскага паўстання 1863 г. шляхта Віцебшчыны ў сваім пасланні да паўстанцкага Нацыянальнага ўраду дэманстравала аналагічную пазіцыю:
Белая Русь, як і другія Русі, была інтэгральнай часткай сярэднявечнай і паганскай Літвы… прайшло яшчэ тры стагоддзі, цягам якіх Літва, падзяляючы з Польшчай свабоды, славу і, нарэшце, апошнюю нядолю, злілася з ёй у адну польскую нацыю [naród]29.
Баляслаў Ліманоўскі, апісваючы падзеі канца пяцідзесятых гадоў XIX ст., зусім недвухсэнсоўна маніфеставаў і сваю рэгіянальную літвінскасць, і сваю нацыянальную польскасць:
Нам літвінам, г. зн. польскай моладзі з гістарычнае Літвы, ішлося перадусім аб тое, каб Літва спалучыла свае рухі з рухамі Кангрэсовай Польшчы… Гэтыя нашыя намаганні да аб’яднання Літвы з Польшчаю, аднак, пазней памылкова ацэньваліся як дзяржаўніцкае, цэнтралістычнае імкненне на карысць выключна польскай нацыянальнасці. Мы сапраўды прагнулі вяртання Рэчы Паспалітае ў яе даўніх межах, але паводле перакананняў мы былі федэралістычнымі рэспубліканцамі і не толькі хацелі забяспечыць правы ўсім нацыянальнасцям, што ўваходзілі ў яе склад, але, як прыхільнікі народа, падтрымлівалі пачуццё нацыянальнае самастойнасці, якое абуджалася сярод літоўска-рускага народу30.
Другая палова XIX ст. стала тым часам, калі частка літвінскай польскамоўнай шляхты цалкам і беспаваротна ўсвядоміла сябе палякамі па нацыянальнасці, перастала скарыстоўваць да сябе акрэсленне «літвіны» ўвогуле. Меншасць жа (насамрэч адзінкі) далучылася да літоўскага і беларускага (у канцы XIX — пачатку XX стст.) нацыянальна-вызваленчага руху.
Пра гэтую з’яву з гумарам пісаў Юзаф Мацкевіч:
Бо цёця Пафця выйшла замуж за літвіна яшчэ тады, калі ўсе жыхары б. Вялікага Княства Літоўскага называлі сябе літвінамі. Але пакуль падрастаў Генрых, іх ужо пачалі называць «літваманамі». Тады літвіны пачалі зваць сябе палякамі, а літваманы — літвінамі. Справа аказалася досыць заблытаная, а часам непрыемная. «Мама, — спытаў ён, — ці наша цёця Пафця — літваманка, ці яна літвінка-полька, але не літвінка?..»33
11 Восстание и война 1794 года в Литовской провинции (по документам архивов Москвы и Минска). Составление, редакция и предисловие кандидата исторических наук Евгения Константиновича Анищенко. Менск, 2001. С. 3.
12 Пільштынова, Саламея. Авантуры майго жыцця. Мн.:Маст. літ., 1993. С. 20.
13 Пільштынова, Саламея. Авантуры майго жыцця. С. 19.
17 Ibidem. S. 58.
18 Kowecki, J. Kościuszko wobec «Rusinów naszych» // Między Wschodem a Zachodem. Rzeczpospolita XVI—XVIII w. Warszawa, 1993. S. 240.
20 Walicki, A. Koncepcje tożsamości narodowej i terytorium narodowego w myśli polskiej czasów porozbiorowych // Archiwum Historii Filozofii i Myśli Społecznej. T. 38. 1993. S. 220.
26 Мыльников, А. С. Народы Центральной Европы: формирование национального самосознания XVIII—XIX вв. Санкт-Петербург, 1997. С. 100—101.
27 Mickewicz, A. Ksęgi narodu polskiego i pelgrzymstwa polskiego. Warszawa, 1986. S. 80.
28 Гл.: Radzik, R. Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową. Lublin, 2000. S. 125.
29 Тамсама.
30 Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002. С. 302.
33 Цыт. пав.: Туронак, Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. Мінск, 2006. С. 18.
Kościuszko pisał w maju 1789 roku o Rusinach: “Przywyczjać ich trzeba do polskiego języka, niech w polskim języku wszystkie ich nabożeństwa będą. Z czasem duch polski w nich wejdzie. Za niepryjaciela sądzić będą potem tego, który by nie umiał języka narodowego”
J. Kowecki, Kościuszko wobec “Rusinów naszych” Między Wschodem a Zachodem. Rzeczpospolita XVI-XVIII w. Studia ofiarowane Zbigniewowi Wójcikowi w siedemdziesiątą rocznicę urodzin, Warszawa 1993, s. 240( list Kościuszki do Michała Zaleskiego, wojskiego litewskiego, posła trockiego na pierwszą kadencję Sejmu Czteroletniego)
Перевод: Письмо мая 1789 года Т. Костюшки Михалу Залесскому, войскому литовскому и послу от города Троков на четырехлетний сейм о русинах: «Приучать их нужно к польскому языку, пускай по-польски все их богослужения будут. Со временем в них войдет польский дух. Недругом будут считать того, кто не умеет говорить по-польски»
Kowecki, J. Kościuszko wobec «Rusinów naszych» // Między Wschodem a Zachodem. Rzeczpospolita XVI—XVIII w. Warszawa, 1993. S. 240.
Читать полностью: file:///F:/__%D0%BF%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%B5/%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96%20%D1%9E%2011%20-%2017%20%D1%81%D1%82%D1%81%D1%82%20_%20%D0%A0%D0%B5%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8B%20KM.RU.html
Читать полностью: file:///F:/__%D0%BF%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%B5/%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96%20%D1%9E%2011%20-%2017%20%D1%81%D1%82%D1%81%D1%82%20_%20%D0%A0%D0%B5%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8B%20KM.RU.html
Комментариев нет:
Отправить комментарий